https://bel.sputnik.by/20240302/ltva-praveryts-bolsh-za-18-tysyach-belarusa-na-pagrozu-natsyyanalnay-byaspetsy-1084072920.html
Літва праверыць больш за 18 тысяч беларусаў на "пагрозу нацыянальнай бяспецы"
Літва праверыць больш за 18 тысяч беларусаў на "пагрозу нацыянальнай бяспецы"
Sputnik Беларусь
Літоўскія ўлады з дапамогай спецыяльных анкет хочуць выявіць беларусаў, якія падтрымліваюць спецаперацыю РФ ва Украіне. 02.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-02T12:47+0300
2024-03-02T12:47+0300
2024-03-02T12:47+0300
літва
навіны
у свеце
беларусы
грамадства
спецаперацыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103177/95/1031779539_0:97:3119:1851_1920x0_80_0_0_59f5139821815830a63d8a62f000637c.jpg
МІНСК, 2 сак – Sputnik. Дэпартамент міграцыі Літвы мае намер праверыць больш за 18 тысяч беларусаў, якія прыбылі ў краіну да ўведзеных у 2022 годзе абмежаванняў, паведаміла кіраўнік ведамства Эвеліна Гудзінскайтэ."Мы пачнем правяраць усіх грамадзян Беларусі, якія атрымалі пасведчанне на права жыхарства на падставе працы да таго, як стаў выкарыстоўвацца дадатковы апытальнік", - сказала Гудзінскайтэ ў інтэрв’ю літоўскім СМІ, піша Sputnik Літва.Яна адзначыла, што агульная колькасць тых, хто атрымаў від на жыхарства раней і чые дазволы яшчэ сапраўдныя, можа даходзіць да 20 тысяч чалавек. Гудзінскайтэ ўдакладніла, што, калі будзе выяўлена негатыўная інфармацыя аб чалавеку, установа звернецца ў Дэпартамент дзяржбяспекі (ДДБ).З канца лістапада 2022 года ўсе грамадзяне Расіі і Беларусі, якія жадаюць атрымаць від на жыхарства ў Літве або прадоўжыць яго, абавязаны запоўніць спецыяльную анкету, падрыхтаваную Дэпартаментам міграцыі. У ёй трэба выказаць сваё стаўленне да спецаперацыі РФ ва Украіне.Паводле звестак Дэпартамента міграцыі, з таго часу і да канца 2023 года было прынята 2 041 рашэнне, звязанае з "пагрозай дзяржаўнай бяспекі", з іх 1 644 – у дачыненні да беларусаў, 397 – у дачыненні да расіян.Сейм Літвы ў сакавіку гэтага года пачне разгляд прапановы ўрада на год прадоўжыць абмежаванні для грамадзян РФ і Беларусі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240222/mnsk-adreagava-na-rashenne-ltvy-zakryts-yashche-dva-punkty-propusku-1083876315.html
літва
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103177/95/1031779539_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_576294fa6781a76bb980210db13ab06b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
літва, навіны , у свеце, беларусы, грамадства, спецаперацыя
літва, навіны , у свеце, беларусы, грамадства, спецаперацыя
Літва праверыць больш за 18 тысяч беларусаў на "пагрозу нацыянальнай бяспецы"
Літоўскія ўлады з дапамогай спецыяльных анкет хочуць выявіць беларусаў, якія падтрымліваюць спецаперацыю РФ ва Украіне.
МІНСК, 2 сак – Sputnik. Дэпартамент міграцыі Літвы мае намер праверыць больш за 18 тысяч беларусаў, якія прыбылі ў краіну да ўведзеных у 2022 годзе абмежаванняў, паведаміла кіраўнік ведамства Эвеліна Гудзінскайтэ.
"Мы пачнем правяраць усіх грамадзян Беларусі, якія атрымалі пасведчанне на права жыхарства на падставе працы да таго, як стаў выкарыстоўвацца дадатковы апытальнік", - сказала Гудзінскайтэ ў інтэрв’ю літоўскім СМІ, піша Sputnik Літва.
Яна адзначыла, што агульная колькасць тых, хто атрымаў від на жыхарства раней і чые дазволы яшчэ сапраўдныя, можа даходзіць да 20 тысяч чалавек. Гудзінскайтэ ўдакладніла, што, калі будзе выяўлена негатыўная інфармацыя аб чалавеку, установа звернецца ў Дэпартамент дзяржбяспекі (ДДБ).
"Калі дэпартамент прыйдзе да высновы, што чалавек уяўляе пагрозу бяспецы дзяржавы, яго від на жыхарства будзе ануляваны", - сказала Гудзінскайтэ.
З канца лістапада 2022 года ўсе грамадзяне Расіі і Беларусі, якія жадаюць атрымаць від на жыхарства ў Літве або прадоўжыць яго, абавязаны запоўніць спецыяльную анкету, падрыхтаваную Дэпартаментам міграцыі. У ёй трэба выказаць сваё стаўленне да
спецаперацыі РФ ва Украіне.
Паводле звестак Дэпартамента міграцыі, з таго часу і да канца 2023 года было прынята 2 041 рашэнне, звязанае з "пагрозай дзяржаўнай бяспекі", з іх 1 644 – у дачыненні да беларусаў, 397 – у дачыненні да расіян.
Сейм Літвы ў сакавіку гэтага года пачне разгляд прапановы ўрада на год прадоўжыць абмежаванні для грамадзян РФ і Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"