https://bel.sputnik.by/20240228/andreychanka-vynk-vybara-svedchats-ab-davery-gramadstva-da-lady-1084042867.html
Андрэйчанка: вынікі выбараў сведчаць аб даверы грамадства да ўлады
Андрэйчанка: вынікі выбараў сведчаць аб даверы грамадства да ўлады
Sputnik Беларусь
Па ацэнках міжнародных назіральнікаў, электаральная кампанія праведзена ў Беларусі ў адпаведнасці з нормамі, стандартамі і па заканадаўстве. 28.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-28T12:02+0300
2024-02-28T12:02+0300
2024-02-28T12:02+0300
адзіны дзень галасавання – 2024
выбары
парламенцкія выбары
мясцовыя выбары
навіны
уладзімір андрэйчанка
палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб
палітыка
грамадства
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/0f/1061312211_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_088fe153044a6c685ec14447bb570109.jpg
МІНСК, 28 лют – Sputnik. Папярэднія вынікі дэпутацкіх выбараў у Беларусі сведчаць аб высокім даверы людзей да ўлады і падтрымцы палітыкі, якая праводзіцца, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны Уладзімір Андрэйчанка на пасяджэнні чарговай сесіі палаты, перадае Sputnik.Андрэйчанка нагадаў, што 25 лютага ўпершыню ў найноўшай гісторыі Беларусі быў праведзены адзіны дзень галасавання – адбыліся выбары дэпутатаў у ніжнюю палату беларускага парламента і мясцовыя саветы.Старшыня палаты прадстаўнікоў таксама звярнуў увагу, што, паводле ацэнак міжнародных назіральнікаў, электаральная кампанія праведзена ў краіне дэмакратычна і адкрыта. Акрамя таго, яна адпавядае ўсім нормам, стандартам і заканадаўству Беларусі, дадаў ён."Выбарчая кампанія прайшла ў спакойным канструктыўным становішчы. Людзі праявілі высокую грамадзянскую актыўнасць. Яўка па краіне склала 73,09%", - падкрэсліў Андрэйчанка.Новае скліканне сфарміраванаСпікер ніжняй палаты парламента таксама праінфармаваў, што палата прадстаўнікоў восьмага склікання сфарміравана ў поўным складзе. Акрамя таго, ён паведаміў, што сярод дэпутатаў – 70 членаў чатырох палітычных партый, сярод якіх "Белая Русь", Камуністычная партыя Беларусі, Ліберальна-дэмакратычная партыя і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці.У новае скліканне таксама ўвайшлі 20 дэпутатаў палаты цяперашняга склікання і 3 – мінулых скліканняў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240226/tsvk-deputatam-palaty-pradstanko-stal-70-pradstanko-partyy-1083988637.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/0f/1061312211_63:0:1200:853_1920x0_80_0_0_576cfc8d490d357df339c05dd6923441.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
адзіны дзень галасавання – 2024, выбары, парламенцкія выбары, мясцовыя выбары, навіны , уладзімір андрэйчанка, палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, палітыка, грамадства, у беларусі, беларусь
адзіны дзень галасавання – 2024, выбары, парламенцкія выбары, мясцовыя выбары, навіны , уладзімір андрэйчанка, палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, палітыка, грамадства, у беларусі, беларусь
Андрэйчанка: вынікі выбараў сведчаць аб даверы грамадства да ўлады
Па ацэнках міжнародных назіральнікаў, электаральная кампанія праведзена ў Беларусі ў адпаведнасці з нормамі, стандартамі і па заканадаўстве.
МІНСК, 28 лют – Sputnik. Папярэднія вынікі дэпутацкіх выбараў у Беларусі сведчаць аб высокім даверы людзей да ўлады і падтрымцы палітыкі, якая праводзіцца, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны Уладзімір Андрэйчанка на пасяджэнні чарговай сесіі палаты, перадае Sputnik.
Андрэйчанка нагадаў, што 25 лютага ўпершыню ў найноўшай гісторыі Беларусі быў праведзены адзіны дзень галасавання – адбыліся выбары дэпутатаў у ніжнюю палату беларускага парламента і мясцовыя саветы.
"Ужо падведзены іх папярэднія вынікі, якія сведчаць аб высокім даверы людзей да ўлады і падтрымцы палітыкі, якая рэалізуецца", - заявіў ён.
Старшыня палаты прадстаўнікоў таксама звярнуў увагу, што, паводле ацэнак міжнародных назіральнікаў, электаральная кампанія праведзена ў краіне дэмакратычна і адкрыта. Акрамя таго, яна адпавядае ўсім нормам, стандартам і заканадаўству Беларусі, дадаў ён.
"Выбарчая кампанія прайшла ў спакойным канструктыўным становішчы. Людзі праявілі высокую грамадзянскую актыўнасць. Яўка па краіне склала 73,09%", - падкрэсліў Андрэйчанка.
Новае скліканне сфарміравана
Спікер ніжняй палаты парламента таксама праінфармаваў, што палата прадстаўнікоў восьмага склікання сфарміравана ў поўным складзе. Акрамя таго, ён паведаміў, што сярод дэпутатаў – 70 членаў чатырох палітычных партый, сярод якіх "Белая Русь", Камуністычная партыя Беларусі, Ліберальна-дэмакратычная партыя і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці.
У новае скліканне таксама ўвайшлі 20 дэпутатаў палаты цяперашняга склікання і 3 – мінулых скліканняў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"