https://bel.sputnik.by/20240314/mzhnarodnaya-knzhnaya-vystava-krmash-adkrylasya--mnsku-1084490977.html
Міжнародная кніжная выстава-кірмаш адкрылася ў Мінску
Міжнародная кніжная выстава-кірмаш адкрылася ў Мінску
Sputnik Беларусь
Удзел у мерапрыемстве бяруць прадстаўнікі каля 20 краін, у тым ліку Расіі, Ірана, Егіпта і Кітая. 14.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-14T14:06+0300
2024-03-14T14:06+0300
2024-03-14T14:10+0300
выстава
мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш
кніга
грамадства
культура
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
мінск
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/0e/1084487542_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_9b60347949099eea93c925b6917f2a91.jpg
МІНСК, 14 сак – Sputnik. XXXI Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш урачыста адкрылася ў Мінску, перадае журналіст Sputnik.Кірмаш праходзіць у сталічным выставачным цэнтры "Белэкспа", уваход для наведвальнікаў бясплатны.У бягучым годзе асноўнымі тэмамі выстаўкі выбраны 80-годдзе вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30 гадоў з першых у гісторыі суверэннай Беларусі выбараў прэзідэнта, 30-годдзе прыняцця Канстытуцыі і Год якасці, які быў аб’яўлены ў 2024 годзе.З прывітальным словам выступілі першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў і міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў.Рыжанкоў зачытаў віншаванне беларускага лідара Аляксандра Лукашэнкі.У ім кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што важнасць выставе надае і асаблівая дата ў 2024 годзе – 80-годдзе вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Паводле яго слоў, з гэтай датай непарыўна звязана мноства твораў класікаў, якія атрымалі новае прачытанне ў работах сучаснікаў.Удзел у форуме бяруць таксама прадстаўнікі Расіі. На стэндзе "Книги из России. Москва книжная" экспануюцца кнігі 39 выдавецтваў.Асноўнымі акцэнтамі экспазіцыі сталі кнігі ў жанрах нон-фікшн, дзіцячая і адукацыйная літаратура, выданні, прысвечаныя культурнай спадчыне і традыцыям, творам класікаў і сучасных расійскіх аўтараў.На выставу ў Мінск прыехалі прадстаўнікі каля 20 дзяржаў.Праграма форуму ўключае больш за 40 мерапрыемстваў: прэзентацыі, дыскусіі і творчыя сустрэчы з удзелам расійскіх і беларускіх пісьменнікаў. Арганізатары чакаюць каля 60 тысяч наведвальнікаў.Завершыцца мінскі міжнародны кніжны форум 17 сакавіка.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240307/belaruskya--rasyskya-psmennk-pravyaduts-sumesny-festyval-1084295583.html
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/0e/1084487542_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_50ea9487a7038c63e6537ac696be6ffb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выстава, мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш, кніга, грамадства, культура, саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, мінск, навіны
выстава, мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш, кніга, грамадства, культура, саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, мінск, навіны
Міжнародная кніжная выстава-кірмаш адкрылася ў Мінску
14:06 14.03.2024 (абноўлена: 14:10 14.03.2024) Удзел у мерапрыемстве бяруць прадстаўнікі каля 20 краін, у тым ліку Расіі, Ірана, Егіпта і Кітая.
МІНСК, 14 сак – Sputnik. XXXI Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш урачыста адкрылася ў Мінску, перадае журналіст Sputnik.
Кірмаш праходзіць у сталічным выставачным цэнтры "Белэкспа", уваход для наведвальнікаў бясплатны.
У бягучым годзе асноўнымі тэмамі выстаўкі выбраны 80-годдзе вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30 гадоў з першых у гісторыі суверэннай Беларусі выбараў прэзідэнта, 30-годдзе прыняцця Канстытуцыі і Год якасці, які быў аб’яўлены ў 2024 годзе.
З прывітальным словам выступілі першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў і міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў.
Рыжанкоў зачытаў віншаванне беларускага лідара Аляксандра Лукашэнкі.
У ім кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што важнасць выставе надае і асаблівая дата ў 2024 годзе – 80-годдзе вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Паводле яго слоў, з гэтай датай непарыўна звязана мноства твораў класікаў, якія атрымалі новае прачытанне ў работах сучаснікаў.
"Сёння немалаважна, каб удумлівае слова пісьменніка вызначала маральныя асновы чалавека, выхоўвала пачуццё адказнасці за лёс сваёй краіны, садзейнічала кансалідацыі грамадства перад тварам сучасных пагроз і выклікаў", - гаворыцца ў тэксце.
Удзел у форуме бяруць таксама прадстаўнікі Расіі. На стэндзе "Книги из России. Москва книжная" экспануюцца кнігі 39 выдавецтваў.
Асноўнымі акцэнтамі экспазіцыі сталі кнігі ў жанрах нон-фікшн, дзіцячая і адукацыйная літаратура, выданні, прысвечаныя культурнай спадчыне і традыцыям, творам класікаў і сучасных расійскіх аўтараў.
На выставу ў Мінск прыехалі прадстаўнікі каля 20 дзяржаў.
Праграма форуму ўключае больш за 40 мерапрыемстваў: прэзентацыі, дыскусіі і творчыя сустрэчы з удзелам расійскіх і беларускіх пісьменнікаў. Арганізатары чакаюць каля 60 тысяч наведвальнікаў.
Завершыцца мінскі міжнародны кніжны форум 17 сакавіка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"