https://bel.sputnik.by/20240206/aleynk-padzyakava-uzbekstanu-za-padtrymku-mnska-na-shlyakhu-vakhodzhannya--shas-1083416492.html
Алейнік падзякаваў Узбекістану за падтрымку Мінска на шляху ўваходжання ў ШАС
Алейнік падзякаваў Узбекістану за падтрымку Мінска на шляху ўваходжання ў ШАС
Sputnik Беларусь
У Ташкенце 7 лютага адкрываецца II Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана, у ім прымуць удзел больш за 150 беларускіх прадстаўнікоў. 06.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-06T17:48+0300
2024-02-06T17:48+0300
2024-02-06T17:48+0300
сяргей алейнік
мзс беларусі
навіны
беларусь
узбекістан
шас
мінск
ташкент
палітыка
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/06/1083415105_0:139:1280:859_1920x0_80_0_0_09594eac7d1c42d9c853bd31958a198f.jpg
МІНСК, 6 лют – Sputnik. Пытанні супрацоўніцтва Беларусі і Узбекістана абмеркаваны падчас візіту ў Ташкент кіраўніка беларускага МЗС Сяргея Алейніка, які таксама на сустрэчы падзякаваў узбекскаму боку за падтрымку Мінска на шляху ўваходжання ў ШАС, паведамілі Sputnik у МЗС Беларусі.6 лютага ў Ташкенце прайшлі перагаворы міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Алейніка з кіраўніком МЗС Узбекістана Бахтыёрам Саідавым.Там паведамілі, што ў рамках сустрэчы ў Ташкенце міністры абмеркавалі пытанні двухбаковага і шматбаковага парадку дня.Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Размова на перагаворах ішла аб павелічэнні аб’ёмаў узаемнага гандлю, умацаванні прадбяспекі і аб прамысловай кааперацыі.Акрамя гэтага, Алейнік і Саідаў абмеркавалі будучы II Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана, які адкрыецца ў Ташкенце заўтра, 7 лютага. Міністры прыйшлі да меркавання, што гэтае мерапрыемства ўнясе важны ўклад ва ўмацаванне эканамічных сувязей і наладжванне прамога ўзаемадзеяння паміж краінамі.Плануецца, што ў форуме будуць удзельнічаць больш за 150 прадстаўнікоў з рэгіёнаў Беларусі і бізнес-супольнасці.Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў падчас сустрэчы таксама абмяняліся думкамі аб сітуацыі ў свеце.Таксама размова ішла аб падтрымцы і ўзаемадзеянні ў такіх міжнародных структурах, як ААН, СНД і ШАС.У рамках знаходжання ва Узбекістане Алейнік ушанаваў памяць і ўсклаў кветкі да бюста беларускага пісьменніка, паэта і грамадскага дзеяча Якуба Коласа, які жыў у Ташкенце ў перыяд з 1941 па 1943 год, адзначылі ў МЗС Беларусі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240206/lukashenka-adobry-pagadnenne-z-uzbekstanam-ab-sstemakh-sertyfkatsy-tavara-1083389303.html
беларусь
узбекістан
мінск
ташкент
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/06/1083415105_40:0:1257:913_1920x0_80_0_0_26a6cc6f4421c72f68ef03cea130ea5b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сяргей алейнік, мзс беларусі, навіны , беларусь, узбекістан, шас, мінск, ташкент, палітыка, эканоміка, у свеце, форум
сяргей алейнік, мзс беларусі, навіны , беларусь, узбекістан, шас, мінск, ташкент, палітыка, эканоміка, у свеце, форум
Алейнік падзякаваў Узбекістану за падтрымку Мінска на шляху ўваходжання ў ШАС
У Ташкенце 7 лютага адкрываецца II Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана, у ім прымуць удзел больш за 150 беларускіх прадстаўнікоў.
МІНСК, 6 лют – Sputnik. Пытанні супрацоўніцтва Беларусі і Узбекістана абмеркаваны падчас візіту ў Ташкент кіраўніка беларускага МЗС Сяргея Алейніка, які таксама на сустрэчы падзякаваў узбекскаму боку за падтрымку Мінска на шляху ўваходжання ў ШАС, паведамілі Sputnik у МЗС Беларусі.
6 лютага ў Ташкенце прайшлі перагаворы міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Алейніка з кіраўніком МЗС Узбекістана Бахтыёрам Саідавым.
"Алейнік падзякаваў за паслядоўную падтрымку ўзбекскаму боку на шляху атрымання Беларуссю статусу дзяржавы-члена Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва", - адзначылі ў знешнепалітычным ведамстве.
Там паведамілі, што ў рамках сустрэчы ў Ташкенце міністры абмеркавалі пытанні двухбаковага і шматбаковага парадку дня.
Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Размова на перагаворах ішла аб павелічэнні аб’ёмаў узаемнага гандлю, умацаванні прадбяспекі і аб прамысловай кааперацыі.
Акрамя гэтага, Алейнік і Саідаў абмеркавалі будучы II Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана, які адкрыецца ў Ташкенце заўтра, 7 лютага. Міністры прыйшлі да меркавання, што гэтае мерапрыемства ўнясе важны ўклад ва ўмацаванне эканамічных сувязей і наладжванне прамога ўзаемадзеяння паміж краінамі.
Плануецца, што ў форуме будуць удзельнічаць больш за 150 прадстаўнікоў з рэгіёнаў Беларусі і бізнес-супольнасці.
Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў падчас сустрэчы таксама абмяняліся думкамі аб сітуацыі ў свеце.
Таксама размова ішла аб падтрымцы і ўзаемадзеянні ў такіх міжнародных структурах, як ААН, СНД і ШАС.
У рамках знаходжання ва Узбекістане Алейнік ушанаваў памяць і ўсклаў кветкі да бюста беларускага пісьменніка, паэта і грамадскага дзеяча Якуба Коласа, які жыў у Ташкенце ў перыяд з 1941 па 1943 год, адзначылі ў МЗС Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"