https://bel.sputnik.by/20240305/beltekhaglyad-ssunu-termny-vydachy-elektronnykh-dazvola-ab-ta-1084220626.html
Белтэхагляд ссунуў тэрміны выдачы электронных дазволаў аб ТА
Белтэхагляд ссунуў тэрміны выдачы электронных дазволаў аб ТА
Sputnik Беларусь
Пераход на лічбавыя дыягнастычныя карты раней меркавалася зрабіць у студзені бягучага года, аднак распрацоўка праграмнага забеспячэння затрымалася. 05.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-05T14:40+0300
2024-03-05T14:40+0300
2024-03-05T14:40+0300
тэхагляд
аўто
лічбавізацыя
грамадства
транспарт
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/05/1084210539_0:120:1280:840_1920x0_80_0_0_90301a957a5f4b5261905bc25e474841.jpg
МІНСК, 5 сак – Sputnik. Электронныя дазволы аб праходжанні тэхагляду пачнуць выдаваць уладальнікам транспартных сродкаў, магчыма, у красавіку-маі 2024 года, паведаміў начальнік упраўлення арганізацыі дзяржаўнага тэхнічнага агляду УП "Белтэхагляд" Міхаіл Міхалоўскі.Паводле яго слоў, цяпер дапрацоўваецца праграмнае забеспячэнне.Раней заяўлялася, што пераход на лічбавыя дыягнастычныя карты пры праходжанні тэхагляду будзе праведзены ў студзені бягучага года.Працэдура будзе здзяйсняцца праз адзіны партал электронных паслуг. Разам з тым, магчымасць выкарыстання папяровага "дазволу" ў аўтамабілістаў застанецца."Мы спадзяваліся, што ўсе спадарожныя сістэмы, органы і арганізацыі, якія завязаны ў гэтай працы, будуць менавіта ў сваёй частцы гатовы да канца снежня (2023 года). Гэта значыць, нам быў патрэбен нейкі зазор, каб прывесці сваю сістэму ў адпаведнасці з дапрацоўкамі МУС.(...) Я магу сказаць, што гэта будзе красавік-май (калі пачне працаваць сістэма - Sputnik)", - адзначыў Міхалоўскі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240303/vadztselskya-pasvedchann-na-20-gado-pachnuts-vydavats-u-belarus-z-23-sakavka-1084098578.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/05/1084210539_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_6ef97d54279906e2febf284d9cb01794.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
тэхагляд, аўто, лічбавізацыя, грамадства, транспарт, навіны , у беларусі, беларусь
тэхагляд, аўто, лічбавізацыя, грамадства, транспарт, навіны , у беларусі, беларусь
Белтэхагляд ссунуў тэрміны выдачы электронных дазволаў аб ТА
Пераход на лічбавыя дыягнастычныя карты раней меркавалася зрабіць у студзені бягучага года, аднак распрацоўка праграмнага забеспячэння затрымалася.
МІНСК, 5 сак – Sputnik. Электронныя дазволы аб праходжанні тэхагляду пачнуць выдаваць уладальнікам транспартных сродкаў, магчыма, у красавіку-маі 2024 года, паведаміў начальнік упраўлення арганізацыі дзяржаўнага тэхнічнага агляду УП "Белтэхагляд" Міхаіл Міхалоўскі.
Паводле яго слоў, цяпер дапрацоўваецца праграмнае забеспячэнне.
"Усе тэхнічныя моманты, якія ёсць, якія перашкаджаюць нам запусціць гэтую працэдуру, адпрацоўваюцца", - сказаў ён на прэс-канферэнцыі ў аўторак.
Раней заяўлялася, што пераход на лічбавыя дыягнастычныя карты пры праходжанні тэхагляду будзе праведзены ў студзені бягучага года.
Працэдура будзе здзяйсняцца праз адзіны партал электронных паслуг. Разам з тым, магчымасць выкарыстання папяровага "дазволу" ў аўтамабілістаў застанецца.
"Мы спадзяваліся, што ўсе спадарожныя сістэмы, органы і арганізацыі, якія завязаны ў гэтай працы, будуць менавіта ў сваёй частцы гатовы да канца снежня (2023 года). Гэта значыць, нам быў патрэбен нейкі зазор, каб прывесці сваю сістэму ў адпаведнасці з дапрацоўкамі МУС.(...) Я магу сказаць, што гэта будзе красавік-май (калі пачне працаваць сістэма - Sputnik)", - адзначыў Міхалоўскі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"