Лукашэнка прызначыў кіраўніка сакратарыята УНС

© Sputnik / Виктор ТолочкоКіраўнік сакратарыята УНС Валерый Міцкевіч
Кіраўнік сакратарыята УНС Валерый Міцкевіч - Sputnik Беларусь, 1920, 02.02.2024
Падпісацца
Новы канстытуцыйны орган, як чакаецца, пачне працаваць у красавіку гэтага года і на трэць будзе складацца з прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый.
МІНСК, 2 лют – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў кіраўніка сакратарыята Усебеларускага народнага сходу (УНС), паведаміў Тelegram-канал "Пул Першага".
Кіраўніком сакратарыята УНС стаў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Валерый Міцкевіч.
Валерый Міцкевіч нарадзіўся ў 1964 годзе ў Лідзе. Па адукацыі ён юрыст: у 1989 годзе скончыў юрфак БДУ. Кар'еру пачынаў у савецкай судовай сістэме. Быў суддзёй народнага суда Мінскага раёна і горада Заслаўя, затым старшынёй гэтага суда.
У 2009 па 2019 гадах Міцкевіч быў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.
Мае званне заслужанага юрыста Беларусі, а таксама ўзначальвае Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў.
Лукашэнка адзначыў, што гэта "чалавек высокапрафесійны".

Што такое УНС

Раней УНС збіраўся раз у некалькі гадоў, але не меў статусу канстытуцыйнага органа. Сход атрымаў яго пасля прыняцця новай рэдакцыі Канстытуцыі ў 2022 годзе. Аднак у новай якасці УНС яшчэ не збіраўся.
Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Беларусі Ігар Карпенка ў лістападзе мінулага года паведаміў, што 25 красавіка 2024 года – гэта гранічны тэрмін склікання першага пасяджэння.
Таксама склад УНС і яго функцыі зараз дакладна рэгламентаваны. Дэлегатамі ў тым ліку будуць прэзідэнт, прадстаўнікі заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады, прадстаўнікі ад мясцовых саветаў і грамадзянскай супольнасці ("Белая Русь", Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў, БРСМ, Беларускі саюз жанчын і Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі).
Максімальная колькасць дэлегатаў – 1 200 чалавек. УНС будзе выбірацца на пяць гадоў.
Сход атрымае цэлы шэраг паўнамоцтваў. У тым ліку, ён можа зняць прэзідэнта з пасады, прапанаваць змены ў Канстытуцыю і гэтак далей.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Усебеларускі народны сход - Sputnik Беларусь, 1920, 26.01.2024
Лукашэнка: УНС павінен быць на варце падчас змены пакаленняў
Стужка навiн
0