https://bel.sputnik.by/20240221/uzdym-zakhvorvannya-na-vr--gryp-u-belarus-pratsyagvaetstsa-1083824819.html
Уздым захворвання на ВРІ і грып у Беларусі працягваецца
Уздым захворвання на ВРІ і грып у Беларусі працягваецца
Sputnik Беларусь
Сярод захварэлых пераважаюць дзеці і падлеткі да 18 гадоў, на іх долю прыпадае 60% выпадкаў. 21.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-21T13:57+0300
2024-02-21T13:57+0300
2024-02-21T13:59+0300
здароўе
грамадства
вірус
каронавірус
каронавірус covid-19
грып
грып і врз
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/01/0e/1046634438_0:0:3011:1694_1920x0_80_0_0_d333aa0a0a0a2473fed5a9b2d55d1b1a.jpg
МІНСК, 21 лют – Sputnik. Сезонны ўздым захворвання на ВРІ і грып працягваецца ў Беларусі, расказалі ў прэс-службе Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.Там таксама адзначылі, што на сёмым каляндарным тыдні гэтага года захворванне на ВРІ характарызавалася тэндэнцыяй да зніжэння паказчыка.Сярод захварэлых пераважаюць дзеці і падлеткі да 18 гадоў. На іх долю прыпадае 60% выпадкаў.Вынікі лабараторных даследаванняў паказалі, што сёння цыркулююць вірусы грыпу А(H1N1), A(H3N2), В і негрыпозных рэспіраторных вірусаў (вірусы парагрыпу, адэнавірусы, рынавірусы, РС-вірусы, бакавірусы, метапнеўмавірусы, сезонныя каронавірусы, вірус SARS-CoV-2).Як знізіць рызыку захворванняДля зніжэння рызыкі заражэння і распаўсюджвання ВРІ спецыялісты рэкамендуюць выконваць элементарныя правілы гігіены. У прыватнасці, трэба рэгулярна і старанна мыць рукі з мылам, абавязкова пасля вуліцы і грамадскага транспарту. Пры неабходнасці выкарыстоўвайце антысептычныя сродкі.Праводзіце рэгулярнае праветрыванне і вільготную ўборку памяшкання, у якім знаходзіцеся, часцей гуляйце на свежым паветры.Таксама неабходна пазбягаць месцаў масавага збору людзей і выкарыстоўваць сродкі абароны органаў дыхання (маскі), калі ў вас насмарк, кашаль, чханне.Акрамя гэтага, не кантактуйце з людзьмі, якія маюць рэспіраторныя сімптомы.Пры з’яўленні сімптомаў рэспіраторнага захворвання неабходна заставацца дома і выклікаць урача.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240215/mnzdaroya-stanavla-sumu-raskhoda-na-patsyenta-pry-realzatsy-satszakazu-1083655466.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/01/0e/1046634438_125:0:2856:2048_1920x0_80_0_0_833b5741e6afd0a128b2f1ca63f8ea6f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
здароўе, грамадства, вірус, каронавірус, каронавірус covid-19, грып, грып і врз, у беларусі, беларусь, навіны
здароўе, грамадства, вірус, каронавірус, каронавірус covid-19, грып, грып і врз, у беларусі, беларусь, навіны
Уздым захворвання на ВРІ і грып у Беларусі працягваецца
13:57 21.02.2024 (абноўлена: 13:59 21.02.2024) Сярод захварэлых пераважаюць дзеці і падлеткі да 18 гадоў, на іх долю прыпадае 60% выпадкаў.
МІНСК, 21 лют – Sputnik. Сезонны ўздым захворвання на ВРІ і грып працягваецца ў Беларусі, расказалі ў прэс-службе Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
"Цяпер у Рэспубліцы Беларусь працягваецца перыяд сезоннага ўздыму захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі (ВРІ), у тым ліку на грып", - паведамляе афіцыйны Telegram-канал цэнтра.
Там таксама адзначылі, што на сёмым каляндарным тыдні гэтага года захворванне на ВРІ характарызавалася тэндэнцыяй да зніжэння паказчыка.
Сярод захварэлых пераважаюць дзеці і падлеткі да 18 гадоў. На іх долю прыпадае 60% выпадкаў.
Вынікі лабараторных даследаванняў паказалі, што сёння цыркулююць вірусы грыпу А(H1N1), A(H3N2), В і негрыпозных рэспіраторных вірусаў (вірусы парагрыпу, адэнавірусы, рынавірусы, РС-вірусы, бакавірусы, метапнеўмавірусы, сезонныя каронавірусы, вірус SARS-CoV-2).
Як знізіць рызыку захворвання
Для зніжэння рызыкі заражэння і распаўсюджвання ВРІ спецыялісты рэкамендуюць выконваць элементарныя правілы гігіены. У прыватнасці, трэба рэгулярна і старанна мыць рукі з мылам, абавязкова пасля вуліцы і грамадскага транспарту. Пры неабходнасці выкарыстоўвайце антысептычныя сродкі.
Праводзіце рэгулярнае праветрыванне і вільготную ўборку памяшкання, у якім знаходзіцеся, часцей гуляйце на свежым паветры.
Таксама неабходна пазбягаць месцаў масавага збору людзей і выкарыстоўваць сродкі абароны органаў дыхання (маскі), калі ў вас насмарк, кашаль, чханне.
Акрамя гэтага, не кантактуйце з людзьмі, якія маюць рэспіраторныя сімптомы.
Пры з’яўленні сімптомаў рэспіраторнага захворвання неабходна заставацца дома і выклікаць урача.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"