Дети на белорусско-польской границе - Sputnik Беларусь, 1920
Калючая загарода Еўрасаюза
Літва абвінавачвае Беларусь у патоку мігрантаў. Латвія прыпыніла працу аднаго з пунктаў пропуску. Польшча збівае мігрантаў і пакідае іх за плотам на сваёй мяжы. Навіны аб стане спраў на мяжы Беларусі і ЕС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Мінск адрэагаваў на рашэнне Літвы закрыць яшчэ два пункты пропуску

© SputnikФлагі рэспублікі і МЗС Беларусі
Флагі рэспублікі і МЗС Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 22.02.2024
Падпісацца
Літоўскія ўлады напярэдадні паведамілі аб тым, што з 1 сакавіка на літоўска-беларускай мяжы будуць закрыты ўжо чатыры пагранпераходы з шасці.
МІНСК, 22 лют – Sputnik. Беларусь будзе вымушана жорстка адрэагаваць на недружалюбныя дзеянні Вільнюса пасля рашэння закрыць аўтамабільныя пункты пропуску "Лаварышкес" і "Райгардас" ("Катлоўка" і "Прывалка" з беларускага боку) з 1 сакавіка бягучага года, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў рэспублікі.
У ведамстве падкрэслілі, што гэтае рашэнне з’яўляецца выключна палітычна матываваным крокам. У Мінску лічаць, што закрыццё пагранпераходаў на мяжы яшчэ больш абмяжуе пасажырскія зносіны паміж Літвой і Беларуссю.
У МЗС нагадалі, што аналагічныя дзеянні ў 2023 годзе распачалі ўлады Польшчы і Латвіі: Варшава пакінула працаваць два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю, Рыга – адзін.
На літоўска-беларускай мяжы з 1 сакавіка бягучага года будуць функцыянаваць два з шасці пагранпераходаў – "Мядзінінкай" ("Каменны Лог") і "Шальчынінкай" ("Беняконі"). Нагадаем, у жніўні мінулага года літоўскі бок закрыў "Шумскас" (адпаведна перастаў працаваць "Лоша" з беларускага боку) і "Твярачус" ("Відзы").

Жорстка адрэагаваць

Паводле інфармацыі МЗС, "косткай у горле" для Вільнюса застаецца бязвізавы рэжым, у рамках якога Беларусь прапануе літоўскім грамадзянам свабодна наведваць рэспубліку.
"Абгрунтаванне гэтага рашэння літоўскім урадам выклікае ўжо нават не абурэнне, а хутчэй, проста ўсмешку. Такія прычыны, як небяспека пранікнення мігрантаў і агентаў КДБ у беларускіх аўтобусах, праблемы з чэргамі, якія вырашаюцца шляхам закрыцця пагранпераходаў, аргументы аб тым, што "суседзі ж таксама так робяць", проста не патрабуюць каментарыяў", - гаворыцца ў прэс-рэлізе знешнепалітычнага ведамства.
У міністэрстве асабліва падкрэслілі, што Мінск будзе вымушаны жорстка адрэагаваць "на гэтыя вельмі недружалюбныя дзеянні Вільнюса з улікам інтарэсаў сваіх грамадзян і, наколькі гэта магчыма, жыхароў суседніх краін".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Пункт пропуску Катлоўка - Sputnik Беларусь, 1920, 21.02.2024
Калючая загарода Еўрасаюза
Літва закрывае яшчэ два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю
Стужка навiн
0