https://bel.sputnik.by/20240209/gubernatar-lenvoblasts-belarusy-dapamoguts-naladzts-vytvorchasts-mebl-1083508711.html
Губернатар Ленвобласці: беларусы дапамогуць наладзіць вытворчасць мэблі
Губернатар Ленвобласці: беларусы дапамогуць наладзіць вытворчасць мэблі
Sputnik Беларусь
Расійскі рэгіён актыўна будуе заводы і арганізуе вытворчасці, а беларускія партнёры могуць дапамагчы ў некаторых напрамках. 09.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-09T14:14+0300
2024-02-09T14:14+0300
2024-02-09T14:14+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
расія
ленінградская вобласць
эканоміка
грамадства
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103720/84/1037208406_0:126:3077:1857_1920x0_80_0_0_982009d1ced2384e9108e5de3d1e8c5d.jpg
МІНСК, 9 лют – Sputnik. Ленінградская вобласць збіраецца запрасіць беларускіх спецыялістаў для арганізацыі вытворчасці па стварэнні мэблі, заявіў губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка падчас наведвання Беларускага пратэзна-артапедычнага аднаўленчага цэнтра ў Мінску, перадае Sрutnik.Губернатар адзначыў, што Ленвобласць актыўна супрацоўнічае з рэспублікай і працягвае шукаць новыя напрамкі. Таксама ў планах рэалізоўваць беларускі вопыт у Ленінградскай вобласці.Драздзенка ўдакладніў, што такія праблемы вырашаюцца ў комплексе."У нас ёсць асобныя прадпрыемствы, якія займаюцца вырабам пратэзаў, у нас ёсць медыцынская рэабілітацыя, у нас ёсць сацыялізацыя, псіхалагічная дапамога інвалідам, навучанне, але задача сёння – зрабіць адзіны комплекс", - звярнуў увагу Драздзенка.Ён удакладніў, што Ленінградская вобласць актыўна будуе заводы і арганізуе вытворчасці. У рэгіёне жадаюць пабудаваць гандлёвы дом па продажы сучаснай мэблі. У гэтай сферы і спатрэбіцца беларускі вопыт.Асаблівую цікавасць у губернатара выклікалі парты на выраст, бо ў Ленвобласці актыўна будуюць школы. Паводле яго слоў, гэта цікавая тэхналогія, прадукцыя, якую вобласць магла б закупляць.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240209/premer-bashkortastana-detalva-raskaza-ab-supratsontstve-z-belarussyu-1083500543.html
беларусь
расія
ленінградская вобласць
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103720/84/1037208406_343:0:3074:2048_1920x0_80_0_0_e61814176a64dc3663b1608695a9bd6d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, ленінградская вобласць, эканоміка, грамадства, навіны
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, ленінградская вобласць, эканоміка, грамадства, навіны
Губернатар Ленвобласці: беларусы дапамогуць наладзіць вытворчасць мэблі
Расійскі рэгіён актыўна будуе заводы і арганізуе вытворчасці, а беларускія партнёры могуць дапамагчы ў некаторых напрамках.
МІНСК, 9 лют – Sputnik. Ленінградская вобласць збіраецца запрасіць беларускіх спецыялістаў для арганізацыі вытворчасці па стварэнні мэблі, заявіў губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка падчас наведвання Беларускага пратэзна-артапедычнага аднаўленчага цэнтра ў Мінску, перадае Sрutnik.
Губернатар адзначыў, што Ленвобласць актыўна супрацоўнічае з рэспублікай і працягвае шукаць новыя напрамкі. Таксама ў планах рэалізоўваць беларускі вопыт у Ленінградскай вобласці.
"Самае галоўнае, што трэба пераняць – і мы гэта будзем рабіць – саму арганізацыю вытворчасці, рэабілітацыі і лячэння", - сказаў ён.
Драздзенка ўдакладніў, што такія праблемы вырашаюцца ў комплексе.
"У нас ёсць асобныя прадпрыемствы, якія займаюцца вырабам пратэзаў, у нас ёсць медыцынская рэабілітацыя, у нас ёсць сацыялізацыя, псіхалагічная дапамога інвалідам, навучанне, але задача сёння – зрабіць адзіны комплекс", - звярнуў увагу Драздзенка.
Ён удакладніў, што Ленінградская вобласць актыўна будуе заводы і арганізуе вытворчасці. У рэгіёне жадаюць пабудаваць гандлёвы дом па продажы сучаснай мэблі. У гэтай сферы і спатрэбіцца беларускі вопыт.
Асаблівую цікавасць у губернатара выклікалі парты на выраст, бо ў Ленвобласці актыўна будуюць школы. Паводле яго слоў, гэта цікавая тэхналогія, прадукцыя, якую вобласць магла б закупляць.
"Мы папрасілі, каб беларускія спецыялісты прыехалі да нас і дапамаглі арганізаваць вытворчасць. Усё ж такі трэба вопыт пераймаць у тых, хто ўжо ведае як рабіць, як працаваць, як даваць вынік. Таму трэба прыязджаць сюды (у Беларусь - Sputnik) вучыцца. І, вядома, каб прыязджалі і на месцы канкрэтна дапамагалі ўсё гэта нам зрабіць", - дадаў Драздзенка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"