Стрэчанне Гасподняе: што можна і нельга рабіць у гэты дзень
© Sputnik / Кирилл Каллиников
/ Падпісацца
Другая назва сённяшняга свята – Грамніцы. Пра гісторыю народнага і праваслаўнага свята, а таксама прыкметы ды правілы паводзін у гэты дзень чытайце ў спецыяльнай даведцы Sputnik.
15 лютага праваслаўны свет адзначае адно з самых важных царкоўных свят "Сретенье". З цягам часу стараславянская назва ператварылася на беларускай зямлі ў "Стрэчанне" або "Устрэчанне". Аднак, нягледзячы на розначытанні, азначае свята "Сустрэчу".
У хрысціянскім календары маецца на ўвазе сустрэча Ісуса Хрыста ў Іерусалімскім храме з праведным Сімяонам і Ганнай прарочыцай, што адначасова сімвалічна разумеецца як сустрэча Старога і Новага запаветаў.
Біблія
© Sputnik / Сергей Пятаков
/ Існуе ў сённяшняга старажытнага свята і іншая назва – Грамніцы, якое было калісьці святам жывога агню і мае язычніцкія карані.
Гэтакая назва звязана з даўнім богам грымот і маланак Грамаўніком (ці інакш Перуном).
© Sputnik / Юлий АхромеевГрамніцы звязаны са старадаўнім язычніцкім богам грымот і маланак Грамаўніком
Грамніцы звязаны са старадаўнім язычніцкім богам грымот і маланак Грамаўніком
© Sputnik / Юлий Ахромеев
Назіраючы за надвор’ем, нашы продкі заўважалі, што гэты дзень з’яўляецца мяжой прыродных сезонаў. Дарэчы, у народным календары захавалася выслоўе "Грамніцы – паўзіміцы", бо менавіта сёння зіма паварочвацца на цёплы час. Таму Грамніцы і святкаваліся як сустрэча зімы з летам.
Старажытныя Грамніцы, як і сённяшняе Стрэчанне, звязаны са шматлікімі традыцыямі і забаронамі.
© Sputnik / Альфрэд МікусГрамніцы, або інакш Стрэчанне, звязаны са шматлікімі традыцыямі
Грамніцы, або інакш Стрэчанне, звязаны са шматлікімі традыцыямі
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Народныя прыкметы на Грамніцы:
калі пачалася адліга – вясна будзе халаднаватай і сырой;
зорнае неба і завіруха ў Грамніцы – вясну прыйдзецца яшчэ пачакаць;
у дзень свята свеціць сонца – да заканчэння маразоў;
ветранае надвор’е прынясе багаты ўраджай пладовых дрэў.
© Sputnik / Лариса МетлевскаяКалі ў дзень свята свеціць сонца – да заканчэння маразоў
Калі ў дзень свята свеціць сонца – да заканчэння маразоў
© Sputnik / Лариса Метлевская
Што можна рабіць на Стрэчанне:
маліцца за здароўе і дабрабыт;
надаваць час сям’і і гаспадарцы;
наведваць храмы і спавядацца;
адпускаць усе дрэнныя думкі, страхі і сумненні;
віншаваць родных і блізкіх.
На Стрэчанне неабходна маліцца за здароўе і дабрабыт
© Sputnik / В. Робинов
/ На Стрэчанне нельга:
пачынаць новыя справы;
спрачацца з блізкімі;
злавацца і лаяцца наогул;
займацца генеральнай уборкай;
адпраўляцца ў далёкі шлях.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"