https://bel.sputnik.by/20240127/sprabaval-ests-kley--atrutu-ad-klapo-dzyatsnstva--blakadnym-lenngradze-1083142395.html
"Спрабавалі есці клей і атруту ад клапоў": дзяцінства ў блакадным Ленінградзе
"Спрабавалі есці клей і атруту ад клапоў": дзяцінства ў блакадным Ленінградзе
Sputnik Беларусь
Людміла Паўлоўская зараз жыве ў Беларусі, а ў дзяцінстве разам з маці і сёстрамі больш за 2 гады правяла ў блакадным Ленінградзе. Сваімі шчымлівымі ўспамінамі... 27.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-27T13:58+0300
2024-01-27T13:58+0300
2024-05-06T14:59+0300
відэа
блакада
ленінград
грамадства
вялікая айчынная вайна
гісторыя
ссср
дзень перамогі
эксклюзіў
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/1a/1083108417_0:0:1281:720_1920x0_80_0_0_ee2aaf4ade2eccc5cb230a152a75c3ab.jpg
Сям’я Людмілы Аляксандраўны жыла на Петраградскім баку, гэтая вуліца ішла прама ад Петрапаўлаўкі на поўнач, і ў пачатку вайны гэты раён менш абстрэльваўся, успамінае блакадніца.Голад у блакадным Ленінградзе пачынаўся паступова. Калі абстрэлаў не было, дзяўчынка разам з роднымі і іншымі блакаднікамі жыла ў сяміпакаёвай камуналцы, па пакоі – на сям’ю."З ежай станавілася ўсё горш. Па картках размеркаванне было, але прадуктаў не было, і хлеб, пра які зараз гавораць, нормы ж не выконваліся выпечкі, там магло быць намяшана проста неядомае", - распавядае яна.І ўспамінае, як маці з сяброўкай, цёткай Надзяй, паехалі збіраць капуснае лісце і храпкі, што засталіся пасля збору ўраджаю. "І вось гэтую храпку варылі ў суп".Калі пачалася поўная галадоўка, дзеці пухлі ад голаду, старэйшая сястра злягла, у яе былі крывавыя пролежні і дыстрафія крывавая. Калі памерла малодшая дзяўчынка, маці зашыла яе ў прасціну і аддала на Піскароўку."У маці рэбры былі такія, што здавалася ўзяцца за іх можна і павісець, як на брусах", - памятае Людміла Аляксандраўна.Ужо пасля зняцця блакады яны з маці нейкі час блукалі, а потым апынуліся ў войсках."Ішлі з войскамі. Вырасла сярод салдат. Я маці казала: а чаго яны мяне ўвесь час па галаве гладзяць? А маці кажа: яны сумуюць па дзецях", - распавядае блакадніца.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
ленінград
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/1a/1083108417_76:0:1036:720_1920x0_80_0_0_6f5f9c1a44735e4eba868c95124a45fc.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, блакада, ленінград, грамадства, вялікая айчынная вайна, гісторыя, ссср, видео, эксклюзіў
відэа, блакада, ленінград, грамадства, вялікая айчынная вайна, гісторыя, ссср, видео, эксклюзіў
"Спрабавалі есці клей і атруту ад клапоў": дзяцінства ў блакадным Ленінградзе
13:58 27.01.2024 (абноўлена: 14:59 06.05.2024) Эксклюзіў
Людміла Паўлоўская зараз жыве ў Беларусі, а ў дзяцінстве разам з маці і сёстрамі больш за 2 гады правяла ў блакадным Ленінградзе. Сваімі шчымлівымі ўспамінамі аб блакадным дзяцінстве Людміла Аляксандраўна падзялілася з карэспандэнтам Sputnik.
Сям’я Людмілы Аляксандраўны жыла на Петраградскім баку, гэтая вуліца ішла прама ад Петрапаўлаўкі на поўнач, і ў пачатку вайны гэты раён менш абстрэльваўся, успамінае блакадніца.
"Калі поўнасцю блакада аб’яўлена была, пачаліся вельмі моцныя абстрэлы, мы пасяліліся ў падвале, дазволілі паставіць ложак там", - кажа Людміла Аляксандраўна.
Голад у блакадным Ленінградзе пачынаўся паступова. Калі абстрэлаў не было, дзяўчынка разам з роднымі і іншымі блакаднікамі жыла ў сяміпакаёвай камуналцы, па пакоі – на сям’ю.
"З ежай станавілася ўсё горш. Па картках размеркаванне было, але прадуктаў не было, і хлеб, пра які зараз гавораць, нормы ж не выконваліся выпечкі, там магло быць намяшана проста неядомае", - распавядае яна.
І ўспамінае, як маці з сяброўкай, цёткай Надзяй, паехалі збіраць капуснае лісце і храпкі, што засталіся пасля збору ўраджаю. "І вось гэтую храпку варылі ў суп".
"Потым пайшоў сталярны клей у ход. Спачатку ён быў гусцейшы, а потым ужо гушчыні не засталося, але прынамсі панюхаць гэты клей – ужо зверне. (Пытанне карэспандэнта: "Вы яго елі?") Елі. Спрабавалі атруту ад клапоў, яна на манку была падобная, але не пайшло", - успамінае жанчына.
Калі пачалася поўная галадоўка, дзеці пухлі ад голаду, старэйшая сястра злягла, у яе былі крывавыя пролежні і дыстрафія крывавая. Калі памерла малодшая дзяўчынка, маці зашыла яе ў прасціну і аддала на Піскароўку.
"У маці рэбры былі такія, што здавалася ўзяцца за іх можна і павісець, як на брусах", - памятае Людміла Аляксандраўна.
Ужо пасля зняцця блакады яны з маці нейкі час блукалі, а потым апынуліся ў войсках.
"Ішлі з войскамі. Вырасла сярод салдат. Я маці казала: а чаго яны мяне ўвесь час па галаве гладзяць? А маці кажа: яны сумуюць па дзецях", - распавядае блакадніца.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"