https://bel.sputnik.by/20240125/myadznsk-u-belarus--rf-adznaya-paztsyya-pa-zakhavann-gstarychnay-pamyats-1083091975.html
Мядзінскі: у Беларусі і РФ адзіная пазіцыя па захаванні гістарычнай памяці
Мядзінскі: у Беларусі і РФ адзіная пазіцыя па захаванні гістарычнай памяці
Sputnik Беларусь
Беларускія і расійскія вучоныя разам працуюць над агульнымі дапаможнікамі і адукацыйнымі праграмамі ў сферы захавання памяці. 25.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-25T19:52+0300
2024-01-25T19:52+0300
2024-01-25T19:52+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
уладзімір мядзінскі
пасольства рф у беларусі
расія
саюзная дзяржава
гісторыя
адукацыя
грамадства
палітыка
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/19/1083091601_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_f026a6d8d6cd23083e8b19834cb4d066.jpg
МІНСК, 25 сту – Sputnik. Беларусь і Расія працягнуць удзяляць вялікую ўвагу гістарычнай адукацыі, сказаў памочнік прэзідэнта РФ, старшыня міжведамаснай камісіі па гістарычнай асвете Уладзімір Мядзінскі, перадае карэспандэнт Sputnik.У Мінску 25 студзеня быў падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж міжведамаснай камісіяй па гістарычнай асвете пры прэзідэнце РФ і рэспубліканскім саветам па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі. У адпаведнасці з дакументам будзе створана расійска-беларуская камісія па гісторыі.Паводле яго слоў, работа па захаванні гістарычнай памяці мае каласальнае значэнне з улікам таго, што ў Расіі і Беларусі агульнае мінулае і агульная сучаснасць."Плюс да ўсяго, у нас ёсць ініцыятыўная група вучоных, якая працуе разам над агульнымі навучальнымі дапаможнікамі, праграмамі, захаваннем помнікаў, іх аднаўленнем", - адзначыў памочнік прэзідэнта Расіі.Ён дадаў, што гэтая праца будзе і надалей цалкам падтрымлівацца на адміністрацыйным і фінансавым узроўнях.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231206/kasacho-adnolkavae-prachytanne-mnulaga--buduchynya-sayuznay-dzyarzhavy-1081755641.html
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/19/1083091601_188:0:2919:2048_1920x0_80_0_0_068a5a35b703cdeafa1eb931a1d64834.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір мядзінскі, пасольства рф у беларусі, расія, саюзная дзяржава, гісторыя, адукацыя, грамадства, палітыка, навіны , у беларусі, беларусь
уладзімір мядзінскі, пасольства рф у беларусі, расія, саюзная дзяржава, гісторыя, адукацыя, грамадства, палітыка, навіны , у беларусі, беларусь
Мядзінскі: у Беларусі і РФ адзіная пазіцыя па захаванні гістарычнай памяці
Беларускія і расійскія вучоныя разам працуюць над агульнымі дапаможнікамі і адукацыйнымі праграмамі ў сферы захавання памяці.
МІНСК, 25 сту – Sputnik. Беларусь і Расія працягнуць удзяляць вялікую ўвагу гістарычнай адукацыі, сказаў памочнік прэзідэнта РФ, старшыня міжведамаснай камісіі па гістарычнай асвете Уладзімір Мядзінскі, перадае карэспандэнт Sputnik.
У Мінску 25 студзеня быў падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж міжведамаснай камісіяй па гістарычнай асвете пры прэзідэнце РФ і рэспубліканскім саветам па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі. У адпаведнасці з дакументам будзе створана расійска-беларуская камісія па гісторыі.
"Гэта фіксацыя адзінства нашых пазіцый у дачыненні да захавання гістарычнай памяці, падтрымкі гістарычнай навукі, увага, якую мы будзем дапаўняць і надаваць гістарычнай адукацыі ў школах, ВНУ. Таму што тыя, хто не звяртае увагу на гісторыю, у іх, як правіла, няма будучыні", - пракаменціраваў падпісанне мемарандума Мядзінскі.
Паводле яго слоў, работа па захаванні гістарычнай памяці мае каласальнае значэнне з улікам таго, што ў Расіі і Беларусі агульнае мінулае і агульная сучаснасць.
"Плюс да ўсяго, у нас ёсць ініцыятыўная група вучоных, якая працуе разам над агульнымі навучальнымі дапаможнікамі, праграмамі, захаваннем помнікаў, іх аднаўленнем", - адзначыў памочнік прэзідэнта Расіі.
Ён дадаў, што гэтая праца будзе і надалей цалкам падтрымлівацца на адміністрацыйным і фінансавым узроўнях.
"Для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй, хто любіць гісторыю Расіі і Беларусі, гэта добрая і станоўчая падзея", - сказаў на заканчэнне Мядзінскі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"