https://bel.sputnik.by/20240304/lukashenka-dakladn-paradak-peravodu-dzyarzhorgana-z-mrnaga-na-vaenny-chas-1084194295.html
Лукашэнка ўдакладніў парадак пераводу дзяржорганаў з мірнага на ваенны час
Лукашэнка ўдакладніў парадак пераводу дзяржорганаў з мірнага на ваенны час
Sputnik Беларусь
Беларускія ўлады ў апошнія гады ў сувязі з абвастрэннем сітуацыі ў непасрэднай блізкасці ад меж рэспублікі ўдзяляюць пільную ўвагу бяспецы краіны. 04.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-04T17:53+0300
2024-03-04T17:53+0300
2024-03-04T17:53+0300
аляксандр лукашэнка
указ
бяспека
палітыка
грамадства
абарона
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101691/51/1016915194_0:301:3000:1989_1920x0_80_0_0_4de22e190c4000f76e66ea2d4fa46670.jpg
МІНСК, 4 сак – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб пераводзе дзяржаўных органаў і іншых арганізацый на працу ва ўмовах ваеннага часу", піша Telegram-канал "Пул Першага".У дакуменце ўдасканалены парадак таго, як дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі пераводзяцца з працы ў мірных умовах на ваенны час.Акрамя гэтага, там прапісана, як будзе забяспечвацца ўзгодненае і эфектыўнае ўзаемадзеянне пры ўзнікненні пагроз для нацыянальнай бяспекі, улічваючы змяненне ваенна-палітычных умоў.Кіраўнікі дзяржорганаў і некаторых арганізацый пры ўвядзенні ваеннага становішча зараз змогуць атрымліваць воінскія званні. Улады мяркуюць, што ў сукупнасці гэта дазволіць эфектыўна працаваць дзяржаўнаму апарату ў ваенны час.Раней Аляксандр Лукашэнка адобрыў праекты Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны. Гэтыя дакументы павінны прайсці праз зацвярджэнне на Усебеларускім народным сходзе, што прапісана ў Канстытуцыі.Кіраўнік дзяржавы павінен атрымаць праекты гэтых дакументаў пасля дапрацоўкі ў Савеце бяспекі і Мінабароны, а таксама праект рашэння УНС не пазней за 25 сакавіка бягучага года.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240228/zakon-ab-sms-pavestkakh-ad-vaenkamata-prynyal-parlamentary--belarus-1084043910.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101691/51/1016915194_68:0:2720:1989_1920x0_80_0_0_ac840ae8f0822344d66a9f9e21768b9e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, указ, бяспека, палітыка, грамадства, абарона, навіны , у беларусі, беларусь
аляксандр лукашэнка, указ, бяспека, палітыка, грамадства, абарона, навіны , у беларусі, беларусь
Лукашэнка ўдакладніў парадак пераводу дзяржорганаў з мірнага на ваенны час
Беларускія ўлады ў апошнія гады ў сувязі з абвастрэннем сітуацыі ў непасрэднай блізкасці ад меж рэспублікі ўдзяляюць пільную ўвагу бяспецы краіны.
МІНСК, 4 сак – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб пераводзе дзяржаўных органаў і іншых арганізацый на працу ва ўмовах ваеннага часу", піша Telegram-канал "Пул Першага".
У дакуменце ўдасканалены парадак таго, як дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі пераводзяцца з працы ў мірных умовах на ваенны час.
Акрамя гэтага, там прапісана, як будзе забяспечвацца ўзгодненае і эфектыўнае ўзаемадзеянне пры ўзнікненні пагроз для нацыянальнай бяспекі, улічваючы змяненне ваенна-палітычных умоў.
"Указам вызначана кола дзяржаўных органаў, на якія распаўсюджваецца яго дзеянне, у тым ліку яно дапоўнена Усебеларускім народным сходам, палатамі Нацыянальнага сходу, Канстытуцыйным і Вярхоўным судамі", - гаворыцца ў паведамленні.
Кіраўнікі дзяржорганаў і некаторых арганізацый пры ўвядзенні ваеннага становішча зараз змогуць атрымліваць воінскія званні. Улады мяркуюць, што ў сукупнасці гэта дазволіць эфектыўна працаваць дзяржаўнаму апарату ў ваенны час.
Раней Аляксандр Лукашэнка адобрыў праекты Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны. Гэтыя дакументы павінны прайсці праз зацвярджэнне на Усебеларускім народным сходзе, што прапісана ў Канстытуцыі.
Кіраўнік дзяржавы павінен атрымаць праекты гэтых дакументаў пасля дапрацоўкі ў Савеце бяспекі і Мінабароны, а таксама праект рашэння УНС не пазней за 25 сакавіка бягучага года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"