Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Генсакратар Беларускага Чырвонага Крыжа наведаў ДНР

© Photo : предоставлено Благотворительным фондом имени Алексея ТалаяГенеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў у ДНР
Генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў у ДНР - Sputnik Беларусь, 1920, 12.07.2023
Падпісацца
Прадстаўнік міжнароднай арганізацыі пераканаўся, што дзеці з ДНР, якія нядаўна адпачывалі ў Беларусі, вярнуліся дадому.
МАРЫУПАЛЬ, 12 ліп – Sputnik. Нельга падзяляць украінскіх, беларускіх дзяцей і юных жыхароў Данбаса, заявіў генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў падчас наведвання ДНР.

"Калі прыязджаеш да іх дадому (да дзяцей у ДНР - Sputnik), разумееш, наколькі жахліва тое, што адбываецца зараз. Самае крыўднае, што з-за амбіцый дарослых людзей губляецца дзяцінства ў нашых дзетак. Я не падзяляю беларускіх дзяцей, дзяцей украінскіх і дзяцей Данбаса. Яны ўсе дзеці", - сказаў Дзмітрый Шаўцоў.

Ён таксама падкрэсліў, што ў Беларусі раней зрабілі ўсё для камфортнага адпачынку дзіцячых груп з ДНР, у тым ліку, дзякуючы Дабрачыннаму фонду імя Аляксея Талая.
З 2021 года пры ўдзеле фонду адпачынак у Беларусі арганізавалі больш чым для 2,5 тысячы дзяцей з зоны, дзе зараз праходзіць спецыяльная ваенная аперацыя.
Наведваючы ДНР, кіраўнік Беларускага Чырвонага крыжа не толькі паразмаўляў з юнымі жыхарамі рэспублікі, якія адпачылі ў Беларусі, але і ўручыў ім падарункі. Таксама Дзмітрый Шаўцоў паўдзельнічаў у перадачы гуманітарнай дапамогі ў радзільныя дамы, сацыяльныя ўстановы ДНР.

"Дэпартацыя" ці адпачынак?

Раней гучалі заявы, што нібыта беларускі бок нелегальна вывозіць дзяцей з вызваленых тэрыторый, а потым не вяртае іх назад. Генеральная пракуратура Украіны заявіла, што расследуе факты незаконнай перавозкі дзяцей у Беларусь, якая нібыта мела месца.
Як адзначылі ў размове з карэспандэнтам Sputnik Беларусь бацькі і апекуны дзяцей, якія пабылі ў беларускіх санаторыях і летніх лагерах адпачынку, усе паездкі былі добраахвотнымі. Для выезду дзяцей афармляліся неабходныя дакументы ў натарыуса.
"Мой сын з задавальненнем пабываў у Беларусі. Яму там вельмі спадабалася. Мы да гэтага шмат чаго перажылі, загінуў мой бацька, наш дом разбурылі пры абстрэле. Мой сын Кірыл адцягнуўся ад гэтых успамінаў у Беларусі. Прыехаў задаволены і, па-мойму, нават крыху паправіўся. Кармілі там добра. Вялікі дзякуй за адпачынак для дзіцяці!" - падзялілася жыхарка ДНР Алена.
Дабрачынны фонд імя Аляксея Талая плануе працягнуць аздараўленне і рэабілітацыю дзяцей з Данбаса і Запарожскай вобласці ў Беларусі. Таксама не выключана, што ў рэспубліку на адпачынак прыедуць і дзеці з Херсонскай вобласці.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Беларускія валанцёры перадалі гуманітарную дапамогу жыхарам ДНР
"Мама, я не магу ўстаць": гісторыя жыхаркі Горлаўкі і яе сына – відэа
Выбухі снарадаў – гэта норма: што гавораць і пра што мараць дзеці Данбаса
Стужка навiн
0