https://bel.sputnik.by/20240127/zhykharo-blakadnaga-lenngrada-pavnshaval--grodne-1083144713.html
Жыхароў блакаднага Ленінграда павіншавалі ў Гродне
Жыхароў блакаднага Ленінграда павіншавалі ў Гродне
Sputnik Беларусь
Хтосьці з тых, хто перажыў блакаду, прыкаваны да інваліднага крэсла або да ложка, аднак некаторыя працягваюць весці актыўны лад жыцця. 27.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-27T15:39+0300
2024-01-27T15:39+0300
2024-01-27T15:39+0300
гродна
блакада
ленінград
у беларусі
беларусь
грамадства
гісторыя
вялікая айчынная вайна
генконсульства
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/1b/1083143486_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_5036f83dbfa95be8a22e05af11b620bd.jpg
ГРОДНА, 27 сту – Sputnik, Іна Грышук. Ветэранаў-блакаднікаў з Гродна і вобласці павіншавалі з 80-годдзем поўнага вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады, якое адзначаецца ў суботу, 27 студзеня, паведамляе Генконсульства Расіі ў Гродне.Напярэдадні памятнай даты супрацоўнікі Генконсульства сумесна з членамі Гродзенскага аддзялення РГА "Русское общество" асабіста прыехалі да ўсіх жыхароў блакаднага горада, каб сказаць словы падзякі і падтрымкі і ўручыць падарункі.Віншаванні атрымалі 13 гродзенскіх блакаднікаў. Шасцёра з іх пражываюць у Гродне, сямёра – у гарадах і вёсках вобласці. Нехта з іх па стане здароўя ўжо прыкаваны да ложка або інваліднага крэсла, аднак некаторыя вядуць актыўны лад жыцця.Блакада ЛенінградаБлакада Ленінграда пачалася 8 верасня 1941 года і доўжылася 872 дні. Яна стала адной з самых трагічных старонак у гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Паводле апошніх звестак, за гэты час горад страціў больш за мільён жыхароў.Прарваць блакаду Ленінграда савецкім воінам удалося ў студзені 1943 года. Тады ўдалося прабіць калідор шырынёй 11 кіламетраў і наладзіць пастаўку ў горад прадуктаў харчавання, сыравіны і боепрыпасаў.Цалкам ад фашысцкай блакады горад на Няве вызвалілі толькі праз год пасля прарыву блакады – 27 студзеня 1944 года. У гонар гэтай падзеі ўпершыню за ўсю вайну быў дадзены салют не ў Маскве, а ў самім Ленінградзе.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240127/putsn-ushanava-pamyats-akhvyar-blakady-lenngrada-1083143291.html
гродна
ленінград
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/1b/1083143486_0:0:1200:900_1920x0_80_0_0_61978b1acf4c18202eb9d953dce7e234.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
гродна, блакада, ленінград, у беларусі, беларусь, грамадства, гісторыя, вялікая айчынная вайна, генконсульства, расія
гродна, блакада, ленінград, у беларусі, беларусь, грамадства, гісторыя, вялікая айчынная вайна, генконсульства, расія
Жыхароў блакаднага Ленінграда павіншавалі ў Гродне
Хтосьці з тых, хто перажыў блакаду, прыкаваны да інваліднага крэсла або да ложка, аднак некаторыя працягваюць весці актыўны лад жыцця.
ГРОДНА, 27 сту – Sputnik, Іна Грышук. Ветэранаў-блакаднікаў з Гродна і вобласці павіншавалі з 80-годдзем поўнага вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады, якое адзначаецца ў суботу, 27 студзеня, паведамляе Генконсульства Расіі ў Гродне.
Напярэдадні памятнай даты супрацоўнікі Генконсульства сумесна з членамі Гродзенскага аддзялення РГА "Русское общество" асабіста прыехалі да ўсіх жыхароў блакаднага горада, каб сказаць словы падзякі і падтрымкі і ўручыць падарункі.
Віншаванні атрымалі 13 гродзенскіх блакаднікаў. Шасцёра з іх пражываюць у Гродне, сямёра – у гарадах і вёсках вобласці. Нехта з іх па стане здароўя ўжо прыкаваны да ложка або інваліднага крэсла, аднак некаторыя вядуць актыўны лад жыцця.
"Прыемна, што многія з іх працягваюць весці актыўны лад жыцця, наведваючы школы і расказваючы маладому пакаленню аб жахах перажытага з тым, каб цяперашнія школьнікі памяталі ўрокі гісторыі і не дапусцілі паўтарэння гэтай трагедыі", - адзначаюць у Генконсульстве.
Блакада Ленінграда пачалася 8 верасня 1941 года і доўжылася 872 дні. Яна стала адной з самых трагічных старонак у гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Паводле апошніх звестак, за гэты час горад страціў больш за мільён жыхароў.
Прарваць блакаду Ленінграда савецкім воінам удалося ў студзені 1943 года. Тады ўдалося прабіць калідор шырынёй 11 кіламетраў і наладзіць пастаўку ў горад прадуктаў харчавання, сыравіны і боепрыпасаў.
Цалкам ад фашысцкай блакады горад на Няве вызвалілі толькі праз год пасля прарыву блакады – 27 студзеня 1944 года. У гонар гэтай падзеі ўпершыню за ўсю вайну быў дадзены салют не ў Маскве, а ў самім Ленінградзе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"