https://bel.sputnik.by/20240131/btva-pad-stalngradam-yak-bral--palon-feldmarshala-palyusa--gstoryya--vdea-1083253964.html
Бітва пад Сталінградам: як бралі ў палон фельдмаршала Паўлюса – гісторыя ў відэа
Бітва пад Сталінградам: як бралі ў палон фельдмаршала Паўлюса – гісторыя ў відэа
Sputnik Беларусь
Фашысцкія войскі пад Сталінградам былі канчаткова разгромлены да лютага 1943 года, глядзіце на архіўных кадрах, як здаўся ў палон камандуючы 6-й арміяй... 31.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-31T13:06+0300
2024-01-31T13:06+0300
2024-05-06T16:28+0300
відэа
гісторыя
вялікая айчынная вайна
сталінградская бітва
бяспека
ссср
дзень перамогі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/1f/1071766528_0:144:3128:1904_1920x0_80_0_0_75e3379f22681b150379baa8787691e5.jpg
Сталінградская бітва (17 ліпеня 1942 года – 2 лютага 1943 года) стала адной з самых кровапралітных у Вялікай Айчыннай вайне. Дзвесце дзён напружаных баёў завяршыліся поўным разгромам групоўкі нямецка-фашысцкіх войск, якая дзейнічала на гэтым напрамку.Да сярэдзіны студзеня становішча 6-й арміі Вермахта ў Сталінградзе стала цалкам безнадзейным. Пасля лістападаўскага контрнаступлення савецкіх войск нямецкія часці і злучэнні ўсё хутчэй страчвалі баяздольнасць. Іх камандуючы – генерал Паўлюс – неаднаразова накіроўваў Гітлеру радыёграмы і прасіў дазволу здацца, але штораз атрымліваў адмову.Замест гэтага 30 студзеня 1943 года Паўлюс атрымаў ад Гітлера радыёграму, у якой яму прысвойвалася званне фельдмаршала.Атрыманаму павышэнню спадарожнічала прыпіска: "Яшчэ ніводзін нямецкі фельдмаршал не трапляў у палон". Такім чынам галоўнакамандуючы фактычна патрабаваў ад свайго военачальніка пакончыць з сабой. Зламаны Паўлюс загадаў свайму падначаленаму выйсці на сувязь з савецкімі войскамі для перагавораў аб капітуляцыі.Паўлюс здаўся савецкім войскам 31 студзеня 1943 года, пры гэтым ён адмовіўся выдаць загад аб капітуляцыі рэшткаў 6-й арміі, спаслаўшыся на тое, што знаходзіцца ў палоне і яго загады больш не маюць сілы. У выніку 2 лютага 1943 года апошнія ачагі супраціўлення нямецкіх войск у Сталінградзе былі канчаткова падаўлены.На Нюрнбергскім працэсе Паўлюс аказаўся не падсудным, а сведкам абвінавачання. Пасля смерці Сталіна яму дазволілі пераехаць у Дрэздэн, дзе ён чытаў лекцыі пра воінскае мастацтва. Паўлюс памёр 1 лютага 1957 года, напярэдадні 14-й гадавіны разгрому яго арміі пад Сталінградам.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/1f/1071766528_200:0:2929:2047_1920x0_80_0_0_d0e2de82575fd0d702d7361f26dfd50f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, гісторыя, вялікая айчынная вайна, сталінградская бітва, бяспека, ссср, видео
відэа, гісторыя, вялікая айчынная вайна, сталінградская бітва, бяспека, ссср, видео
Бітва пад Сталінградам: як бралі ў палон фельдмаршала Паўлюса – гісторыя ў відэа
13:06 31.01.2024 (абноўлена: 16:28 06.05.2024) Фашысцкія войскі пад Сталінградам былі канчаткова разгромлены да лютага 1943 года, глядзіце на архіўных кадрах, як здаўся ў палон камандуючы 6-й арміяй Вермахта фельдмаршал Фрыдрых Паўлюс.
Сталінградская бітва (17 ліпеня 1942 года – 2 лютага 1943 года) стала адной з самых кровапралітных у Вялікай Айчыннай вайне. Дзвесце дзён напружаных баёў завяршыліся поўным разгромам групоўкі нямецка-фашысцкіх войск, якая дзейнічала на гэтым напрамку.
Да сярэдзіны студзеня становішча 6-й арміі Вермахта ў Сталінградзе стала цалкам безнадзейным. Пасля лістападаўскага контрнаступлення савецкіх войск нямецкія часці і злучэнні ўсё хутчэй страчвалі баяздольнасць. Іх камандуючы – генерал Паўлюс – неаднаразова накіроўваў Гітлеру радыёграмы і прасіў дазволу здацца, але штораз атрымліваў адмову.
Замест гэтага 30 студзеня 1943 года Паўлюс атрымаў ад Гітлера радыёграму, у якой яму прысвойвалася званне фельдмаршала.
Атрыманаму павышэнню спадарожнічала прыпіска: "Яшчэ ніводзін нямецкі фельдмаршал не трапляў у палон". Такім чынам галоўнакамандуючы фактычна патрабаваў ад свайго военачальніка пакончыць з сабой. Зламаны Паўлюс загадаў свайму падначаленаму выйсці на сувязь з савецкімі войскамі для перагавораў аб капітуляцыі.
Паўлюс здаўся савецкім войскам 31 студзеня 1943 года, пры гэтым ён адмовіўся выдаць загад аб капітуляцыі рэшткаў 6-й арміі, спаслаўшыся на тое, што знаходзіцца ў палоне і яго загады больш не маюць сілы. У выніку 2 лютага 1943 года апошнія ачагі супраціўлення нямецкіх войск у Сталінградзе былі канчаткова падаўлены.
На Нюрнбергскім працэсе Паўлюс аказаўся не падсудным, а сведкам абвінавачання. Пасля смерці Сталіна яму дазволілі пераехаць у Дрэздэн, дзе ён чытаў лекцыі пра воінскае мастацтва. Паўлюс памёр 1 лютага 1957 года, напярэдадні 14-й гадавіны разгрому яго арміі пад Сталінградам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"