https://bel.sputnik.by/20240222/belaruskaya-aes-u-2024-godze-vypratsue-bolsh-za-16-mlrd-kvt-gadzn-elektraenerg-1083850765.html
Беларуская АЭС у 2024 годзе выпрацуе больш за 16 млрд кВт-гадзін электраэнергіі
Беларуская АЭС у 2024 годзе выпрацуе больш за 16 млрд кВт-гадзін электраэнергіі
Sputnik Беларусь
Уся электраэнергія, што выпрацоўваецца БелАЭС, спажываецца ўнутры краіны, іншым дзяржавам яна не прадаецца. 22.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-22T10:11+0300
2024-02-22T10:11+0300
2024-02-22T10:11+0300
белаэс
белаэс у астраўцы
навіны
атамная энергетыка
энергетыка
эканоміка
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/1f/1073901202_0:73:960:613_1920x0_80_0_0_2e9b174f13cfb5eebd87ff39fd7ed61b.jpg
МІНСК, 22 лют – Sputnik. У планах Беларускай АЭС на бягучы год выпрацаваць больш за 16 млрд кВт-гадзін электраэнергіі, паведаміў гендырэктар станцыі Сяргей Бабовіч.Бабовіч таксама звярнуў увагу, што цяпер, гэта значыць у зімовы перыяд, станцыя працуе ў "найбольш спрыяльным рэжыме па выпрацоўцы". Так, паводле яго слоў, штосутачна два блокі выпрацоўваюць прыкладна 56-57 млн кВт-гадзін электраэнергіі.Кіраўнік АЭС адзначыў, што ўся электраэнергія, якая выпрацоўваецца, спажываецца ўнутры краіны, іншым дзяржавам яна не прадаецца."Працуем толькі на сябе, выпрацоўваем каля 40% электраэнергіі ў краіне", - дадаў ён.Базавы рэжым працыБабовіч падкрэсліў, што АЭС заўсёды працуе ў базавым рэжыме."Няма разгрузак, мы заўсёды на максімуме працуем. Гэта таксама адзін з элементаў бяспекі – няма ні разгрузак, ні набору нагрузкі, і абсталяванне заўсёды працуе ў зберагальным рэжыме", - растлумачыў гендырэктар.Беларуская АЭСБудаўніцтва атамнай электрастанцыі недалёка ад горада Астравец з дзвюма рэактарнымі ўстаноўкамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт стала самым буйным эканамічным праектам Расіі і Беларусі.Узводзіць АЭС пачалі ў 2013 годзе сумесна з дзяржкарпарацыяй "Росатом". Першы энергаблок быў уведзены ў прамысловую эксплуатацыю ў чэрвені 2021 года, а ў лістападзе 2023-га ўрадам быў зацверджаны акт прыёмкі другога энергаблока.Раней міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч паведамляў, што Беларуская атамная электрастанцыя з часу ўключэння першага энергаблока ўжо выпрацавала 25 млрд кВт-гадзін электраэнергіі.Па словах кіраўніка профільнага ведамства, гэта дазволіла рэспубліцы зэканоміць 6,7 млрд кубаметраў прыроднага газу.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240126/mnenerga-belaes-znachna-znzla-vykdy-parnkovykh-gaza-1083110627.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/1f/1073901202_23:0:938:686_1920x0_80_0_0_d36e10d1c570e075372d3572bf17c8bb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
белаэс у астраўцы, навіны , атамная энергетыка, энергетыка, эканоміка, у беларусі, беларусь
белаэс у астраўцы, навіны , атамная энергетыка, энергетыка, эканоміка, у беларусі, беларусь
Беларуская АЭС у 2024 годзе выпрацуе больш за 16 млрд кВт-гадзін электраэнергіі
Уся электраэнергія, што выпрацоўваецца БелАЭС, спажываецца ўнутры краіны, іншым дзяржавам яна не прадаецца.
МІНСК, 22 лют – Sputnik. У планах Беларускай АЭС на бягучы год выпрацаваць больш за 16 млрд кВт-гадзін электраэнергіі, паведаміў гендырэктар станцыі Сяргей Бабовіч.
"У гэтым годзе плануем больш за 16 мільярдаў кВт-гадзін выпрацаваць двума блокамі", - сказаў ён у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Бабовіч таксама звярнуў увагу, што цяпер, гэта значыць у зімовы перыяд, станцыя працуе ў "найбольш спрыяльным рэжыме па выпрацоўцы". Так, паводле яго слоў, штосутачна два блокі выпрацоўваюць прыкладна 56-57 млн кВт-гадзін электраэнергіі.
Кіраўнік АЭС адзначыў, што ўся электраэнергія, якая выпрацоўваецца, спажываецца ўнутры краіны, іншым дзяржавам яна не прадаецца.
"Працуем толькі на сябе, выпрацоўваем каля 40% электраэнергіі ў краіне", - дадаў ён.
Бабовіч падкрэсліў, што АЭС заўсёды працуе ў базавым рэжыме.
"Няма разгрузак, мы заўсёды на максімуме працуем. Гэта таксама адзін з элементаў бяспекі – няма ні разгрузак, ні набору нагрузкі, і абсталяванне заўсёды працуе ў зберагальным рэжыме", - растлумачыў гендырэктар.
Будаўніцтва атамнай электрастанцыі недалёка ад горада Астравец з дзвюма рэактарнымі ўстаноўкамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт стала самым буйным эканамічным праектам Расіі і Беларусі.
Узводзіць АЭС пачалі ў 2013 годзе сумесна з дзяржкарпарацыяй "Росатом". Першы энергаблок быў уведзены ў прамысловую эксплуатацыю ў чэрвені 2021 года, а ў лістападзе 2023-га ўрадам быў зацверджаны акт прыёмкі другога энергаблока.
Раней міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч паведамляў, што Беларуская атамная электрастанцыя з часу ўключэння першага энергаблока ўжо выпрацавала 25 млрд кВт-гадзін электраэнергіі.
Па словах кіраўніка профільнага ведамства, гэта дазволіла рэспубліцы зэканоміць 6,7 млрд кубаметраў прыроднага газу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"