https://bel.sputnik.by/20240307/belaruskya--rasyskya-psmennk-pravyaduts-sumesny-festyval-1084295583.html
Беларускія і расійскія пісьменнікі правядуць сумесны фестываль
Беларускія і расійскія пісьменнікі правядуць сумесны фестываль
Sputnik Беларусь
Фестываль літаратараў дзвюх краін пачнецца ў сталіцы Беларусі, а працягнецца пасля ў расійскім Ліпецку. 07.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-07T13:09+0300
2024-03-07T13:09+0300
2024-03-07T13:09+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
навіны
беларусь
расія
літаратура
культура
фестываль
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/0b/1080177195_0:309:3092:2048_1920x0_80_0_0_52a4c1332c2008346425ef49eda0e07d.jpg
МІНСК, 7 сак – Sputnik. Сумеснымі намаганнямі мінскія і расійскія літаратары правядуць сёлета фестываль, паведаміў журналістам старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Пазнякоў.Спецыяльна да мерапрыемства рыхтуецца сумеснае выданне.Фестываль пачнецца 5 красавіка ў Мінску, дзе яго правядуць Саюз пісьменнікаў Беларусі, літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, Цэнтральная гарадская бібліятэка імя Янкі Купалы і Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.Фестываль, распачаўшыся ў сталіцы Беларусі, працягнецца потым у Ліпецку."Фінансаванне (расійскай часткі фестывалю - Sputnik) ажыццяўляецца цалкам праз ліпецкую пісьменніцкую арганізацыю", - растлумачыў Пазнякоў.Ён дадаў, што ёсць і іншыя сумесныя праекты з пісьменнікамі з Расіі. Так, расійскія калегі, прадстаўнікі беларускіх і расійскіх дыяспар з трэціх краін удзельнічаюць у літаратурных конкурсах, якія арганізуюцца ў Мінску.Акрамя таго, сёлета 11 сакавіка ў сталіцы Беларусі адкрыецца дэкада рускай кнігі. Мерапрыемства адбудзецца ў адной са старэйшых бібліятэк Мінска – Бібліятэцы-філіяле №1 імя Льва Талстога. Будзе прадстаўлена творчасць найлепшых рускамоўных паэтаў Беларусі. Запланавана і выстава кніг, якія былі выдадзены як у Беларусі, так і сумесна з расійскімі калегамі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231011/u-bashkortastane-vydaduts-antalogyu-belaruskay-ltaratury-1080184404.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/0b/1080177195_35:0:2766:2048_1920x0_80_0_0_1d7e963b66e3906c1217b59424cacbb0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, навіны , беларусь, расія, літаратура, культура, фестываль
саюзная дзяржава, навіны , беларусь, расія, літаратура, культура, фестываль
Беларускія і расійскія пісьменнікі правядуць сумесны фестываль
Фестываль літаратараў дзвюх краін пачнецца ў сталіцы Беларусі, а працягнецца пасля ў расійскім Ліпецку.
МІНСК, 7 сак – Sputnik. Сумеснымі намаганнямі мінскія і расійскія літаратары правядуць сёлета фестываль, паведаміў журналістам старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Пазнякоў.
"У мінулым годзе мы выйгралі грант Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі на правядзенне фестывалю ў Беларусі і ў Ліпецкай вобласці "Русь i Белая Русь – адзiныя", - растлумачыў ён.
Спецыяльна да мерапрыемства рыхтуецца сумеснае выданне.
Фестываль пачнецца 5 красавіка ў Мінску, дзе яго правядуць Саюз пісьменнікаў Беларусі, літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, Цэнтральная гарадская бібліятэка імя Янкі Купалы і Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Фестываль, распачаўшыся ў сталіцы Беларусі, працягнецца потым у Ліпецку.
"Фінансаванне (расійскай часткі фестывалю - Sputnik) ажыццяўляецца цалкам праз ліпецкую пісьменніцкую арганізацыю", - растлумачыў Пазнякоў.
Ён дадаў, што ёсць і іншыя сумесныя праекты з пісьменнікамі з Расіі. Так, расійскія калегі, прадстаўнікі беларускіх і расійскіх дыяспар з трэціх краін удзельнічаюць у літаратурных конкурсах, якія арганізуюцца ў Мінску.
Акрамя таго, сёлета 11 сакавіка ў сталіцы Беларусі адкрыецца дэкада рускай кнігі. Мерапрыемства адбудзецца ў адной са старэйшых бібліятэк Мінска – Бібліятэцы-філіяле №1 імя Льва Талстога. Будзе прадстаўлена творчасць найлепшых рускамоўных паэтаў Беларусі. Запланавана і выстава кніг, якія былі выдадзены як у Беларусі, так і сумесна з расійскімі калегамі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" 11 кастрычніка 2023, 18:23