https://bel.sputnik.by/20240229/mnfn-rf-bolshasts-kran-brks-padtrymal-razlk--natsvalyutakh-1084070972.html
Мінфін РФ: большасць краін БРІКС падтрымалі разлікі ў нацвалютах
Мінфін РФ: большасць краін БРІКС падтрымалі разлікі ў нацвалютах
Sputnik Беларусь
Раней расійскі бок паведамляў, што выкарыстанне нацвалют ва ўзаемным гандлі ўжо з’яўляецца рэальнасцю сусветнага маштабу. 29.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-29T10:07+0300
2024-02-29T10:07+0300
2024-02-29T10:07+0300
брікс
фінансы
расія
валюта
долар
навіны
эканоміка
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/16/1078756961_0:17:3152:1790_1920x0_80_0_0_b9d33e4f984d79e07b12855c13a1bb56.jpg
МІНСК, 29 лют – Sputnik. Большасць краін на сустрэчы міністраў фінансаў і кіраўнікоў ЦБ БРІКС падтрымалі адыход ад долара, пра гэта паведаміў намеснік міністра фінансаў Расіі Іван Чабескаў.Паводле слоў намесніка міністра, гэта пытанне было вельмі актуальным у рамках абмеркавання на пляцоўцы БРІКС.Сустрэча прайшла напярэдадні ў бразільскім Сан-Паўлу. Удзельнікі адзначылі, што разлікі ў нацвалютах – гэта тое, што патрэбна краінам аб’яднання.ЗША перасталі забяспечваць ролю долараРаней кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў паведамляў, што Расія не хоча "угробіць" долар, аднак ЗША самі перасталі забяспечваць яго ролю.Па словах міністра, у цяперашні час ні адна з так званых рэзервовых валют – ні еўра, ні йена, ні сам долар – не з’яўляюцца надзейнымі.У жніўні прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў казаў, што выкарыстанне нацвалют ва ўзаемным гандлі – ужо рэальнасць сусветнага маштабу, і да яго звяртаюцца не толькі краіны, якія трапілі пад санкцыі.Членства ў БРІКСУ БРІКС раней уваходзілі Бразілія, Расія, Індыя, Кітай і ПАР. Саюз пяці дзяржаў быў заснаваны ў 2006 годзе.Са студзеня 2024 года да іх далучыліся Егіпет, Іран, ААЭ, Саудаўская Аравія і Эфіопія.Афіцыйныя звароты ў адрас кіраўнікоў дзяржаў-членаў БРІКС аб прыёме Беларусі ў аб’яднанне былі накіраваны ў маі 2023 года. Як заяўляў кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Алейнік, Мінск спадзяецца на падтрымку ўсімі дзяржавамі-ўдзельніцамі БРІКС на больш хуткі прыём.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240206/natsbank-lchbavy-belarusk-rubel-planuetstsa-vests--2026-godze-1083396033.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/16/1078756961_281:0:3012:2048_1920x0_80_0_0_40b29786c8a3d3317a09d106baa2a963.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
брікс, фінансы, расія, валюта, долар, навіны , эканоміка, у свеце
брікс, фінансы, расія, валюта, долар, навіны , эканоміка, у свеце
Мінфін РФ: большасць краін БРІКС падтрымалі разлікі ў нацвалютах
Раней расійскі бок паведамляў, што выкарыстанне нацвалют ва ўзаемным гандлі ўжо з’яўляецца рэальнасцю сусветнага маштабу.
МІНСК, 29 лют – Sputnik. Большасць краін на сустрэчы міністраў фінансаў і кіраўнікоў ЦБ БРІКС падтрымалі адыход ад долара, пра гэта паведаміў намеснік міністра фінансаў Расіі Іван Чабескаў.
Паводле слоў намесніка міністра, гэта пытанне было вельмі актуальным у рамках абмеркавання на пляцоўцы БРІКС.
Сустрэча прайшла напярэдадні ў бразільскім Сан-Паўлу. Удзельнікі адзначылі, што разлікі ў нацвалютах – гэта тое, што патрэбна краінам аб’яднання.
"Большасць краін падтрымлівалі тое, што трэба выбудоўваць і новыя механізмы правядзення разлікаў, і дзяліліся вопытам развіцця лічбавых валют цэнтральных банкаў, дзяліліся вопытам пабудовы платформ і ўдзелу ў пілотах розных платформ", - сказаў Чабескаў.
ЗША перасталі забяспечваць ролю долара
Раней кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў паведамляў, што Расія не хоча "угробіць" долар, аднак ЗША самі перасталі забяспечваць яго ролю.
Па словах міністра, у цяперашні час ні адна з так званых рэзервовых валют – ні еўра, ні йена, ні сам долар – не з’яўляюцца надзейнымі.
У жніўні прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў казаў, што выкарыстанне нацвалют ва ўзаемным гандлі – ужо рэальнасць сусветнага маштабу, і да яго звяртаюцца не толькі краіны, якія трапілі пад санкцыі.
У БРІКС раней уваходзілі Бразілія, Расія, Індыя, Кітай і ПАР. Саюз пяці дзяржаў быў заснаваны ў 2006 годзе.
Са студзеня 2024 года да іх далучыліся Егіпет, Іран, ААЭ, Саудаўская Аравія і Эфіопія.
Афіцыйныя звароты ў адрас кіраўнікоў дзяржаў-членаў БРІКС аб прыёме Беларусі ў аб’яднанне былі накіраваны ў маі 2023 года. Як заяўляў кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Алейнік, Мінск спадзяецца на падтрымку ўсімі дзяржавамі-ўдзельніцамі БРІКС на больш хуткі прыём.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"