Лукашэнка даручыў развіваць вытворчасць музычных інструментаў

© Sputnik / Владимир Песня / Перайсці ў медыябанкГитара, архивное фото
Гитара, архивное фото - Sputnik Беларусь, 1920, 02.02.2024
Падпісацца
Прэзідэнт лічыць, што жыхары краіны адукаваны ў сферы музыкі і зацікаўлены ў тым, каб мець айчынныя музычныя інструменты.
МІНСК, 2 лют – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка даручыў Кіраўніку справамі прэзідэнта Юрыю Назараву развіваць вытворчасць музычных інструментаў, паведамляе прэзідэнцкая прэс-служба.
Лукашэнка нагадаў, што раней была спроба адрадзіць фабрыку музычных інструментаў у Барысаве, але выніку не было. Прэзідэнт лічыць, што гэта "пытанне дзяржаўнае", а Назараву трэба падключыцца як вопытнаму чалавеку
"…Трэба паглядзець і на дзяржаўныя арганізацыі, якія павінны падключыцца і зрабіць максімум, у прыватнасці для развіцця гэтага напрамку. Ён няпросты, але, калі Кіраўніцтва справамі прэзідэнта за гэта не возьмецца, ніхто аператыўна гэтае пытанне не вырашыць, не ўзніме гэтую галіну", - адзначыў Лукашэнка.
Раней у Беларусі вытворчасцю гітар і піяніна займалася ААТ "Барысаўскае прадпрыемства музычных інструментаў". Прадпрыемства было заснавана ў 1935 годзе, а ў 2018-м закрылася.
Па даных дзяржрэгістра юрыдычных асоб, у краіне засталіся прыватныя кампаніі, якія вырабляюць музычныя інструменты. Напрыклад, у Мінску ёсць фірма, якая выпускае цымбалы. Таксама ў 2018 годзе ў сталіцы зарэгістравана юрыдычная асоба, якая вырабляе піяніна пад брэндам "Беларусь".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Выступленне ансамбля Песняры - Sputnik Беларусь, 1920, 29.11.2023
Валерый Дайнека: "Песняры" не былі падобныя ні да каго
Стужка навiн
0