https://bel.sputnik.by/20240229/putsn-u-ras-da-2030-goda-pabuduyuts-ne-mensh-za-40-studgaradko-1084095518.html
Пуцін: у Расіі да 2030 года пабудуюць не менш за 40 студгарадкоў
Пуцін: у Расіі да 2030 года пабудуюць не менш за 40 студгарадкоў
Sputnik Беларусь
Матэрыяльна-тэхнічная база навучальных устаноў мадэрнізуецца, кіраўнік дзяржавы агучыў планы на найбліжэйшыя шэсць гадоў і даў шэраг даручэнняў. 29.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-29T14:23+0300
2024-02-29T14:23+0300
2024-02-29T14:23+0300
уладзімір пуцін
грамадства
студэнты
школьнікі
вну
навіны
расія
пасланне прэзідэнта расіі федэральнаму сходу
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/1d/1084094021_0:83:3072:1811_1920x0_80_0_0_798eef7181b08386dae4214f70212dd8.jpg
МІНСК, 29 лют – Sputnik. На будаўніцтва не менш як 40 студэнцкіх гарадкоў да канца 2030 года выдзеляць каля 400 млрд рублёў, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у чацвер падчас выступлення са штогадовым пасланнем да Федэральнага сходу.Ён адзначыў неабходнасць пашырэння праграмы стварэння ўніверсітэцкіх кампусаў у Расіі.Пуцін дадаў, што ў найбліжэйшыя шэсць гадоў будзе праводзіцца капрамонт у амаль 800 інтэрнатах ВНУ. На гэтыя мэты накіруюць дадаткова 124 млрд рублёў.Расійскі лідар таксама даручыў ураду разам з рэгіёнамі рэалізаваць праграму рамонту і аснашчэння ўстаноў сярэдняй прафадукацыі. У парадак прывядуць не толькі навучальныя будынкі, але і спортаб’екты, інтэрнаты каледжаў і тэхнікумаў. На гэтыя мэты з федэральнага бюджэту накіруюць за шэсць гадоў 120 млрд рублёў.Нагрузка павінна быць карыснайПрэзідэнт закрануў тэму і вучэбнай нагрузкі. Кіраўнік дзяржавы лічыць, што яна павінна збалансаваная і разумная.Ён удакладніў, што неадпаведнасць паміж школьнымі праграмамі і пытаннямі на экзаменах вымушае бацькоў наймаць рэпетытараў, а гэта бывае далёка не ўсім па кішэні.Кіраўнік дзяржавы назваў гэту праблему відавочнай і даручыў ураду разам з педагагічнай і бацькоўскай супольнасцю разабрацца ў ёй.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240229/putsn-rasya-byla--zastaetstsa-aporay-tradytsyynykh-kashtonastsey-1084094763.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/1d/1084094021_266:0:2997:2048_1920x0_80_0_0_1ce57507a1abd81b937699d4316dacf0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, грамадства, студэнты, школьнікі, вну, навіны , расія, пасланне прэзідэнта расіі федэральнаму сходу
уладзімір пуцін, грамадства, студэнты, школьнікі, вну, навіны , расія, пасланне прэзідэнта расіі федэральнаму сходу
Пуцін: у Расіі да 2030 года пабудуюць не менш за 40 студгарадкоў
Матэрыяльна-тэхнічная база навучальных устаноў мадэрнізуецца, кіраўнік дзяржавы агучыў планы на найбліжэйшыя шэсць гадоў і даў шэраг даручэнняў.
МІНСК, 29 лют – Sputnik. На будаўніцтва не менш як 40 студэнцкіх гарадкоў да канца 2030 года выдзеляць каля 400 млрд рублёў, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у чацвер падчас выступлення са штогадовым пасланнем да Федэральнага сходу.
Ён адзначыў неабходнасць пашырэння праграмы стварэння ўніверсітэцкіх кампусаў у Расіі.
"Прапаную ў сувязі з гэтым пашырыць гэту праграму і ў агульнай складанасці пабудаваць не менш як 40 такіх студэнцкіх гарадкоў. І выдзеліць на гэтыя мэты давядзецца каля 400 млрд рублёў з федэральнага бюджэту, зразумела", - сказаў расійскі лідар.
Пуцін дадаў, што ў найбліжэйшыя шэсць гадоў будзе праводзіцца капрамонт у амаль 800 інтэрнатах ВНУ. На гэтыя мэты накіруюць дадаткова 124 млрд рублёў.
Расійскі лідар таксама даручыў ураду разам з рэгіёнамі рэалізаваць праграму рамонту і аснашчэння ўстаноў сярэдняй прафадукацыі. У парадак прывядуць не толькі навучальныя будынкі, але і спортаб’екты, інтэрнаты каледжаў і тэхнікумаў. На гэтыя мэты з федэральнага бюджэту накіруюць за шэсць гадоў 120 млрд рублёў.
Нагрузка павінна быць карыснай
Прэзідэнт закрануў тэму і вучэбнай нагрузкі. Кіраўнік дзяржавы лічыць, што яна павінна збалансаваная і разумная.
"Вядома, відавочна не на карысць, калі на ўроках вучаць аднаму, а на экзаменах пытаюцца пра іншае", - падкрэсліў Пуцін.
Ён удакладніў, што неадпаведнасць паміж школьнымі праграмамі і пытаннямі на экзаменах вымушае бацькоў наймаць рэпетытараў, а гэта бывае далёка не ўсім па кішэні.
Кіраўнік дзяржавы назваў гэту праблему відавочнай і даручыў ураду разам з педагагічнай і бацькоўскай супольнасцю разабрацца ў ёй.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"