https://bel.sputnik.by/20240125/vaennaya-daktryna-belarus-pradugledzhvae-magchymasts-paperadzhalnaga-daru-1083071554.html
Ваенная дактрына Беларусі прадугледжвае магчымасць папераджальнага ўдару
Ваенная дактрына Беларусі прадугледжвае магчымасць папераджальнага ўдару
Sputnik Беларусь
Абноўлены дакумент захавае абарончы характар, але ўлічвае ўсе падзеі, якія адбываюцца вакол краіны. 25.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-25T11:17+0300
2024-01-25T11:17+0300
2024-01-25T11:17+0300
ваенная дактрына
бяспека
міністэрства абароны рб
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/0e/1074392024_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_0accc6a90a1eaed4bd6fec3fc2a0002d.jpg
МІНСК, 25 сту – Sputnik. Абноўленая Ваенная дактрына Беларусі прадугледжвае магчымасць нанясення папераджальнага ўдару па праціўніку, калі вайна непазбежна, заявіў намеснік начальніка факультэта Генеральнага штаба Ваеннай акадэміі Андрэй Багадэль у эфіры тэлеканала АНТ.Ён адзначыў, што ў аснове абноўленага дакумента ляжыць ваенна-палітычная абстаноўка, якая складаецца ў тым ліку з поглядаў суседніх краін, асабліва заходніх. Паводле слоў намесніка начальніка факультэта, улічваюцца таксама дактрыны сумежных дзяржаў, стратэгіі нацыянальнай бяспекі, дзе яны Беларусь называюць ворагам. Іншае – практычныя дзеянні дадзеных краін.Намеснік начальніка факультэта ўдакладніў, што абноўленая Ваенная дактрына з’яўляецца дакументам для захавання міру."Яшчэ выдзелены такі важны аспект, чаго не было ў папярэдняй дактрыне – гэта непасрэдная пагроза. Гэта той момант, што дае нам усім права нанесці папераджальны ўдар па праціўніку, калі ўжо вайна непазбежна", - сказаў Багадзель.Ён падкрэсліў, што Беларусь не лічыць ворагам ніводны народ, а такі пункт прапісаны, каб усе краіны разумелі, што жыхары рэспублікі гатовы абараняць сваю радзіму.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231206/valfovch-zakhad-stvarae-kalaps-na-myazhy-z-belarussyu-1081772480.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/0e/1074392024_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_07615df4259ba67859d22471c15fc3df.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ваенная дактрына, бяспека, міністэрства абароны рб, у беларусі, беларусь, навіны
ваенная дактрына, бяспека, міністэрства абароны рб, у беларусі, беларусь, навіны
Ваенная дактрына Беларусі прадугледжвае магчымасць папераджальнага ўдару
Абноўлены дакумент захавае абарончы характар, але ўлічвае ўсе падзеі, якія адбываюцца вакол краіны.
МІНСК, 25 сту – Sputnik. Абноўленая Ваенная дактрына Беларусі прадугледжвае магчымасць нанясення папераджальнага ўдару па праціўніку, калі вайна непазбежна, заявіў намеснік начальніка факультэта Генеральнага штаба Ваеннай акадэміі Андрэй Багадэль у эфіры тэлеканала АНТ.
Ён адзначыў, што ў аснове абноўленага дакумента ляжыць ваенна-палітычная абстаноўка, якая складаецца ў тым ліку з поглядаў суседніх краін, асабліва заходніх. Паводле слоў намесніка начальніка факультэта, улічваюцца таксама дактрыны сумежных дзяржаў, стратэгіі нацыянальнай бяспекі, дзе яны Беларусь называюць ворагам. Іншае – практычныя дзеянні дадзеных краін.
"Вядома ж, улічваліся нашы магчымасці. Вышэй галавы не скокнем усё роўна. Гэта ўлічана. У тым ліку тактычную ядзерную зброю як найважнейшы інструмент стрымлівання", - дадаў Багадзель.
Намеснік начальніка факультэта ўдакладніў, што абноўленая Ваенная дактрына з’яўляецца дакументам для захавання міру.
"Яшчэ выдзелены такі важны аспект, чаго не было ў папярэдняй дактрыне – гэта непасрэдная пагроза. Гэта той момант, што дае нам усім права нанесці папераджальны ўдар па праціўніку, калі ўжо вайна непазбежна", - сказаў Багадзель.
Ён падкрэсліў, што Беларусь не лічыць ворагам ніводны народ, а такі пункт прапісаны, каб усе краіны разумелі, што жыхары рэспублікі гатовы абараняць сваю радзіму.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"