https://bel.sputnik.by/20240214/shatso-belarusk-chyrvony-kryzh-pratsyagne-pratsu--bez-zamezhnykh-groshay-1083633566.html
Шаўцоў: Беларускі Чырвоны Крыж працягне працу і без замежных грошай
Шаўцоў: Беларускі Чырвоны Крыж працягне працу і без замежных грошай
Sputnik Беларусь
Прыпыненне замежнага фінансавання не прывядзе да закрыцця Чырвонага Крыжа ў Беларусі, таму што арганізацыя не жыла за кошт гэтых грошай. 14.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-14T12:44+0300
2024-02-14T12:44+0300
2024-02-14T12:44+0300
беларускае таварыства чырвонага крыжа (бтчк)
навіны
украіна
спецаперацыя
грамадства
бяспека
данбас
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/16/1062227528_0:79:1150:727_1920x0_80_0_0_23c9532e87c17d72b6f4c92bb7f61e07.jpg
МІНСК, 14 лют – Sputnik. Міжнародныя партнёры ніколі не выдзялялі фінансы на развіццё самога Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК), заявіў журналістам кіраўнік БТЧК Дзмітрый Шаўцоў перад пасяджэннем прэзідыума арганізацыі, перадае карэспандэнт Sputnik.У асноўным гэта былі людзі, якія вымушана пераехалі з Украіны. Ім давалі ваўчары на розныя тавары, грошы.Шаўцоў падкрэсліў, што ёсць рэальныя шляхі прадаўжэння работы БТЧК у наступным годзе і пазней. У арганізацыі ёсць планы, згодна з якімі мяркуецца павелічэнне колькасці валанцёраў.Кіраўнік БТЧК расказаў і аб дапамозе дзецям Данбаса. Як ён растлумачыў, у арганізацыі ёсць дагавор з Фондам Аляксея Талая."Вядома, мы з гэтымі дзецьмі займаемся (калі яны на адпачынку ў Беларусі - Sputnik). Гэта было і ў мінулым годзе, і ў гэтым", - сказаў Шаўцоў.Ён запэўніў, што БТЧК не застанецца ў баку і будзе дапамагаць ім. Арганізацыя не толькі працягне аказваць матэрыяльную дапамогу, напрыклад, у выглядзе падарункаў. Самае галоўнае – гэта псіхатэрапія праз гульню, каб зняць хранічны стрэс, у якім жывуць дзеці Данбаса.Sputnik Беларусь раней асвятляў працу Чырвонага Крыжа ў гэтым напрамку, у тым ліку паездку Шаўцова ў Данбас. Яна выклікала негатыўную рэакцыю шэрага замежных палітыкаў. Членства БТЧК у Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца было прыпынена. Федэрацыя заявіла аб спыненні фінансавання БТЧК.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20230712/gensakratar-belaruskaga-chyrvonaga-kryzha-naveda-dnr-1077434582.html
украіна
данбас
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/16/1062227528_49:0:1069:765_1920x0_80_0_0_89e2125a50b43ad1741c0329906a52e3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларускае таварыства чырвонага крыжа (бтчк), навіны , украіна, спецаперацыя, грамадства, бяспека, данбас, у беларусі, беларусь
беларускае таварыства чырвонага крыжа (бтчк), навіны , украіна, спецаперацыя, грамадства, бяспека, данбас, у беларусі, беларусь
Шаўцоў: Беларускі Чырвоны Крыж працягне працу і без замежных грошай
Прыпыненне замежнага фінансавання не прывядзе да закрыцця Чырвонага Крыжа ў Беларусі, таму што арганізацыя не жыла за кошт гэтых грошай.
МІНСК, 14 лют – Sputnik. Міжнародныя партнёры ніколі не выдзялялі фінансы на развіццё самога Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК), заявіў журналістам кіраўнік БТЧК Дзмітрый Шаўцоў перад пасяджэннем прэзідыума арганізацыі, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Усе грашовыя сродкі, якія выдзяляліся на дапамогу Беларускаму Чырвонаму Крыжу ад нашых міжнародных партнёраў, ішлі непасрэдна на аказанне толькі дапамогі замежным грамадзянам", - растлумачыў ён.
У асноўным гэта былі людзі, якія вымушана пераехалі з Украіны. Ім давалі ваўчары на розныя тавары, грошы.
Шаўцоў падкрэсліў, што ёсць рэальныя шляхі прадаўжэння работы БТЧК у наступным годзе і пазней. У арганізацыі ёсць планы, згодна з якімі мяркуецца павелічэнне колькасці валанцёраў.
Кіраўнік БТЧК расказаў і аб дапамозе дзецям Данбаса. Як ён растлумачыў, у арганізацыі ёсць дагавор з Фондам Аляксея Талая.
"Вядома, мы з гэтымі дзецьмі займаемся (калі яны на адпачынку ў Беларусі - Sputnik). Гэта было і ў мінулым годзе, і ў гэтым", - сказаў Шаўцоў.
Ён запэўніў, што БТЧК не застанецца ў баку і будзе дапамагаць ім. Арганізацыя не толькі працягне аказваць матэрыяльную дапамогу, напрыклад, у выглядзе падарункаў. Самае галоўнае – гэта псіхатэрапія праз гульню, каб зняць хранічны стрэс, у якім жывуць дзеці Данбаса.
Sputnik Беларусь раней асвятляў працу Чырвонага Крыжа ў гэтым напрамку, у тым ліку паездку Шаўцова ў Данбас. Яна выклікала негатыўную рэакцыю шэрага замежных палітыкаў. Членства БТЧК у Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца было прыпынена. Федэрацыя заявіла аб спыненні фінансавання БТЧК.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"