https://bel.sputnik.by/20240219/galochanka-belarus-gatova-nests-svoy-uklad-u-razvtsts-respublk-serbskay-1083759492.html
Галоўчанка: Беларусь гатова ўнесці свой уклад у развіццё Рэспублікі Сербскай
Галоўчанка: Беларусь гатова ўнесці свой уклад у развіццё Рэспублікі Сербскай
Sputnik Беларусь
Кіраўнік беларускага ўрада асабліва падкрэсліў, што дзякуючы пазіцыі Міларада Додзіка Боснія і Герцагавіна не падтрымала санкцыі ў дачыненні да Беларусі. 19.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-19T14:36+0300
2024-02-19T14:36+0300
2024-02-19T14:36+0300
раман галоўчанка
боснія і герцагавіна
міларад додзік
у беларусі
беларусь
палітыка
эканоміка
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/14/1074684187_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_71f5f2b55cc287af540281b62b382d31.jpg
МІНСК, 19 лют – Sputnik. Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка правёў рабочую сустрэчу з прэзідэнтам Рэспублікі Сербскай Босніі і Герцагавіны Міларадам Додзікам, перадае карэспандэнт Sputnik.Кіраўнік беларускага ўрада сказаў, што ў цяперашняй няпростай геапалітычнай абстаноўцы менавіта адкрытасць да дыялогу і ўзаемны давер становяцца асноўным стымулам для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва.Паводле яго ацэнкі, Рэспубліка Сербская дасягае вельмі добрых вынікаў у эканамічным развіцці, нягледзячы на тыя катаклізмы, якія адбываюцца на еўрапейскім кантыненце.Трактары і пасажырскі транспартГаворачы аб канкрэтных напрамках супрацоўніцтва, прэм’ер звярнуў увагу на сельскагаспадарчае машынабудаванне і ўдакладніў, што ў Рэспубліцы Сербскай ужо даўно добра зарэкамендавала сябе беларуская трактарная тэхніка."Мы не спыняем пастаўкі і ў апошнія гады, нягледзячы на лагістыку, якая ўскладняецца, на складанасці ў заключэнні здзелак і кантрактаў. Мы ў мінулым і пазамінулым гадах пастаўлялі трактары ў Рэспубліку Сербскую і мяркуем, што колькасць паставак можа быць істотна павялічана", - выказаў меркаванне ён, адзначыўшы, што кожны год Беларусь выпускае больш за 45 тысяч трактароў.Другі напрамак – узаемадзеянне ў сферы пасажырскага транспарту. Галоўчанка расказаў, што Мінск ужо мае вопыт працы з іншымі суб’ектамі Босніі і Герцагавіны: раней беларуская пасажырская тэхніка пастаўлялася для горада Сараева.СанкцыіПрэм’ер-міністр таксама закрануў тэму супрацоўніцтва ў сферы медыцыны – раней гэта галіна падверглася санкцыям з боку заходніх краін.Паводле яго слоў, брусельскія чыноўнікі, займаючы пэўную двудушную пазіцыю, дэ-юрэ не абмяжоўваюць пастаўкі, але дэ-факта стварылі перашкоды для ўвозу ў Беларусь медыцынскага абсталявання і лекаў."Такі вось дэмакратычны клопат аб людзях", - акцэнтаваў кіраўнік Саўміна.Беларусь, тым не менш, справілася з абмежаваннямі: былі перабудаваны каналы закупак, асвоена ўласная вытворчасць некаторых медвырабаў, лекаў і гэтак далей.Сябры ў ЕўропеГалоўчанка канстатаваў, што нягледзячы на адкрыта варожую палітыку еўрапейскіх бюракратаў, у сваёй большасці народ Еўропы не падтрымлівае такія падыходы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20211207/lukashenka-ab-serb-my-yak-byl-nadzeynym-syabram-tak--budzem-1058526279.html
боснія і герцагавіна
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/14/1074684187_52:0:1189:853_1920x0_80_0_0_b021c8a5d7c6134d15cdc3daf53ee312.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
раман галоўчанка, боснія і герцагавіна, міларад додзік, у беларусі, беларусь, палітыка, эканоміка, навіны
раман галоўчанка, боснія і герцагавіна, міларад додзік, у беларусі, беларусь, палітыка, эканоміка, навіны
Галоўчанка: Беларусь гатова ўнесці свой уклад у развіццё Рэспублікі Сербскай
Кіраўнік беларускага ўрада асабліва падкрэсліў, што дзякуючы пазіцыі Міларада Додзіка Боснія і Герцагавіна не падтрымала санкцыі ў дачыненні да Беларусі.
МІНСК, 19 лют – Sputnik. Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка правёў рабочую сустрэчу з прэзідэнтам Рэспублікі Сербскай Босніі і Герцагавіны Міларадам Додзікам, перадае карэспандэнт Sputnik.
Кіраўнік беларускага ўрада сказаў, што ў цяперашняй няпростай геапалітычнай абстаноўцы менавіта адкрытасць да дыялогу і ўзаемны давер становяцца асноўным стымулам для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва.
Паводле яго ацэнкі, Рэспубліка Сербская дасягае вельмі добрых вынікаў у эканамічным развіцці, нягледзячы на тыя катаклізмы, якія адбываюцца на еўрапейскім кантыненце.
"Беларусь як краіна з магутным прамысловым і вытворчым патэнцыялам гатова ўнесці свой уклад у развіццё Рэспублікі Сербскай", - адзначыў Галоўчанка.
Трактары і пасажырскі транспарт
Гаворачы аб канкрэтных напрамках супрацоўніцтва, прэм’ер звярнуў увагу на сельскагаспадарчае машынабудаванне і ўдакладніў, што ў Рэспубліцы Сербскай ужо даўно добра зарэкамендавала сябе беларуская трактарная тэхніка.
"Мы не спыняем пастаўкі і ў апошнія гады, нягледзячы на лагістыку, якая ўскладняецца, на складанасці ў заключэнні здзелак і кантрактаў. Мы ў мінулым і пазамінулым гадах пастаўлялі трактары ў Рэспубліку Сербскую і мяркуем, што колькасць паставак можа быць істотна павялічана", - выказаў меркаванне ён, адзначыўшы, што кожны год Беларусь выпускае больш за 45 тысяч трактароў.
Другі напрамак – узаемадзеянне ў сферы пасажырскага транспарту. Галоўчанка расказаў, што Мінск ужо мае вопыт працы з іншымі суб’ектамі Босніі і Герцагавіны: раней беларуская пасажырская тэхніка пастаўлялася для горада Сараева.
Прэм’ер-міністр таксама закрануў тэму супрацоўніцтва ў сферы медыцыны – раней гэта галіна падверглася санкцыям з боку заходніх краін.
"Як вы ведаеце, еўрапейскі істэблішмент увёў незаконныя санкцыі супраць нашай краіны, якія ахопліваюць у тым ліку і сферу медыцыны, на жаль. Мы таксама добра ведаем, што дзякуючы вашай цвёрдай пазіцыі Боснія і Герцагавіна не з’яўляецца ўдзельнікам санкцыйнага рэжыму ў дачыненні да Беларусі. Мы гэта добра ведаем і цэнім", - заявіў Галоўчанка.
Паводле яго слоў, брусельскія чыноўнікі, займаючы пэўную двудушную пазіцыю, дэ-юрэ не абмяжоўваюць пастаўкі, але дэ-факта стварылі перашкоды для ўвозу ў Беларусь медыцынскага абсталявання і лекаў.
"Такі вось дэмакратычны клопат аб людзях", - акцэнтаваў кіраўнік Саўміна.
Беларусь, тым не менш, справілася з абмежаваннямі: былі перабудаваны каналы закупак, асвоена ўласная вытворчасць некаторых медвырабаў, лекаў і гэтак далей.
Галоўчанка канстатаваў, што нягледзячы на адкрыта варожую палітыку еўрапейскіх бюракратаў, у сваёй большасці народ Еўропы не падтрымлівае такія падыходы.
"Мы ўпэўнены, што рана ці позна сітуацыя вернецца ў нармальнае ручво – інакш не можа быць на еўрапейскім кантыненце. І ў нас дастаткова сяброў у Еўропе, з якімі нам камфортна і зручна працаваць, у тым ліку і з вамі", - сказаў на заканчэнне кіраўнік беларускага ўрада.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"