https://bel.sputnik.by/20240303/vadztselskya-pasvedchann-na-20-gado-pachnuts-vydavats-u-belarus-z-23-sakavka-1084098578.html
Вадзіцельскія пасведчанні на 20 гадоў пачнуць выдаваць у Беларусі з 23 сакавіка
Вадзіцельскія пасведчанні на 20 гадоў пачнуць выдаваць у Беларусі з 23 сакавіка
Sputnik Беларусь
Указ аб новым тэрміне дзеяння праў кіроўцы быў афіцыйна апублікаваны 22 лютага і набудзе моц праз месяц пасля гэтага. 03.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-03T10:42+0300
2024-03-03T10:42+0300
2024-03-03T10:42+0300
указ
аўто
вадзіцельскае пасведчанне
вадзіцель
грамадства
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104102/27/1041022759_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_6caba9b684f75911733f85137c66f16e.jpg
МІНСК, 3 сак – Sputnik. Вадзіцельскія пасведчанні, тэрмін дзеяння якіх складзе не 10, а 20 гадоў, пачнуць выдаваць у Беларусі з 23 сакавіка. Гэта вынікае з афіцыйна апублікаванага ўказа №55 ад 16 лютага гэтага года.Дакумент мяняе нормы па шэрагу адміністрацыйных працэдур, і гэтыя пункты ўказа набудуць моц "праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання". Паколькі ўказ апублікаваны 22 лютага, то трэба дадаць адзін дзень і месяц, таму дата, калі дакумент набудзе моц – 23 сакавіка.Раней паведамлялася, што ва ўказе ёсць іншыя новаўвядзенні, якія датычацца вадзіцеляў. Напрыклад, тэрмін рэгістрацыі транспартных сродкаў у ДАІ скарачаецца з дзесяці да сямі працоўных дзён, а тэрмін выдачы праў зменшаны з пяці да трох працоўных дзён.Таксама прапісана, што для атрымання дакумента аб тэхаглядзе не трэба будзе прад’яўляць правы і страхоўку. Акрамя таго, тэрмін дзеяння тэхагляду для аўтамабіляў не старэйшых за тры гады будзе не два, а тры гады.Ёсць спрашчэнні і для іншых адмінпрацэдур. Напрыклад, у адну працэдуру аб’яднаны выдача даведак аб жылым памяшканні, якое займае грамадзянін, яго месцы жыхарства і складзе сям’і. А пры рэгістрацыі дагавора арэнды жылога памяшкання прыватнага жылфонду не трэба будзе прадастаўляць дакумент, які пацвярджае пісьмовую згоду іншых уласнікаў.У Расіі парламент таксама плануе прыняць закон аб тым, каб тэрмін дзеяння вадзіцельскага пасведчання павялічыўся з 10 да 20 гадоў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240224/pershy-belarusk-elektrakar-zmozha-peraadolvats-400-klametra-1083921195.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104102/27/1041022759_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_adb4ccff3a48e80e86116d7eff47e834.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
указ, аўто, вадзіцельскае пасведчанне, вадзіцель, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
указ, аўто, вадзіцельскае пасведчанне, вадзіцель, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
Вадзіцельскія пасведчанні на 20 гадоў пачнуць выдаваць у Беларусі з 23 сакавіка
Указ аб новым тэрміне дзеяння праў кіроўцы быў афіцыйна апублікаваны 22 лютага і набудзе моц праз месяц пасля гэтага.
МІНСК, 3 сак – Sputnik. Вадзіцельскія пасведчанні, тэрмін дзеяння якіх складзе не 10, а 20 гадоў, пачнуць выдаваць у Беларусі з 23 сакавіка. Гэта вынікае з афіцыйна апублікаванага ўказа №55 ад 16 лютага гэтага года.
Дакумент мяняе нормы па шэрагу адміністрацыйных працэдур, і гэтыя пункты ўказа набудуць моц "праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання". Паколькі ўказ апублікаваны 22 лютага, то трэба дадаць адзін дзень і месяц, таму дата, калі дакумент набудзе моц – 23 сакавіка.
Раней паведамлялася, што ва ўказе ёсць іншыя новаўвядзенні, якія датычацца вадзіцеляў. Напрыклад, тэрмін рэгістрацыі транспартных сродкаў у ДАІ скарачаецца з дзесяці да сямі працоўных дзён, а тэрмін выдачы праў зменшаны з пяці да трох працоўных дзён.
Таксама прапісана, што для атрымання дакумента аб тэхаглядзе не трэба будзе прад’яўляць правы і страхоўку. Акрамя таго, тэрмін дзеяння тэхагляду для аўтамабіляў не старэйшых за тры гады будзе не два, а тры гады.
Ёсць спрашчэнні і для іншых адмінпрацэдур. Напрыклад, у адну працэдуру аб’яднаны выдача даведак аб жылым памяшканні, якое займае грамадзянін, яго месцы жыхарства і складзе сям’і. А пры рэгістрацыі дагавора арэнды жылога памяшкання прыватнага жылфонду не трэба будзе прадастаўляць дакумент, які пацвярджае пісьмовую згоду іншых уласнікаў.
У Расіі парламент таксама плануе прыняць закон аб тым, каб тэрмін дзеяння вадзіцельскага пасведчання павялічыўся з 10 да 20 гадоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"