Пуцін ушанаваў памяць ахвяр блакады Ленінграда

© Sputnik / POOL / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Расіі ў дзень 80-годдзя зняцця блакады Ленінграда ўсклаў кветкі на Піскароўскіх мемарыяльных могілках і Неўскім пятачку
Прэзідэнт Расіі ў дзень 80-годдзя зняцця блакады Ленінграда ўсклаў кветкі на Піскароўскіх мемарыяльных могілках і Неўскім пятачку - Sputnik Беларусь, 1920, 27.01.2024
Падпісацца
Прэзідэнт Расіі ў дзень 80-годдзя зняцця блакады Ленінграда ўсклаў кветкі на Піскароўскіх мемарыяльных могілках і Неўскім пятачку.
МІНСК, 27 сту – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у суботу ўсклаў кветкі да манумента "Рубежный камень" на Неўскім пятачку.
У суботу праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя 80-годдзю зняцця блакады Ленінграда.
Пуцін, схіліўшы калена, усклаў да падмурка помніка букет чырвоных руж, перавязаны жалобнай чорнай стужкай.
Таксама расійскі лідар усклаў вянок да манумента "Мать-Родина" на Піскароўскіх мемарыяльных могілках у Санкт-Пецярбургу. Гэтыя могілкі сталі асноўным месцам жалобных мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятнай даты.
Пуцін таксама падчас наведвання мемарыяльнага комплексу ўсклаў кветкі да брацкай магілы, у якой пахаваны яго брат, які памёр дзіцем падчас блакады.

Памятныя мясціны

Неўскі пятачок – гэта плацдарм на левым беразе Нявы. Ён адыграў адну з ключавых роляў у поспеху аперацыі "Искра" ў студзені 1943 года і стаў сімвалам стойкасці і мужнасці савецкіх салдат у бітве за Ленінград.
Піскароўскія могілкі блакаднай зімой 1941-1942 гадоў сталі асноўным месцам масавага пахавання. Гэта самыя вялікія могілкі ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Тут у брацкіх магілах 420 тысяч жыхароў горада і 70 тысяч воінаў-абаронцаў горада.
Блакада Ленінграда пачалася 8 верасня 1941 года і доўжылася 872 дні. Яна стала адной з самых трагічных старонак у гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
У блакадзе аказаліся 2,887 мільёна жыхароў горада, у тым ліку 400 тысяч дзяцей.
На Ленінград было скінута больш за 107 тысяч запальных і фугасных авіябомб. Гітлераўцы выпусцілі па горадзе каля 150 тысяч артылерыйскіх снарадаў. Былі разбураны каля 10 тысяч дамоў і пабудоў. Пры гэтым у горадзе працягвалі працу прадпрыемствы і заводы, якія выраблялі ваенную прадукцыю.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Віншаванне блакаднікаў Ленінграда, якія жывуць у Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 26.01.2024
Бяглоў павіншаваў беларускіх блакаднікаў з ленінградскім Днём Перамогі
Стужка навiн
0