https://bel.sputnik.by/20240229/pragnoz-putsna-dolya-brks-u-susvetnym-vup-vyrastse-a-g7--upadze-1084096706.html
Прагноз Пуціна: доля БРІКС у сусветным ВУП вырасце, а G7 – упадзе
Прагноз Пуціна: доля БРІКС у сусветным ВУП вырасце, а G7 – упадзе
Sputnik Беларусь
Расійскі прэзідэнт лічыць, што сітуацыя ў глабальнай эканоміцы змянілася, а да 2028 года зменіцца яшчэ больш. 29.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-29T15:19+0300
2024-02-29T15:19+0300
2024-02-29T15:22+0300
брікс
уладзімір пуцін
навіны
эканоміка
расія
пасланне прэзідэнта расіі федэральнаму сходу
у свеце
g7
вуп
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/1d/1084096918_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_c6b2de8fcb0495d5482a91c2ad15717d.jpg
МІНСК, 29 лют – Sputnik. Доля краін БРІКС у глабальным ВУП па парытэце пакупніцкай здольнасці да 2028 года павялічыцца да 36,6%, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, выступаючы з пасланнем да Федэральнага Сходу.Таксама Пуцін лічыць, што доля G7 (Вялікай сямёркі) да гэтага ж года зменшыцца да 27,8%. У прэзентацыі да яго паслання адзначана, што гэты паказчык БРІКС у 1992 годзе складаў 19,3%, а ў G7 – 45,7%. Аднак па выніках 2022 года ёсць відавочная перавага на карысць БРІКС – 34,4% супраць 30,3% (G7).Таксама ён заявіў, што Расія будзе і надалей ствараць бяспечныя лагістычныя калідоры як разам з партнёрамі па БРІКС, так і па ШАС, і па ЕАЭС.Гісторыя БРІКСМіжнароднае аб’яднанне заснавана ў 2006 годзе на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме (ПМЭФ). Першымі краінамі-ўдзельніцамі сталі Бразілія, Расія, Індыя і Кітай. Ад назваў гэтых дзяржаў і паходзіць абрэвіятура БРІК (у англійскім варыянце BRIC – Brazil, Russia, India, China).Пазней да аб’яднання далучылася ПАР. Пачалася падрыхтоўка да ўступлення Ірана, Егіпта і іншых згаданых краін. Абрэвіятуру змянілі на БРІКС (BRICS у англійскім варыянце, дзе S азначае South Africa – ПАР). Акрамя таго, BRICS абгульвае слова bricks (цэгла). Пад цэглай маюцца на ўвазе краіны-ўдзельніцы, на якіх, як чакаецца, будзе грунтавацца далейшае развіццё глабальнай эканомікі.На гэты момант у БРІКС уваходзяць дзевяць краін. Стаць удзельніцай аб’яднання мае намер і Беларусь. Не так даўно міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік абмяркоўваў гэтае пытанне з паслом КНР у Мінску Се Сяоюнам. Таксама Мінск спадзяецца на падтрымку Індыі.З 1 студзеня гэтага года ў БРІКС старшынствуе Расія. Было заяўлена, што плануецца правесці больш за 200 мерапрыемстваў рознага ўзроўню і накіраванасці ў многіх гарадах РФ.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240229/mnfn-rf-bolshasts-kran-brks-padtrymal-razlk--natsvalyutakh-1084070972.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/1d/1084096918_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_aaf76cc2150ab881e4c3fe483031b8a5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
брікс, уладзімір пуцін, навіны , эканоміка, расія, пасланне прэзідэнта расіі федэральнаму сходу, у свеце, g7, вуп
брікс, уладзімір пуцін, навіны , эканоміка, расія, пасланне прэзідэнта расіі федэральнаму сходу, у свеце, g7, вуп
Прагноз Пуціна: доля БРІКС у сусветным ВУП вырасце, а G7 – упадзе
15:19 29.02.2024 (абноўлена: 15:22 29.02.2024) Расійскі прэзідэнт лічыць, што сітуацыя ў глабальнай эканоміцы змянілася, а да 2028 года зменіцца яшчэ больш.
МІНСК, 29 лют – Sputnik. Доля краін БРІКС у глабальным ВУП па парытэце пакупніцкай здольнасці да 2028 года павялічыцца да 36,6%, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, выступаючы з пасланнем да Федэральнага Сходу.
Таксама Пуцін лічыць, што доля G7 (Вялікай сямёркі) да гэтага ж года зменшыцца да 27,8%. У прэзентацыі да яго паслання адзначана, што гэты паказчык БРІКС у 1992 годзе складаў 19,3%, а ў G7 – 45,7%. Аднак па выніках 2022 года ёсць відавочная перавага на карысць БРІКС – 34,4% супраць 30,3% (G7).
"Яшчэ 10-15 гадоў таму сітуацыя была зусім іншай... Сусветныя тэндэнцыі носяць аб’ектыўны характар... Да 2028 года сітуацыя яшчэ больш памяняецца ў бок БРІКС... Нікуды ад гэтага не падзецца. Гэта аб’ектыўная рэальнасць. Так і будзе. Чаго б ні адбывалася, у тым ліку нават і ва Украіне”, - упэўнен Пуцін.
Таксама ён заявіў, што Расія будзе і надалей ствараць бяспечныя лагістычныя калідоры як разам з партнёрамі па БРІКС, так і па ШАС, і па ЕАЭС.
Міжнароднае аб’яднанне заснавана ў 2006 годзе на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме (ПМЭФ). Першымі краінамі-ўдзельніцамі сталі Бразілія, Расія, Індыя і Кітай. Ад назваў гэтых дзяржаў і паходзіць абрэвіятура БРІК (у англійскім варыянце BRIC – Brazil, Russia, India, China).
Пазней да аб’яднання далучылася ПАР. Пачалася падрыхтоўка да ўступлення Ірана, Егіпта і іншых згаданых краін. Абрэвіятуру змянілі на БРІКС (BRICS у англійскім варыянце, дзе S азначае South Africa – ПАР). Акрамя таго, BRICS абгульвае слова bricks (цэгла). Пад цэглай маюцца на ўвазе краіны-ўдзельніцы, на якіх, як чакаецца, будзе грунтавацца далейшае развіццё глабальнай эканомікі.
На гэты момант у БРІКС уваходзяць дзевяць краін. Стаць удзельніцай аб’яднання мае намер і Беларусь. Не так даўно міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік абмяркоўваў гэтае пытанне з паслом КНР у Мінску Се Сяоюнам. Таксама Мінск спадзяецца на падтрымку Індыі.
З 1 студзеня гэтага года ў БРІКС старшынствуе Расія. Было заяўлена, што плануецца правесці больш за 200 мерапрыемстваў рознага ўзроўню і накіраванасці ў многіх гарадах РФ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"