https://bel.sputnik.by/20240206/mnabarony-rf-znshchany-sklad-z-avyatsyynym-boeprypasam-usu-1083406612.html
Мінабароны РФ: знішчаны склад з авіяцыйнымі боепрыпасамі УСУ
Мінабароны РФ: знішчаны склад з авіяцыйнымі боепрыпасамі УСУ
Sputnik Беларусь
У расійскім абаронным ведамстве заявілі, што войскі РФ працягваюць займаць больш выгадныя пазіцыі на данецкім напрамку. 06.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-06T16:19+0300
2024-02-06T16:19+0300
2024-02-06T16:19+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
расія
украіна
міністэрства абароны рф
бяспека
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/06/1083405202_0:128:3187:1920_1920x0_80_0_0_b540d43906ac9aa965ca74536f001dd5.jpg
МІНСК, 6 лют – Sputnik. Расійскія вайскоўцы за мінулыя суткі знішчылі тры дзесяткі ўкраінскіх беспілотнікаў, склад авіяцыйных боепрыпасаў, таксама паразілі жывую сілу і ваенную тэхніку ў 112 раёнах, паведаміла Міністэрства абароны РФ у аўторак.Паводле звестак ведамства, сродкамі СПА таксама былі збіты два рэактыўныя снарады сістэмы залпавага агню HIMARS."Аператыўна-тактычнай авіяцыяй, БПЛА, ракетнымі войскамі і артылерыяй знішчаны склад авіяцыйных сродкаў паражэння УСУ", - гаворыцца ў паведамленні Мінабароны Расіі.Як вынікае са зводак, за 24 гадзіны расійскія вайскоўцы паразілі жывую сілу і ваенную тэхніку праціўніка ў 112 раёнах.У Мінабароны таксама адзначылі, што расійскія вайскоўцы ў зоне СВА працягваюць займаць больш выгадныя пазіцыі на данецкім кірунку, пры гэтым яны паспяхова адбіваюць атакі УСУ."На гэтым напрамку падраздзяленні "Паўднёвай" групоўкі войск занялі больш выгадныя рубяжы і пазіцыі, а таксама адбілі сем атак праціўніка", гаворыцца ў паведамленні абароннага ведамства.Удары па складах боепрыпасаўНапярэдадні Мінабароны РФ таксама паведамляла, што на паўднёва-данецкім напрамку расійскія вайскоўцы знішчылі ўкраінскі палявы склад артылерыйскіх боепрыпасаў. Акрамя гэтага, прамым пападаннем быў разбіты яшчэ адзін склад з авіяцыйнымі боепрыпасамі УСУ Украіны.Усяго з пачатку СВА расійскія ваенныя знішчылі амаль 590 украінскіх ваенных самалётаў, 265 верталётаў, 11,8 тыс БПЛА, больш за 460 ЗРК, амаль 15 тыс танкаў і іншых баявых браніраваных машын, 1 217 баявых машын рэактыўных сістэм залпавага агню, 7 973 гарматы палявой артылерыі і мінамёты, а таксама 18 283 адзінкі спецыяльнай ваеннай аўтамабільнай тэхнікі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240205/spa-ras-zbla-kranskya-bpla-nad-branskay-voblastsyu-1083357209.html
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/06/1083405202_228:0:2957:2047_1920x0_80_0_0_3fdbd907a1c3c242e4578c8a1f3015a5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, расія, украіна, міністэрства абароны рф, бяспека, навіны
спецаперацыя, расія, украіна, міністэрства абароны рф, бяспека, навіны
Мінабароны РФ: знішчаны склад з авіяцыйнымі боепрыпасамі УСУ
У расійскім абаронным ведамстве заявілі, што войскі РФ працягваюць займаць больш выгадныя пазіцыі на данецкім напрамку.
МІНСК, 6 лют – Sputnik. Расійскія вайскоўцы за мінулыя суткі знішчылі тры дзесяткі ўкраінскіх беспілотнікаў, склад авіяцыйных боепрыпасаў, таксама паразілі жывую сілу і ваенную тэхніку ў 112 раёнах, паведаміла Міністэрства абароны РФ у аўторак.
Паводле звестак ведамства, сродкамі СПА таксама былі збіты два рэактыўныя снарады сістэмы залпавага агню HIMARS.
"Аператыўна-тактычнай авіяцыяй, БПЛА, ракетнымі войскамі і артылерыяй знішчаны склад авіяцыйных сродкаў паражэння УСУ", - гаворыцца ў паведамленні Мінабароны Расіі.
Як вынікае са зводак, за 24 гадзіны расійскія вайскоўцы паразілі жывую сілу і ваенную тэхніку праціўніка ў 112 раёнах.
У Мінабароны таксама адзначылі, што расійскія вайскоўцы ў зоне СВА працягваюць займаць больш выгадныя пазіцыі на данецкім кірунку, пры гэтым яны паспяхова адбіваюць атакі УСУ.
"На гэтым напрамку падраздзяленні "Паўднёвай" групоўкі войск занялі больш выгадныя рубяжы і пазіцыі, а таксама адбілі сем атак праціўніка", гаворыцца ў паведамленні абароннага ведамства.
Удары па складах боепрыпасаў
Напярэдадні Мінабароны РФ таксама паведамляла, што на паўднёва-данецкім напрамку расійскія вайскоўцы знішчылі ўкраінскі палявы склад артылерыйскіх боепрыпасаў. Акрамя гэтага, прамым пападаннем быў разбіты яшчэ адзін склад з авіяцыйнымі боепрыпасамі УСУ Украіны.
Усяго з пачатку СВА расійскія ваенныя знішчылі амаль 590 украінскіх ваенных самалётаў, 265 верталётаў, 11,8 тыс БПЛА, больш за 460 ЗРК, амаль 15 тыс танкаў і іншых баявых браніраваных машын, 1 217 баявых машын рэактыўных сістэм залпавага агню, 7 973 гарматы палявой артылерыі і мінамёты, а таксама 18 283 адзінкі спецыяльнай ваеннай аўтамабільнай тэхнікі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"