https://bel.sputnik.by/20240111/pamr-aktsr-yuryy-salomn-1082724158.html
Памёр народны артыст СССР Юрый Саломін
Памёр народны артыст СССР Юрый Саломін
Sputnik Беларусь
Народны артыст СССР мастацкі кіраўнік Малога тэатра Юрый Саломін памёр на 89-м годзе жыцця. 11.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-11T13:26+0300
2024-01-11T13:26+0300
2024-01-11T15:52+0300
юрый саломін
смерць публічных людзей
расія
ссср
кіно
грамадства
навіны
культура
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/10/1046922118_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_eff3a40f5df06bd3363845c6147fc9a9.jpg
МІНСК, 11 сту – Sputnik. Народны артыст СССР Юры Саломін памёр у сне, паведамляе RT са спасылкай на ўнучку.Толькі ў аўторак яго выпісалі з бальніцы.Нагадаем, Саломін быў шпіталізаваны з інсультам 6 лістапада мінулага года. Праз два тыдні паведамлялася, што 88-гадовага акцёра перавялі з рэанімацыі ў звычайную палату ў аддзяленні неўралогіі.Чым вядомы Юрый СаломінНарадзіўся 18 чэрвеня 1935 года ў горадзе Чыта Усходне-Сібірскага краю ў сям’і музычных педагогаў. Скончыўшы школу, паступіў у Вышэйшае тэатральнае вучылішча імя М. С. Шчэпкіна пры Малым тэатры – яго залічылі ў клас народнай артысткі СССР Веры Пашэннай. З гэтым тэатрам была звязана і ўся яго далейшая творчая біяграфія: у 1957 годзе яго прынялі ў трупу, з 1988-га ён стаў мастацкім кіраўніком Малога тэатра. Сыграў мноства роляў, сам паставіў 11 спектакляў.Кінематограф не застаўся абыякавым да таленту Саломіна: у 1960-м ён дэбютаваў у карціне "Бессонная ночь". А ўсесаюзная слава да яго прыйшла пасля выхаду на экраны карціны "Адъютант его превосходительства".У пачатку 1970-х зняўся ў фільме Акіра Курасавы "Дерсу Узала" – гэта першы фільм рэжысёра не на японскай мове і ў той жа час адзіны, зняты ім на шырокафарматнай кінастужцы 70 мм. Гэта карціна атрымала залаты прыз на IX Маскоўскім кінафестывалі і "Оскара" за лепшы замежны фільм.Усяго на рахунку Юрыя Саломіна больш за 50 работ у кіно – не лічачы дакументальных фільмаў.У гонар Юрыя Саломіна названы астэроід №10054.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/10/1046922118_120:0:2851:2048_1920x0_80_0_0_391cf822c5d5bae113dfffed232e748d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
юрый саломін, смерць публічных людзей, расія, ссср, кіно, грамадства, навіны , культура
юрый саломін, смерць публічных людзей, расія, ссср, кіно, грамадства, навіны , культура
Памёр народны артыст СССР Юрый Саломін
13:26 11.01.2024 (абноўлена: 15:52 11.01.2024) Народны артыст СССР мастацкі кіраўнік Малога тэатра Юрый Саломін памёр на 89-м годзе жыцця.
МІНСК, 11 сту – Sputnik. Народны артыст СССР Юры Саломін памёр у сне, паведамляе RT са спасылкай на ўнучку.
Толькі ў аўторак яго выпісалі з бальніцы.
Нагадаем, Саломін быў шпіталізаваны з інсультам 6 лістапада мінулага года. Праз два тыдні паведамлялася, што 88-гадовага акцёра перавялі з рэанімацыі ў звычайную палату ў аддзяленні неўралогіі.
Нарадзіўся 18 чэрвеня 1935 года ў горадзе Чыта Усходне-Сібірскага краю ў сям’і музычных педагогаў. Скончыўшы школу, паступіў у Вышэйшае тэатральнае вучылішча імя М. С. Шчэпкіна пры Малым тэатры – яго залічылі ў клас народнай артысткі СССР Веры Пашэннай. З гэтым тэатрам была звязана і ўся яго далейшая творчая біяграфія: у 1957 годзе яго прынялі ў трупу, з 1988-га ён стаў мастацкім кіраўніком Малога тэатра. Сыграў мноства роляў, сам паставіў 11 спектакляў.
Кінематограф не застаўся абыякавым да таленту Саломіна: у 1960-м ён дэбютаваў у карціне "Бессонная ночь". А ўсесаюзная слава да яго прыйшла пасля выхаду на экраны карціны "Адъютант его превосходительства".
У пачатку 1970-х зняўся ў фільме Акіра Курасавы "Дерсу Узала" – гэта першы фільм рэжысёра не на японскай мове і ў той жа час адзіны, зняты ім на шырокафарматнай кінастужцы 70 мм. Гэта карціна атрымала залаты прыз на IX Маскоўскім кінафестывалі і "Оскара" за лепшы замежны фільм.
Усяго на рахунку Юрыя Саломіна больш за 50 работ у кіно – не лічачы дакументальных фільмаў.
У гонар Юрыя Саломіна названы астэроід №10054.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Памёр вядомы беларускі тэлевядучы
Аляксандр ДамарацкіПамёр кампазітар
Генадзь ГладкоўПамерла актрыса
Вера Васільева