https://bel.sputnik.by/20240224/mzs-ras-abse-zaplyushchvae-vochy-na-parushenn-z-boku-ukrany--zakhadu-1083909338.html
МЗС Расіі: АБСЕ заплюшчвае вочы на парушэнні з боку Украіны і Захаду
МЗС Расіі: АБСЕ заплюшчвае вочы на парушэнні з боку Украіны і Захаду
Sputnik Беларусь
Раней Масква заяўляла, што пытанне аб выхадзе Расіі з АБСЕ пакуль што не абмяркоўвалася, аднак яно "вісіць у паветры". 24.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-24T10:27+0300
2024-02-24T10:27+0300
2024-02-24T10:27+0300
расія
абсе
па абсе
мзс рф
палітыка
бяспека
у свеце
навіны
украіна
захад
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/14/1082202441_0:6:3072:1734_1920x0_80_0_0_5f3e2c32855b11c0457e16d74901813b.jpg
МІНСК, 24 лют – Sputnik. Кіраўніцтва і асобныя выканаўчыя структуры АБСЕ адхіліліся ад сваіх мандатаў, заплюшчваюць вочы на відавочныя парушэнні з боку Украіны і заходніх дзяржаў, пра гэта паведамілі агенцтву РІА Навіны ў МЗС Расіі.Адказваючы на просьбу пракаменціраваць сітуацыю адносна ўдзелу Расіі ў Парламенцкай Асамблеі (ПА), у знешнепалітычным ведамстве заўважылі, што яна "з’яўляецца самастойнай, аўтаномнай ад АБСЕ структурай"."Усе пытанні, звязаныя з удзелам расійскай дэлегацыі ў рабоце ПА АБСЕ, адносяцца да кампетэнцыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі", - нагадалі ў МЗС.Раней дэпутаты планавалі разгледзець зварот аб прыпыненні ўдзелу пастаяннай дэлегацыі парламента Расіі ў ПА АБСЕ 21 лютага.Нагадаем, што расійская дэлегацыя ўваходзіць у ПА АБСЕ з моманту стварэння арганізацыі ў пачатку 1990-х гадоў.Пытанне выхаду з АБСЕНа мінулым тыдні міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў заявіў, што пытанне аб выхадзе Расіі з АБСЕ пакуль што не абмяркоўвалася, але "вісіць у паветры".Раней у МЗС адзначалі, што АБСЕ па факце становіцца прыдаткам НАТА і Еўрасаюза.У расійскім знешнепалітычным ведамстве таксама выказвалі сумненні адносна мэтазгоднасці інвестыцый для ажыўлення Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.Акрамя таго, міністр замежных спраў Расіі задаваўся пытаннем, ці здольна АБСЕ адаптавацца да сучасных рэалій і зноў стаць той аб’ектыўнай пляцоўкай, на якой абмяркоўваліся і вырашаліся актуальныя праблемы еўрапейскай бяспекі.Восенню мінулага года Лаўроў адзначаў, што АБСЕ яшчэ можна паспрабаваць выратаваць як пляцоўку для дыялогу, аднак шансы невялікія.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240222/karpenka-bdpch-abse-pavnna-glyadzets-na-svae-padvoynyya-standarty-1083861581.html
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/14/1082202441_211:0:2942:2048_1920x0_80_0_0_5840ffb187a6caeb0355c648e44e04c4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
расія, абсе, па абсе, мзс рф, палітыка, бяспека, у свеце, навіны , украіна, захад
расія, абсе, па абсе, мзс рф, палітыка, бяспека, у свеце, навіны , украіна, захад
МЗС Расіі: АБСЕ заплюшчвае вочы на парушэнні з боку Украіны і Захаду
Раней Масква заяўляла, што пытанне аб выхадзе Расіі з АБСЕ пакуль што не абмяркоўвалася, аднак яно "вісіць у паветры".
МІНСК, 24 лют – Sputnik. Кіраўніцтва і асобныя выканаўчыя структуры АБСЕ адхіліліся ад сваіх мандатаў, заплюшчваюць вочы на відавочныя парушэнні з боку Украіны і заходніх дзяржаў, пра гэта паведамілі агенцтву
РІА Навіны ў МЗС Расіі.
Адказваючы на просьбу пракаменціраваць сітуацыю адносна ўдзелу Расіі ў Парламенцкай Асамблеі (ПА), у знешнепалітычным ведамстве заўважылі, што яна "з’яўляецца самастойнай, аўтаномнай ад АБСЕ структурай".
"Усе пытанні, звязаныя з удзелам расійскай дэлегацыі ў рабоце ПА АБСЕ, адносяцца да кампетэнцыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі", - нагадалі ў МЗС.
Раней дэпутаты планавалі разгледзець зварот аб прыпыненні ўдзелу пастаяннай дэлегацыі парламента Расіі ў ПА АБСЕ 21 лютага.
Нагадаем, што расійская дэлегацыя ўваходзіць у ПА АБСЕ з моманту стварэння арганізацыі ў пачатку 1990-х гадоў.
На мінулым тыдні міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў заявіў, што пытанне аб выхадзе Расіі з АБСЕ пакуль што не абмяркоўвалася, але "вісіць у паветры".
Раней у МЗС адзначалі, што АБСЕ па факце становіцца прыдаткам НАТА і Еўрасаюза.
У расійскім знешнепалітычным ведамстве таксама выказвалі сумненні адносна мэтазгоднасці інвестыцый для ажыўлення Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.
Акрамя таго, міністр замежных спраў Расіі задаваўся пытаннем, ці здольна АБСЕ адаптавацца да сучасных рэалій і зноў стаць той аб’ектыўнай пляцоўкай, на якой абмяркоўваліся і вырашаліся актуальныя праблемы еўрапейскай бяспекі.
Восенню мінулага года Лаўроў адзначаў, што АБСЕ яшчэ можна паспрабаваць выратаваць як пляцоўку для дыялогу, аднак шансы невялікія.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"