https://bel.sputnik.by/20240315/paysho-z-zhytstsya-alyaksandr-shyrvnt-1084543066.html
Пайшоў з жыцця Аляксандр Шырвінт
Пайшоў з жыцця Аляксандр Шырвінт
Sputnik Беларусь
Былы мастацкі кіраўнік маскоўскага Тэатра сатыры, народны артыст Расіі памёр ва ўзросце 89 гадоў. 15.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-15T21:03+0300
2024-03-15T21:03+0300
2024-03-16T13:11+0300
смерць публічных людзей
аляксандр шырвінт
культура
грамадства
тэатр
кіно
расія
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/19/1046232545_0:189:2886:1812_1920x0_80_0_0_e414836d0cbfbfc102ab2de7ff64cbe0.jpg
МІНСК, 15 сак – Sputnik. Не дажыўшы ўсяго некалькі месяцаў да свайго 90-годдзя, памёр народны артысты Расіі Аляксандр Шырвінт.Смерць артыста пацвердзіў РІА Навіны акцёр Тэатра сатыры Юрый Васільеў."Так", - сказаў Васільеў.Ён удакладніў, што аб даце развітання паведамяць пазней.Па словах рэжысёра Сяргея Газарава Шырвінта пахаваюць на Новадзявочых могілках, а развітанне з артыстам пройдзе ў Тэатры сатыры.У сваю чаргу прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў паведаміў журналістам, што Уладзімір Пуцін "глыбока спачувае ў сувязі са смерцю Шырвінта".Па словах прадстаўніка Крамля, кіраўнік дзяржавы накіруе тэлеграму спачуванняў родным і блізкім артыста.Старонкі з біяграфііАляксандр Шырвінт нарадзіўся 19 ліпеня 1934 года ў Маскве ў сям’і скрыпача і актрысы.Пасля заканчэння школы паступіў у Тэатральнае вучылішча імя Шчукіна, якое з адзнакай скончыў у 1956, а ў 1957-м быў прыняты ў трупу тэатра імя Ленінскага камсамола і прыняты на працу на кінастудыю "Мосфильм".Праз 10 гадоў Аляксандр Шырвінт разам з рэжысёрам Анатолем Эфросам і некалькімі іншымі акцёрамі перайшоў у Маскоўскі драмтэатр на Малой Броннай.Праз кароткі час, у сакавіку 1970 года на запрашэнне сваіх сяброў Міхаіла Дзяржавіна, Марка Захарава і Андрэя Міронава паступіў на службу ў Маскоўскі акадэмічны тэатр сатыры.Шырокую вядомасць Аляксандр Шырвінт атрымаў, выступаючы з 1957 па 2017 год на эстрадзе з Міхаілам Дзяржавіным.На працягу доўгіх гадоў Аляксандр Шырвінт быў мастацкім кіраўніком маскоўскага Тэатра сатыры, ён пакінуў гэтую пасаду ва ўзросце 87 гадоў.Таксама акцёр браў актыўны ўдзел у жыцці сваёй краіны, на выбарах 2000 года падтрымаў кандыдатуру Уладзіміра Пуціна на пасаду кіраўніка дзяржавы. З 2011 па 2018 год быў членам камісіі пры прэзідэнце РФ па дзяржузнагародах.За сваё жыццё Аляксандр Шырвінт быў удастоены мноства ўзнагарод, у тым ліку ўзнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, ордэнамі "За заслуги перед Отечеством" усіх чатырох ступеней, ордэнам "Ключ дружбы". З’яўляўся лаўрэатам мноства конкурсаў і прэмій, у тым ліку нацыянальнай прэміі "Россиянин года" ў намінацыі "Звезда России" і прэміі "Скрипач на крыше" ў намінацыі "Человек-легенда".У гонар Аляксандра Шырвінта названы астэроід (6767) Shirvindt, які адкрыла астраном Людміла Карачкіна ў 1983 годзе.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240111/pamr-aktsr-yuryy-salomn-1082724158.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/19/1046232545_36:0:2767:2048_1920x0_80_0_0_486309d25bb166bbfe8fa0e852855077.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
смерць публічных людзей, аляксандр шырвінт, культура, грамадства, тэатр, кіно, расія, навіны
смерць публічных людзей, аляксандр шырвінт, культура, грамадства, тэатр, кіно, расія, навіны
Пайшоў з жыцця Аляксандр Шырвінт
21:03 15.03.2024 (абноўлена: 13:11 16.03.2024) Былы мастацкі кіраўнік маскоўскага Тэатра сатыры, народны артыст Расіі памёр ва ўзросце 89 гадоў.
МІНСК, 15 сак – Sputnik. Не дажыўшы ўсяго некалькі месяцаў да свайго 90-годдзя, памёр народны артысты Расіі Аляксандр Шырвінт.
Смерць артыста пацвердзіў
РІА Навіны акцёр Тэатра сатыры Юрый Васільеў.
"Так", - сказаў Васільеў.
Ён удакладніў, што аб даце развітання паведамяць пазней.
Па словах рэжысёра Сяргея Газарава Шырвінта пахаваюць на Новадзявочых могілках, а развітанне з артыстам пройдзе ў Тэатры сатыры.
У сваю чаргу прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў паведаміў журналістам, што Уладзімір Пуцін "глыбока спачувае ў сувязі са смерцю Шырвінта".
Па словах прадстаўніка Крамля, кіраўнік дзяржавы накіруе тэлеграму спачуванняў родным і блізкім артыста.
Аляксандр Шырвінт нарадзіўся 19 ліпеня 1934 года ў Маскве ў сям’і скрыпача і актрысы.
Пасля заканчэння школы паступіў у Тэатральнае вучылішча імя Шчукіна, якое з адзнакай скончыў у 1956, а ў 1957-м быў прыняты ў трупу тэатра імя Ленінскага камсамола і прыняты на працу на кінастудыю "Мосфильм".
Праз 10 гадоў Аляксандр Шырвінт разам з рэжысёрам Анатолем Эфросам і некалькімі іншымі акцёрамі перайшоў у Маскоўскі драмтэатр на Малой Броннай.
Праз кароткі час, у сакавіку 1970 года на запрашэнне сваіх сяброў Міхаіла Дзяржавіна, Марка Захарава і Андрэя Міронава паступіў на службу ў Маскоўскі акадэмічны тэатр сатыры.
Шырокую вядомасць Аляксандр Шырвінт атрымаў, выступаючы з 1957 па 2017 год на эстрадзе з Міхаілам Дзяржавіным.
На працягу доўгіх гадоў Аляксандр Шырвінт быў мастацкім кіраўніком маскоўскага Тэатра сатыры, ён пакінуў гэтую пасаду ва ўзросце 87 гадоў.
Таксама акцёр браў актыўны ўдзел у жыцці сваёй краіны, на выбарах 2000 года падтрымаў кандыдатуру Уладзіміра Пуціна на пасаду кіраўніка дзяржавы. З 2011 па 2018 год быў членам камісіі пры прэзідэнце РФ па дзяржузнагародах.
За сваё жыццё Аляксандр Шырвінт быў удастоены мноства ўзнагарод, у тым ліку ўзнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, ордэнамі "За заслуги перед Отечеством" усіх чатырох ступеней, ордэнам "Ключ дружбы". З’яўляўся лаўрэатам мноства конкурсаў і прэмій, у тым ліку нацыянальнай прэміі "Россиянин года" ў намінацыі "Звезда России" і прэміі "Скрипач на крыше" ў намінацыі "Человек-легенда".
У гонар Аляксандра Шырвінта названы астэроід (6767) Shirvindt, які адкрыла астраном Людміла Карачкіна ў 1983 годзе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"