https://bel.sputnik.by/20240201/belarus-u-2023-godze-pradala-kranam-snd-bolsh-tavara-chym-kupla-1083281873.html
Беларусь у 2023 годзе прадала краінам СНД больш тавараў, чым купіла
Беларусь у 2023 годзе прадала краінам СНД больш тавараў, чым купіла
Sputnik Беларусь
Сталі вядомы вынікі знешняга гандлю Беларусі за мінулы год, і ў цэлым па таварах атрымалася адмоўнае сальда. 01.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-01T12:26+0300
2024-02-01T12:26+0300
2024-02-01T12:26+0300
эканоміка
у беларусі
беларусь
навіны
імпарт
экспарт
снд
белстат
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103420/47/1034204757_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_a1828022effcb334a4cef0dedbbdab22.jpg
МІНСК, 1 лют – Sputnik. Імпарт тавараў у Беларусі па выніках мінулага года перавысіў пастаўкі на экспарт, вынікае з даных Белстата.Аб’ём імпарту ў доларавым эквіваленце склаў амаль 40,3 млрд. Гэта прыкладна на 3 млрд больш за экспарт.Для параўнання – у 2022 годзе сумы імпарту і экспарту амаль супадалі. Розніца на карысць імпарту была толькі 99,6 млн.Калі ўлічваць толькі тавараабарот з краінамі СНД, то дэфіцыту знешняга гандлю не было ні ў 2023 годзе, ні ў 2022 годзе.У мінулым годзе Беларусь прадала ў краіны Садружнасці на 2,9 млрд больш, чым купіла. У 2022-м сальда склала 2,3 млрд долараў. Пры гэтым на СНД прыпадае больш за палову ўсяго экспарту рэспублікі.Статыстыка па гандлі таварамі з краінамі па-за СНД зусім іншая. Экспарт тут склаў крыху менш за 13 млрд долараў. Імпарт дасягнуў амаль 19 млрд – пры тым, што ў 2022 годзе гэтыя сумы адпаведна, былі 12,3 млрд і 14,7 млрд. Гэта значыць Беларусь стала закупляць больш тавараў у далёкім замежжы.Аптымістычна выглядаюць вынікі за 11 месяцаў мінулага года, калі ўлічыць і тавары, і паслугі. Экспарт большы за імпарт на 2,56 млрд долараў.Звестак за ўвесь 2023 год па знешнім гандлі таварамі і паслугамі пакуль што няма.Як растлумачылі ў Мінэканомікі Беларусі, адна з прычын росту імпарту – увоз новага абсталявання для пераўзбраення вытворчасці. У міністэрстве лічаць, што ў будучыні гэта павысіць экспарт.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240129/putsn-rasya-nvestsravala--ekanomku-belarus-zvysh-4-mlrd-u-2023-godze-1083203020.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103420/47/1034204757_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_e508a293a170e9b76eb1eb79426a290d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
эканоміка, у беларусі, беларусь, навіны , імпарт, экспарт, снд, белстат
эканоміка, у беларусі, беларусь, навіны , імпарт, экспарт, снд, белстат
Беларусь у 2023 годзе прадала краінам СНД больш тавараў, чым купіла
Сталі вядомы вынікі знешняга гандлю Беларусі за мінулы год, і ў цэлым па таварах атрымалася адмоўнае сальда.
МІНСК, 1 лют – Sputnik. Імпарт тавараў у Беларусі па выніках мінулага года перавысіў пастаўкі на экспарт, вынікае з даных Белстата.
Аб’ём імпарту ў доларавым эквіваленце склаў амаль 40,3 млрд. Гэта прыкладна на 3 млрд больш за экспарт.
Для параўнання – у 2022 годзе сумы імпарту і экспарту амаль супадалі. Розніца на карысць імпарту была толькі 99,6 млн.
Калі ўлічваць толькі тавараабарот з краінамі СНД, то дэфіцыту знешняга гандлю не было ні ў 2023 годзе, ні ў 2022 годзе.
У мінулым годзе Беларусь прадала ў краіны Садружнасці на 2,9 млрд больш, чым купіла. У 2022-м сальда склала 2,3 млрд долараў. Пры гэтым на СНД прыпадае больш за палову ўсяго экспарту рэспублікі.
Статыстыка па гандлі таварамі з краінамі па-за СНД зусім іншая. Экспарт тут склаў крыху менш за 13 млрд долараў. Імпарт дасягнуў амаль 19 млрд – пры тым, што ў 2022 годзе гэтыя сумы адпаведна, былі 12,3 млрд і 14,7 млрд. Гэта значыць Беларусь стала закупляць больш тавараў у далёкім замежжы.
Аптымістычна выглядаюць вынікі за 11 месяцаў мінулага года, калі ўлічыць і тавары, і паслугі. Экспарт большы за імпарт на 2,56 млрд долараў.
Звестак за ўвесь 2023 год па знешнім гандлі таварамі і паслугамі пакуль што няма.
Як растлумачылі ў Мінэканомікі Беларусі, адна з прычын росту імпарту – увоз новага абсталявання для пераўзбраення вытворчасці. У міністэрстве лічаць, што ў будучыні гэта павысіць экспарт.
"Рост імпарту спажывецкіх тавараў абумоўлены адкладзеным попытам, а таксама ростам рэальных даходаў беларусаў", - таксама адзначылі ў міністэрстве.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"