https://bel.sputnik.by/20240314/psmennk-z-rf-belarusy-prayalyayuts-vyalkuyu-tskavasts-da-ruskay-ltaratury-1084497441.html
Пісьменнік з РФ: беларусы праяўляюць вялікую цікавасць да рускай літаратуры
Пісьменнік з РФ: беларусы праяўляюць вялікую цікавасць да рускай літаратуры
Sputnik Беларусь
Міжнародная кніжная выстава-кірмаш сабрала ў Мінску прадстаўнікоў выдавецтваў і літаратараў з Расіі, Ірана, Егіпта, Кітая і іншых краін. 14.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-14T17:26+0300
2024-03-14T17:26+0300
2024-03-16T20:04+0300
расія
у беларусі
беларусь
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
sputnik беларусь
меркаванне
кніга
выстава
мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш
літаратура
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/0e/1084487586_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_2f5471c951829ae69670b657b082f736.jpg
МІНСК, 14 сак – Sputnik. Наведвальнікі XXXI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу праяўляюць цікавасць да расійскіх кніг, заявіў пісьменнік, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык Максім Замшаў на прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik.Ён таксама расказаў аб сваім вопыце перакладаў санетаў Янкі Купалы на рускую мову."Гэта быў цікавы вопыт. Для мяне быў захапляльны пераклад. Гэта шмат у чым як рэбус. Вось у цябе ёсць радок, тут гэтыя слоўцы перастаўляюцца так сяк, як мазаіка, каб сабраць радок", - распавёў Замшаў.Кніжная выставаXXXI Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш адкрылася ў беларускай сталіцы ў чацвер, 14 сакавіка. Адна з яе асноўных тэм – 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.Як адзначылі ўдзельнікі прэс-канферэнцыі, на выставе якраз можна азнаёміцца з выданнямі "лейтэнанцкай прозы", гэта значыць творамі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. У тым ліку гэта творы Васіля Быкава, Уладзіміра Багамолава і Барыса Васільева.Пры гэтым выстава не абмяжоўваецца толькі адной пляцоўкай. Напрыклад, у сталічным Доме афіцэраў пройдзе сустрэча з двума расійскімі літаратарамі – Юрыем Казловым і Максімам Замшавым, якая будзе прысвечана пісьменнікам-удзельнікам Вялікай Айчыннай.Адзін з самых вялікіх стэндаў замежных удзельнікаў выставы – расійскі. На ім прадстаўлена каля 500 кніг ад 73 выдавецтваў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240314/mzhnarodnaya-knzhnaya-vystava-krmash-adkrylasya--mnsku-1084490977.html
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/0e/1084487586_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_d6224cf11d2486daebb6acd8d6f03e67.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
расія, у беларусі, беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, sputnik беларусь, меркаванне, кніга, выстава, мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш, літаратура, саюзная дзяржава, культура
расія, у беларусі, беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, sputnik беларусь, меркаванне, кніга, выстава, мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш, літаратура, саюзная дзяржава, культура
Пісьменнік з РФ: беларусы праяўляюць вялікую цікавасць да рускай літаратуры
17:26 14.03.2024 (абноўлена: 20:04 16.03.2024) Міжнародная кніжная выстава-кірмаш сабрала ў Мінску прадстаўнікоў выдавецтваў і літаратараў з Расіі, Ірана, Егіпта, Кітая і іншых краін.
МІНСК, 14 сак – Sputnik. Наведвальнікі XXXI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу праяўляюць цікавасць да расійскіх кніг, заявіў пісьменнік, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык Максім Замшаў на прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik.
"Беларускі чытач, на мой погляд, гэта чытач для рускай літаратуры вельмі гасцінны, вельмі чулы і вельмі такі прагны да ўсяго новага. Ужо сёння людзі падыходзяць, пытаюцца: "А гэта ёсць? А гэта?"… Мне здаецца, адна з характэрных рыс мінскай выставы – вельмі вялікая цікавасць да расійскіх навінак", - лічыць літаратар.
Ён таксама расказаў аб сваім вопыце перакладаў санетаў Янкі Купалы на рускую мову.
"Гэта быў цікавы вопыт. Для мяне быў захапляльны пераклад. Гэта шмат у чым як рэбус. Вось у цябе ёсць радок, тут гэтыя слоўцы перастаўляюцца так сяк, як мазаіка, каб сабраць радок", - распавёў Замшаў.
XXXI Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш адкрылася ў беларускай сталіцы ў чацвер, 14 сакавіка. Адна з яе асноўных тэм – 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Як адзначылі ўдзельнікі прэс-канферэнцыі, на выставе якраз можна азнаёміцца з выданнямі "лейтэнанцкай прозы", гэта значыць творамі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. У тым ліку гэта творы Васіля Быкава, Уладзіміра Багамолава і Барыса Васільева.
Пры гэтым выстава не абмяжоўваецца толькі адной пляцоўкай. Напрыклад, у сталічным Доме афіцэраў пройдзе сустрэча з двума расійскімі літаратарамі – Юрыем Казловым і Максімам Замшавым, якая будзе прысвечана пісьменнікам-удзельнікам Вялікай Айчыннай.
Адзін з самых вялікіх стэндаў замежных удзельнікаў выставы – расійскі. На ім прадстаўлена каля 500 кніг ад 73 выдавецтваў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"