Беларускае ТБ расказала аб злоўленым украінскім шпіёне

© Sputnik / Виталий Белоусов / Перайсці ў медыябанкНаручнікі
Наручнікі - Sputnik Беларусь, 1920, 31.01.2024
Падпісацца
Ураджэнец Украіны, які доўгі час служыў у савецкай і беларускай арміі, перадаваў сакрэтныя даныя Кіеву.
МІНСК, 31 сту – Sputnik. Некалі паважаны ў сілавых структурах Беларусі афіцэр запасу Мікалай Варапай працаваў на ваенную разведку Украіны і зараз адбывае пакаранне па артыкуле аб дзяржаўнай здрадзе, паведаміў тэлеканал "Беларусь 1".
Паводле звестак тэлеканала, 17 кастрычніка 2017 года Мікалай Варапай быў затрыманы ў Мінску з дакументам пад грыфам "Зусім сакрэтна", які ён меў намер перадаць Галоўнаму ўпраўленню разведкі Мінабароны (ГУР МА) Украіны.
У эфіры "Беларусь 1" таксама было сказана, што яшчэ ў пачатку 2000-х беларуская контрразведка даведалася, што ў ГУР МА з’явілася крыніца ў сілавых структурах у Мінску. Яна магла перадаваць інфармацыю, якая цікавіць заходнія спэцслужбы.
Варапай быў не толькі паважаным чалавекам сярод сілавікоў, але і адным з аўтараў першай канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Беларусі. Ён нарадзіўся ў Сумскай вобласці УССР, скончыў Сувораўскае ваеннае вучылішча ў Кіеве. Служыў у Савецкай Арміі і ў 1983 годзе быў пераведзены ў БССР.
Служыў, у тым ліку, у 50-й гвардзейскай стралковай дывізіі, якая пазней была расфарміравана. Пасля распаду СССР Варапай застаўся ў беларускай арміі. З 1992 года перайшоў у цэнтр ваенных даследаванняў Мінабароны. Пасля выхаду ў запас працаваў у сілавых структурах Беларусі на цывільных пасадах.

Вярбоўка

Варапая завербаваў украінскі афіцэр Пётр Бабыр. Па словах самога Варапая, у гэтага чалавека быў і ўкраінскі пашпарт, і расійскі замежпаспарт. Спачатку адносіны з Бабыром былі проста сяброўскія. Абодва яны ў мінулым сувораўцы. На гэтай глебе афіцэры і пасябравалі.
Тэлеканал апублікаваў асабістыя звесткі Бабыра. У яго ёсць прапіска ў Кіеве і Кіеўскай вобласці. Ва ўласнасці два зямельныя ўчасткі, аўтамабіль Subaru Forester. Па ТБ паказалі нават яго нумары тэлефонаў.
Варапай ездзіў з жонкай ва Украіну ў госці да Бабыра. Пасля таго, як апошняга перавялі працаваць у Балгарыю, Варапай ездзіў і туды. У выніку ў гэтай краіне Бабыр яго і завербаваў. У сваю чаргу Варапай спрабаваў вербаваць іншага беларускага ваеннага, імя якога ў сюжэце "Беларусь 1" не раскрылі, а толькі паказалі кадры аператыўнай здымкі.

Сакрэтная інфармацыя

Інфармацыю Бабыру агент перадаваў не толькі ў фізічным выглядзе, але і праз падораны IPhone. Дакументы запампоўваліся ў хмарнае сховішча, да якога меў доступ куратар. Варапай перадаваў, у тым ліку, звесткі аб супрацоўніцтве Беларусі з партнёрамі па АДКБ. Таксама Бабыр прасіў яго здабыць дакумент з задумай вучэнняў "Захад 2017".
Узамен Варапаю аплачваліся замежныя паездкі, у тым ліку ў Чарнагорыю.
Таксама афіцэр запасу ўдзельнічаў у схеме раскрадання маёмасці Мінабароны Украіны. Напрыклад, па дакументах, Варапай нібыта купіў кватэру ГУР МА. За гэта ён атрымаў "адкат" 20 тысяч долараў.
У 2017 годзе агент атрымаў 8 тысяч еўра для подкупу беларускіх афіцэраў, каб здабыць звесткі аб вучэннях "Захад-2017". Частку грошай ён паспеў перадаць, а пазней крыху больш за 7 тысяч еўра ў яго знайшлі дома.
У сюжэце ТБ паказалі кадры аператыўнай здымкі КДБ, дзе Варапай абяцае беларускім афіцэрам, што проста пачытае сакрэтныя дакументы і верне назад. Ён даваў сумленнае слова палкоўніка, што нічога не будзе капіраваць ці камусьці перадаваць. Таксама ў яго была легенда, што ён збірае даныя для аднаго аналітычнага інстытута.
У машыне Варапая супрацоўнікі КДБ знайшлі каля 800 дакументаў, якія ён займеў падчас працы на сілавыя структуры. Акрамя гэтага, у яго канфіскавалі нямала флэшак з аналагічным зместам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
На тэрыторыі міністэрства абароны Украіны - Sputnik Беларусь, 1920, 21.10.2022
Стала вядома, хто кіраваў затрыманым у Беларусі ўкраінскім шпіёнам
Стужка навiн
0