https://bel.sputnik.by/20240312/vuchonyya-agrary-raskazal-adkul-u-belarus-rekordnyya-radzha-1084411265.html
Вучоныя-аграрыі расказалі, адкуль у Беларусі рэкордныя ўраджаі
Вучоныя-аграрыі расказалі, адкуль у Беларусі рэкордныя ўраджаі
Sputnik Беларусь
Рэспубліка поўнасцю забяспечвае ўласную харчовую бяспеку і добра зарабляе на экспарце сельскагаспадарчай прадукцыі. 12.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-12T17:44+0300
2024-03-12T17:44+0300
2024-03-12T17:44+0300
сельская гаспадарка
апк
агра-прамысловы комплекс
нан беларусі
эканоміка
у беларусі
беларусь
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
sputnik беларусь
меркаванне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/18/1065057695_0:320:3073:2048_1920x0_80_0_0_db87102ff7422a46de9a961a6ee8e1a7.jpg
МІНСК, 12 сак – Sputnik. Беларусь умацоўвае свае пазіцыі на сусветным харчовым рынку, расказалі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik вучоныя-аграрыі.Як адзначыў дырэктар Інстытута сістэмных даследаванняў у аграпрамысловым комплексе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Андрэй Піліпук, рэспубліцы ўдалося захаваць і развіць аграпрамысловы сектар на постсавецкай прасторы.Парадокс сітуацыі ў тым, што Беларусі не пашанцавала з землямі. Напрыклад, у рэспублікі няма такой вялікай колькасці ўрадлівых чарназёмаў, як у суседзяў. Напрыклад, каб вырабіць адну ўмоўную адзінку сельгаспрадукцыі, беларускім аграрыям трэба затраціць у 2,5 раза больш рэсурсаў, чым у Польшчы, і ў чатыры разы больш, чым ва Украіне.Генеральны дырэктар РУП "Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве" Сяргей Краўцоў прывёў яшчэ некаторыя цікаўныя лічбы."Наш патэнцыял, калі ўзяць прыродны, гэта 11 цэнтнераў з гектара ўраджайнасць збожжа. Гэта могуць даць нашы глебы без удзелу чалавека. На працягу многіх гадоў мы атрымліваем каля 40 цэнтнераў з гектара. Гэта значыць, высокія ўраджаі атрымліваем дзякуючы навуковаму і навукова-тэхнічнаму патэнцыялу", - распавёў ён.Беларускімі вучонымі выведзены гатункі злакавых з ураджайнасцю вышэй за 100 цэнтнераў з гектара, зернебабовых культур – звыш 60 цэнтнераў.Для параўнання: Беларусь вырабляе каля тоны збожжа на чалавека. У краінах ЕС гэты паказчык ніжэйшы амаль напалову. Пры гэтым сярэднестатыстычны жыхар рэспублікі спажывае крыху больш за 100 кілаграмаў хлебабулачных вырабаў за год. Астатнія 900 кіло ідуць на кармы для жывёл. Таму актыўна развіваецца мясамалочная прамысловасць. Доля экспарту прадукцыі жывёлагадоўлі складае больш за 60%.У 2023 годзе ў Беларусі выраблена сельгаспрадукцыі больш як на 33 млрд рублёў. І гэта, лічаць вучоныя, яшчэ не мяжа. Як адзначыў Піліпук, за кошт сучасных айчынных тэхналогій па сілах павялічыць аддачу сельскагаспадарчага сектара яшчэ на 40%.Вырасціць і выгадна прадацьУ свеце попыт на прадукты харчавання пастаянна павялічваецца. Прычым размова ідзе не толькі аб сыравіне. Яшчэ адна задача навукоўцаў – знайсці новыя тэхналогіі для перапрацоўкі. Аб унікальных прадуктах расказаў дырэктар Інстытута мясамалочнай прамысловасці Гардзей Гусакоў.Такія прадукты Беларусь экспартуе ў краіны Азіі. Напрыклад, у Кітай, дзе прадукцыя з рэспублікі ўжо паспела спадабацца.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240311/kdk-pravyarae-gatonasts-tekhnk-da-pasyanoy-kampan--belarus-1084376386.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/18/1065057695_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_0ebcca45b1d9ebbfe06e206e2537f979.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сельская гаспадарка, апк, агра-прамысловы комплекс, нан беларусі, эканоміка, у беларусі, беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, sputnik беларусь, меркаванне
сельская гаспадарка, апк, агра-прамысловы комплекс, нан беларусі, эканоміка, у беларусі, беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, sputnik беларусь, меркаванне
Вучоныя-аграрыі расказалі, адкуль у Беларусі рэкордныя ўраджаі
Рэспубліка поўнасцю забяспечвае ўласную харчовую бяспеку і добра зарабляе на экспарце сельскагаспадарчай прадукцыі.
МІНСК, 12 сак – Sputnik. Беларусь умацоўвае свае пазіцыі на сусветным харчовым рынку, расказалі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik вучоныя-аграрыі.
Як адзначыў дырэктар Інстытута сістэмных даследаванняў у аграпрамысловым комплексе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Андрэй Піліпук, рэспубліцы ўдалося захаваць і развіць аграпрамысловы сектар на постсавецкай прасторы.
"Беларусь умацоўвае пазіцыі на сусветным рынку харчавання. Тут можна некалькі лічбаў прывесці. Гэта шостае месца па вытворчасці сухога абястлушчанага малака, дзесятае – па масле жывёле, дванаццатае – па вытворчасці бульбы, шаснаццатае – па алеі рапсавым, і гэты спісак можна працягваць", - прывёў ён статыстыку.
Парадокс сітуацыі ў тым, што Беларусі не пашанцавала з землямі. Напрыклад, у рэспублікі няма такой вялікай колькасці ўрадлівых чарназёмаў, як у суседзяў. Напрыклад, каб вырабіць адну ўмоўную адзінку сельгаспрадукцыі, беларускім аграрыям трэба затраціць у 2,5 раза больш рэсурсаў, чым у Польшчы, і ў чатыры разы больш, чым ва Украіне.
Генеральны дырэктар РУП "Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве" Сяргей Краўцоў прывёў яшчэ некаторыя цікаўныя лічбы.
"Наш патэнцыял, калі ўзяць прыродны, гэта 11 цэнтнераў з гектара ўраджайнасць збожжа. Гэта могуць даць нашы глебы без удзелу чалавека. На працягу многіх гадоў мы атрымліваем каля 40 цэнтнераў з гектара. Гэта значыць, высокія ўраджаі атрымліваем дзякуючы навуковаму і навукова-тэхнічнаму патэнцыялу", - распавёў ён.
Беларускімі вучонымі выведзены гатункі злакавых з ураджайнасцю вышэй за 100 цэнтнераў з гектара, зернебабовых культур – звыш 60 цэнтнераў.
Для параўнання: Беларусь вырабляе каля тоны збожжа на чалавека. У краінах ЕС гэты паказчык ніжэйшы амаль напалову. Пры гэтым сярэднестатыстычны жыхар рэспублікі спажывае крыху больш за 100 кілаграмаў хлебабулачных вырабаў за год. Астатнія 900 кіло ідуць на кармы для жывёл. Таму актыўна развіваецца мясамалочная прамысловасць. Доля экспарту прадукцыі жывёлагадоўлі складае больш за 60%.
У 2023 годзе ў Беларусі выраблена сельгаспрадукцыі больш як на 33 млрд рублёў. І гэта, лічаць вучоныя, яшчэ не мяжа. Як адзначыў Піліпук, за кошт сучасных айчынных тэхналогій па сілах павялічыць аддачу сельскагаспадарчага сектара яшчэ на 40%.
Вырасціць і выгадна прадаць
У свеце попыт на прадукты харчавання пастаянна павялічваецца. Прычым размова ідзе не толькі аб сыравіне. Яшчэ адна задача навукоўцаў – знайсці новыя тэхналогіі для перапрацоўкі. Аб унікальных прадуктах расказаў дырэктар Інстытута мясамалочнай прамысловасці Гардзей Гусакоў.
"У Рэспубліцы Беларусь адпрацавана ўжо цэлая лінейка сухіх прадуктаў. Напрыклад, сухое марожанае, сухі тварог. Краіне, якая будзе прымаць гэту прадукцыю, патрабуецца мінімальны набор абсталявання для яе аднаўлення. Гэта значыць рэспубліка прапануе не толькі прадукцыю, але і тэхналогію па яе аднаўленні," - сказаў ён.
Такія прадукты Беларусь экспартуе ў краіны Азіі. Напрыклад, у Кітай, дзе прадукцыя з рэспублікі ўжо паспела спадабацца.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"