https://bel.sputnik.by/20240212/ekspartnyya-pastak-belarus-pa-vynkakh-2023-goda-peravysl-mpart-1083560356.html
Экспартныя пастаўкі Беларусі па выніках 2023 года перавысілі імпарт
Экспартныя пастаўкі Беларусі па выніках 2023 года перавысілі імпарт
Sputnik Беларусь
Сальда паміж імпартам і экспартам тавараў у Беларусі па-ранейшаму застаецца адмоўным, але сітуацыю паляпшае знешнегандлёвы абарот паслуг. 12.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-12T11:38+0300
2024-02-12T11:38+0300
2024-02-12T11:38+0300
экспарт
імпарт
эканоміка
навіны
у беларусі
беларусь
нацбанк рб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103127/07/1031270739_0:225:2841:1823_1920x0_80_0_0_90b73a83716255abb643c9dca0188438.jpg
МІНСК, 12 лют – Sputnik. Беларускі экспарт тавараў і паслуг па выніках 2023 года перавысіў імпарт на 480,7 млн у доларавым эквіваленце, вынікае з даных Нацыянальнага банка рэспублікі.Усяго на экспарт пастаўлена амаль на 47,9 млрд долараў. Гэта больш, чым было ў 2022 годзе (каля 46,9 млрд). У асноўным гэтая сума ўключае пастаўкі тавараў, але ёсць і доля паслуг.Калі не ўлічваць паслугі, знешнегандлёвае сальда краіны стала адмоўным па выніках мінулага года – прыкладна "мінус" 2,4 млрд долараў. У той час як у 2022-м розніца была на карысць экспарту тавараў – 385,2 млн. Іншымі словамі, раней Беларусь атрымлівала больш валюты ад продажу тавараў, чым выдаткоўвала на імпарт.Менавіта экспарт паслуг дазволіў у цэлым закрыць мінулы год са станоўчым сальда. Хоць іх пастаўкі на знешнія рынкі таксама скарачаюцца, а імпарт у гэтым сегменце расце (у грашовым выражэнні).Раней першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў тлумачыў, што ў краіне расце інвестыцыйны імпарт – рэспубліка закупляе абсталяванне для новых вытворчасцей і мадэрнізацыі ўжо існуючых. Адначасова існуе тэндэнцыя росту імпарту некаторых спажывецкіх тавараў.У той жа час складваецца спрыяльная сітуацыя з экспартам на рынак РФ. Паводле звестак пасла Беларусі ў Расіі Дзмітрыя Крутога, за два гады пастаўкі рэспублікі на расійскі рынак выраслі на 8,5 млрд долараў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240209/galochanka-tavaraabarot-belarus--ras-skla-53-mlrd-u-2023-godze-1083508962.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103127/07/1031270739_55:0:2786:2048_1920x0_80_0_0_26f68501de0d947b11d46daa009f9c27.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
экспарт, імпарт, эканоміка, навіны , у беларусі, беларусь, нацбанк рб
экспарт, імпарт, эканоміка, навіны , у беларусі, беларусь, нацбанк рб
Экспартныя пастаўкі Беларусі па выніках 2023 года перавысілі імпарт
Сальда паміж імпартам і экспартам тавараў у Беларусі па-ранейшаму застаецца адмоўным, але сітуацыю паляпшае знешнегандлёвы абарот паслуг.
МІНСК, 12 лют – Sputnik. Беларускі экспарт тавараў і паслуг па выніках 2023 года перавысіў імпарт на 480,7 млн у доларавым эквіваленце, вынікае з даных Нацыянальнага банка рэспублікі.
Усяго на экспарт пастаўлена амаль на 47,9 млрд долараў. Гэта больш, чым было ў 2022 годзе (каля 46,9 млрд). У асноўным гэтая сума ўключае пастаўкі тавараў, але ёсць і доля паслуг.
Калі не ўлічваць паслугі, знешнегандлёвае сальда краіны стала адмоўным па выніках мінулага года – прыкладна "мінус" 2,4 млрд долараў. У той час як у 2022-м розніца была на карысць экспарту тавараў – 385,2 млн. Іншымі словамі, раней Беларусь атрымлівала больш валюты ад продажу тавараў, чым выдаткоўвала на імпарт.
Менавіта экспарт паслуг дазволіў у цэлым закрыць мінулы год са станоўчым сальда. Хоць іх пастаўкі на знешнія рынкі таксама скарачаюцца, а імпарт у гэтым сегменце расце (у грашовым выражэнні).
Раней першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў тлумачыў, што ў краіне расце інвестыцыйны імпарт – рэспубліка закупляе абсталяванне для новых вытворчасцей і мадэрнізацыі ўжо існуючых. Адначасова існуе тэндэнцыя росту імпарту некаторых спажывецкіх тавараў.
У той жа час складваецца спрыяльная сітуацыя з экспартам на рынак РФ. Паводле звестак пасла Беларусі ў Расіі Дзмітрыя Крутога, за два гады пастаўкі рэспублікі на расійскі рынак выраслі на 8,5 млрд долараў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"