https://bel.sputnik.by/20240201/kazlo-belarus--rasya-moguts-uvests-ne-adznuyu-a-nadnatsyyanalnuyu-valyutu-1083292667.html
Казлоў: Беларусь і Расія могуць увесці не адзіную, а наднацыянальную валюту
Казлоў: Беларусь і Расія могуць увесці не адзіную, а наднацыянальную валюту
Sputnik Беларусь
Эканамічны эксперт мяркуе, што Саюзная дзяржава можа стварыць агульную валюту для гандлю з іншымі краінамі. 01.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-01T18:08+0300
2024-02-01T18:08+0300
2024-02-01T18:08+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
меркаванне
валюта
sputnik беларусь
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
рубель
эканоміка
палітыка
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/0e/1058706717_0:0:1281:721_1920x0_80_0_0_b5941c232c43527a93671c9c7b15868f.jpg
МІНСК, 1 лют – Sputnik. Замест адзінай валюты Расія і Беларусь могуць увесці наднацыянальную, заявіў эканамічны эксперт Аляксандр Казлоў на круглым стале ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь."Зразумела, што кожная з краін не хоча дзяліцца сваім маленькім суверэнітэтам у частцы эмісійнага цэнтра. Можа, і не трэба... Ёсць альтэрнатывы, іншыя інструменты", - сказаў ён.Казлоў нагадаў аб вопыце Еўрасаюза, дзе да ўвядзення еўра была наднацыянальная адзінка – экю.Наднацыянальная валюта ўстараніць і блытаніну з курсавымі розніцамі. Таксама яна дапаможа далучаць трэція дзяржавы да бізнес-працэсаў Беларусі і Расіі, у ЕАЭС.Калі бакі палічаць патрэбным, то ўжо пасля наднацыянальнай валюты прыйдуць і да адзінай. Больш за тое, без вырашэння пытання аб адзінай або наднацыянальнай валюце ў бліжэйшыя 50 гадоў Саюзная дзяржава наўрад ці прыйдзе да сваёй рэзервовай валюты ўзамен долара, еўра і іншых.У сваю чаргу шэф-рэдактар аналітычнага бюро партала САНАР 2050 Іван Лізан адзначыў, што не трэба паскараць працэс, звязаны з пераходам Беларусі на расійскі рубель або, напрыклад, "расцягваць" эмісійны цэнтр паміж дзвюма краінамі."Я прыхільнік таго, што трэба проста займацца паглыбленнем інтэграцыі, пабудовай далейшых кааперацыйных ланцужкоў, стварэннем сумесных галін прамысловасці", - падкрэсліў ён.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20230913/natsbank-rastlumachy-yak-buduts-ukaranyats-lchbavy-rubel-u-belarus-1079411638.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/0e/1058706717_10:0:1165:866_1920x0_80_0_0_5ff20e45718d49c8eb41555052653f39.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, меркаванне, валюта, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, рубель, эканоміка, палітыка, у беларусі, беларусь, расія
саюзная дзяржава, меркаванне, валюта, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, рубель, эканоміка, палітыка, у беларусі, беларусь, расія
Казлоў: Беларусь і Расія могуць увесці не адзіную, а наднацыянальную валюту
Эканамічны эксперт мяркуе, што Саюзная дзяржава можа стварыць агульную валюту для гандлю з іншымі краінамі.
МІНСК, 1 лют – Sputnik. Замест адзінай валюты Расія і Беларусь могуць увесці наднацыянальную, заявіў эканамічны эксперт Аляксандр Казлоў на круглым стале ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
"Зразумела, што кожная з краін не хоча дзяліцца сваім маленькім суверэнітэтам у частцы эмісійнага цэнтра. Можа, і не трэба... Ёсць альтэрнатывы, іншыя інструменты", - сказаў ён.
Казлоў нагадаў аб вопыце Еўрасаюза, дзе да ўвядзення еўра была наднацыянальная адзінка – экю.
"Гэта ўмоўная адзінка, якая выкарыстоўвалася для міжнародных разлікаў. Вось уявіце, калі будзе ў Рэспублікі Беларусь і ў Расійскай Федэрацыі нейкая наднацыянальная валюта, гэта спросціць і разлікі, і мытныя плацяжы", - сказаў ён.
Наднацыянальная валюта ўстараніць і блытаніну з курсавымі розніцамі. Таксама яна дапаможа далучаць трэція дзяржавы да бізнес-працэсаў Беларусі і Расіі, у ЕАЭС.
Калі бакі палічаць патрэбным, то ўжо пасля наднацыянальнай валюты прыйдуць і да адзінай. Больш за тое, без вырашэння пытання аб адзінай або наднацыянальнай валюце ў бліжэйшыя 50 гадоў Саюзная дзяржава наўрад ці прыйдзе да сваёй рэзервовай валюты ўзамен долара, еўра і іншых.
У сваю чаргу шэф-рэдактар аналітычнага бюро партала САНАР 2050 Іван Лізан адзначыў, што не трэба паскараць працэс, звязаны з пераходам Беларусі на расійскі рубель або, напрыклад, "расцягваць" эмісійны цэнтр паміж дзвюма краінамі.
"Я прыхільнік таго, што трэба проста займацца паглыбленнем інтэграцыі, пабудовай далейшых кааперацыйных ланцужкоў, стварэннем сумесных галін прамысловасці", - падкрэсліў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"