https://bel.sputnik.by/20240313/dzyarzhabvnavachanne-budze-prasts-pryznats-katruka-vnavatym-u-genatsydze-1084428780.html
Дзяржабвінавачанне будзе прасіць прызнаць Катрука вінаватым у генацыдзе
Дзяржабвінавачанне будзе прасіць прызнаць Катрука вінаватым у генацыдзе
Sputnik Беларусь
Карнік Хатыні Катрук абвінавачваецца ў генацыдзе беларускага народа, спрэчкі па яго справе праходзяць у Вярхоўным судзе. 13.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-13T10:45+0300
2024-03-13T10:45+0300
2024-03-13T11:14+0300
генеральная пракуратура беларусі
хатынь
крымінальная справа
вярхоўны суд рб
навіны
грамадства
бяспека
гісторыя
вялікая айчынная вайна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/0d/1084426715_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_ea4c46e7ea15cad4407da668017c313c.jpg
МІНСК, 13 сак – Sputnik. Спрэчкі бакоў па крымінальнай справе ката Хатыні Уладзіміра Катрука пачынаюцца ў Вярхоўным судзе Беларусі 13 сакавіка, перадае Sputnik.Дзяржаўны абвінаваўца растлумачыў, што такое пакаранне дзяржабвінавачанне будзе прасіць з улікам спецыфікі працэсуальнага закона, які дазволіць прыцягваць да адказнасці менавіта такім чынам злачынцаў, якіх няма ў жывых.Намеснік генеральнага пракурора адзначыў, што справа ў дачыненні да карніка Хатыні Катрука – не адзіная, якая будзе перададзена ў суд."Сапраўды ёсць шэраг крымінальных спраў, па якіх разглядаюцца пытанні прыцягнення да адказнасці, фармуліруецца абвінавачанне прыкладна аналагічнае", - сказаў Стук.Ён не ўдакладніў тэрміны, у якія могуць будуць перададзены ў суд такія крымінальныя справы, гэта будзе вырашаць пракурорска-следчая група.У канцы лютага УС завяршыў судовае следства па дадзенай справе і абвясціў перапынак для падрыхтоўкі бакоў да спрэчак. Справу аб генацыдзе пачалі разглядаць 8 лютага, па ёй праходзяць амаль 50 сведак. Дзяржаўнае абвінавачанне падтрымліваюць два пракуроры, Катрука абараняе адвакат.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240213/svedka-pa-sprave-katruka-u-khatyn-zagnula-sya-syamya-maygo-batsk-1083614639.html
хатынь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/0d/1084426715_143:0:1280:853_1920x0_80_0_0_493f8add25eff3045f2fa567c1721a0b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
генеральная пракуратура беларусі, хатынь, крымінальная справа, вярхоўны суд рб, навіны , грамадства, бяспека, гісторыя, вялікая айчынная вайна
генеральная пракуратура беларусі, хатынь, крымінальная справа, вярхоўны суд рб, навіны , грамадства, бяспека, гісторыя, вялікая айчынная вайна
Дзяржабвінавачанне будзе прасіць прызнаць Катрука вінаватым у генацыдзе
10:45 13.03.2024 (абноўлена: 11:14 13.03.2024) Карнік Хатыні Катрук абвінавачваецца ў генацыдзе беларускага народа, спрэчкі па яго справе праходзяць у Вярхоўным судзе.
МІНСК, 13 сак – Sputnik. Спрэчкі бакоў па крымінальнай справе ката Хатыні Уладзіміра Катрука пачынаюцца ў Вярхоўным судзе Беларусі 13 сакавіка, перадае Sputnik.
"Рэзалютыўная частка прамовы дзяржабвінавачання будзе заключацца ў тым, што мы будзем прасіць прызнаць Катрука вінаватым у здзяйсненні генацыду без прызначэння пакарання", - паведаміў СМІ дзяржаўны абвінаваўца намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук, адказваючы на пытанне Sputnik.
Дзяржаўны абвінаваўца растлумачыў, што такое пакаранне дзяржабвінавачанне будзе прасіць з улікам спецыфікі працэсуальнага закона, які дазволіць прыцягваць да адказнасці менавіта такім чынам злачынцаў, якіх няма ў жывых.
Намеснік генеральнага пракурора адзначыў, што справа ў дачыненні да карніка Хатыні Катрука – не адзіная, якая будзе перададзена ў суд.
"Сапраўды ёсць шэраг крымінальных спраў, па якіх разглядаюцца пытанні прыцягнення да адказнасці, фармуліруецца абвінавачанне прыкладна аналагічнае", - сказаў Стук.
Ён не ўдакладніў тэрміны, у якія могуць будуць перададзены ў суд такія крымінальныя справы, гэта будзе вырашаць пракурорска-следчая група.
"Магу толькі сказаць, што гэта справа першая, але не апошняя", - сказаў дзяржаўны абвінаваўца.
У канцы лютага УС завяршыў судовае следства па дадзенай справе і абвясціў перапынак для падрыхтоўкі бакоў да спрэчак. Справу аб генацыдзе пачалі разглядаць 8 лютага, па ёй праходзяць амаль 50 сведак. Дзяржаўнае абвінавачанне падтрымліваюць два пракуроры, Катрука абараняе адвакат.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"