https://bel.sputnik.by/20240221/putsn-igry-buduschego--geta-dar-ras-susvetnay-spartynay-syam-1083839592.html
Пуцін: "Игры будущего" – гэта дар Расіі сусветнай спартыўнай сям’і
Пуцін: "Игры будущего" – гэта дар Расіі сусветнай спартыўнай сям’і
Sputnik Беларусь
"Игры будущего" свабодныя ад палітычнай кан’юнктуры, дыскрымінацыі і падвойных стандартаў, падкрэсліў расійскі лідар. 21.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-21T20:24+0300
2024-02-21T20:24+0300
2024-02-21T21:22+0300
уладзімір пуцін
игры будущего
спорт
навіны
расія
казань
лічбавізацыя
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/15/1083838146_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_e8a867c4b80678911d652a7bf1acdf19.jpg
МІНСК, 21 лют – Sputnik. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін прывітаў удзельнікаў першых "Игр будущего", якія ўрачыста адкрыліся сёння ў Казані.Ён падкрэсліў, што гэтыя спаборніцтвы – дар Расіі ўсёй сусветнай спартыўнай сям’і, і гэтыя спаборніцтвы вольныя ад палітычнай кан’юнктуры, любых відаў дыскрымінацыі і падвойных стандартаў.Ён выказаў упэўненасць, што на пляцоўках гульняў, дзе майстэрства, упартасць і волю да перамогі трэба будзе праявіць дзвюм тысячам спартсменам з больш як ста краін, будзе "панаваць сапраўдны спорт"."І няма сумнення, што спаборніцтвы лепшых з лепшых стануць выключна захапляльнай падзеяй і пакораць сэрцы гледачоў, адкрыюць нам новыя яркія зоркі", - заявіў расійскі лідар.Пуцін назваў заканамерным тое, што ідэя аб’яднаць класічны і кіберспорт з’явілася менавіта ў Расіі, паколькі яна была і застаецца адной з вядучых спартыўных дзяржаў планеты, "радзімай вялікіх атлетаў, перамог і рэкордаў".Ён таксама падкрэсліў, што Расія заўсёды выступала за прасоўванне спорту і яго высокіх гуманістычных каштоўнасцей.У канцы свайго выступлення Уладзімір Пуцін даў слова прэзідэнтам шасці краін, якія прысутнічаюць на цырымоніі, – Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Узбекістана і Рэспублікі Сербскай Босніі і Герцагавіны.Кожны з іх звярнуўся да ўдзельнікаў гульняў на сваёй роднай мове.Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сказаў: "Наперад у будучыню, сябры!".Мультыспартыўны форумМультыспартыўны форум "Игры будущего" пройдзе з 21 лютага па 3 сакавіка ў Казані. Турнір збярэ больш за дзве тысячы спартсменаў са 107 краін.Беларусь на спаборніцтвах будзе прадстаўлена ў двух відах спорту – фіджытал-баскетболе і фіджытал-адзінаборствах (фіджытал – інавацыйны напрамак у сферы спорту, у рамках якога спалучаюцца фізічныя і лічбавыя актыўнасці). Ад рэспублікі выступяць шэсць спартсменаў.Усяго ж удзельнікі гульняў будуць змагацца ў 21 дысцыпліне, яны будуць падзелены на пяць катэгорый: спорт, тактыка, стратэгія, тэхналогіі і хуткасць.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240221/putsn-atsan-deyu-pravests-nastupnyya-igry-buduschego--kazakhstane-1083834523.html
расія
казань
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/15/1083838146_143:0:2874:2048_1920x0_80_0_0_7b28d601fd457c019f67999e5a30ff50.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, игры будущего, спорт, навіны , расія, казань, лічбавізацыя, у свеце
уладзімір пуцін, игры будущего, спорт, навіны , расія, казань, лічбавізацыя, у свеце
Пуцін: "Игры будущего" – гэта дар Расіі сусветнай спартыўнай сям’і
20:24 21.02.2024 (абноўлена: 21:22 21.02.2024) "Игры будущего" свабодныя ад палітычнай кан’юнктуры, дыскрымінацыі і падвойных стандартаў, падкрэсліў расійскі лідар.
МІНСК, 21 лют – Sputnik. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін прывітаў удзельнікаў першых "Игр будущего", якія ўрачыста адкрыліся сёння ў Казані.
Ён падкрэсліў, што гэтыя спаборніцтвы – дар Расіі ўсёй сусветнай спартыўнай сям’і, і гэтыя спаборніцтвы вольныя ад палітычнай кан’юнктуры, любых відаў дыскрымінацыі і падвойных стандартаў.
"Игры будущего" – гэта свабода ад палітычнай кан’юнктуры, любых відаў дыскрымінацыі і падвойных стандартаў", - сказаў Пуцін, выступаючы на цырымоніі адкрыцця.
Ён выказаў упэўненасць, што на пляцоўках гульняў, дзе майстэрства, упартасць і волю да перамогі трэба будзе праявіць дзвюм тысячам спартсменам з больш як ста краін, будзе "панаваць сапраўдны спорт".
"І няма сумнення, што спаборніцтвы лепшых з лепшых стануць выключна захапляльнай падзеяй і пакораць сэрцы гледачоў, адкрыюць нам новыя яркія зоркі", - заявіў расійскі лідар.
Пуцін назваў заканамерным тое, што ідэя аб’яднаць класічны і кіберспорт з’явілася менавіта ў Расіі, паколькі яна была і застаецца адной з вядучых спартыўных дзяржаў планеты, "радзімай вялікіх атлетаў, перамог і рэкордаў".
Ён таксама падкрэсліў, што Расія заўсёды выступала за прасоўванне спорту і яго высокіх гуманістычных каштоўнасцей.
"Игры будущего" – наш дар сусветнай спартыўнай сям’і", - дадаў прэзідэнт РФ.
У канцы свайго выступлення Уладзімір Пуцін даў слова прэзідэнтам шасці краін, якія прысутнічаюць на цырымоніі, – Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Узбекістана і Рэспублікі Сербскай Босніі і Герцагавіны.
Кожны з іх звярнуўся да ўдзельнікаў гульняў на сваёй роднай мове.
Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сказаў: "Наперад у будучыню, сябры!".
Мультыспартыўны форум "Игры будущего" пройдзе з 21 лютага па 3 сакавіка ў Казані. Турнір збярэ больш за дзве тысячы спартсменаў са 107 краін.
Беларусь на спаборніцтвах будзе прадстаўлена ў двух відах спорту – фіджытал-баскетболе і фіджытал-адзінаборствах (фіджытал – інавацыйны напрамак у сферы спорту, у рамках якога спалучаюцца фізічныя і лічбавыя актыўнасці). Ад рэспублікі выступяць шэсць спартсменаў.
Усяго ж удзельнікі гульняў будуць змагацца ў 21 дысцыпліне, яны будуць падзелены на пяць катэгорый: спорт, тактыка, стратэгія, тэхналогіі і хуткасць.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"