Імпарт у Беларусі па выніках студзеня аказаўся большы за экспарт

© Sputnik / Виктор ТолочкоРабочы Мінскага маторнага завода
Рабочы Мінскага маторнага завода - Sputnik Беларусь, 1920, 09.03.2024
Падпісацца
Гандлёвы баланс рэспублікі па-ранейшаму паказвае, што краіна траціць валюты на закупкі больш, чым зарабляе на экспарце.
МІНСК, 9 сак – Sputnik. Знешнегандлёвы абарот тавараў у Беларусі склаў у студзені амаль 6,4 млрд у доларавым эквіваленце, вынікае з даных Белстата.
Больш дакладная сума – 6,36 млрд долараў. З іх экспарт – гэта прыкладна 3 млрд, а імпарт – амаль 3,3 млрд. Агульная сума знешнегандлёвага таварнага абароту вырасла за год (са студзеня 2023-га) на 1,1%. У тым ліку экспарт павялічыўся на 2,4%, а імпарт зменшыўся на 0,03%.
У той жа час, пакуль што Беларусь больш траціць на закупку тавараў, чым зарабляе на экспарце, калі лічыць менавіта ў доларавым эквіваленце. Такая ж карціна была ў 2023 годзе, а на працягу 2022-га экспарт быў, як правіла, большы за імпарт.
Раней першы віцэ-прэм’ер Беларусі Мікалай Снапкоў тлумачыў, што экспарт тавараў усё ж расце, прамысловая вытворчасць на ўздыме. Але адначасова з гэтым павялічваецца і гэтак званы інвестыцыйны імпарт.
Гэта значыць, краіна закупляе нямала тэхналагічнага абсталявання і іншых тавараў, каб ствараць новыя прадпрыемствы і мадэрнізаваць існуючыя. Ёсць і тэндэнцыя росту імпарту некаторых спажывецкіх тавараў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Вытворчасць трактароў Беларус, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 12.02.2024
Экспартныя пастаўкі Беларусі па выніках 2023 года перавысілі імпарт
Стужка навiн
0