https://bel.sputnik.by/20240316/mus-belarus-dzelnchae--ses-kams-aan-pa-narkatychnykh-srodkakh-1084552275.html
МУС Беларусі ўдзельнічае ў сесіі Камісіі ААН па наркатычных сродках
МУС Беларусі ўдзельнічае ў сесіі Камісіі ААН па наркатычных сродках
Sputnik Беларусь
Беларускія праваахоўнікі ўпэўнены, што змагацца з распаўсюджваннем наркатычных рэчываў неабходна на міжнародным узроўні ў цесным супрацоўніцтве з ведамствамі... 16.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-16T15:11+0300
2024-03-16T15:11+0300
2024-03-16T15:11+0300
мус рб
наркотыкі
аан
бяспека
грамадства
у свеце
беларусь
навіны
арганізаваная злачыннасць
злачыннасць
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101360/10/1013601027_0:23:2048:1175_1920x0_80_0_0_114c8fb0f65321a7eddec910419189a4.jpg
МІНСК, 16 сак – Sputnik. Дэлегацыя міністэрства ўнутраных спраў Беларусі бярэ ўдзел у 67-й сесіі Камісіі ААН па наркатычных сродках, якая праходзіць у Вене, паведамілі ў ведамстве рэспублікі.Прадстаўнікі праваахоўных органаў, сферы аховы здароўя і арганізацый, якія рэалізуюць антынаркатычныя праграмы, з розных краін абмяркуюць шэраг ключавых пытанняў. Сярод іх запланаваны як практычны абмен вопытам, так і абмеркаванне дэталей нарматыўнага рэгулявання.Сільвестровіч звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі назіраецца праблема сінтэтычных наркотыкаў новага пакалення. Асноўны канал інфармавання патэнцыяльных спажыўцоў – інтэрнэт. Праз сетку таксама да наркаспажывання могуць прыцягвацца непаўналетнія.Праваахоўнікі ўпэўнены, што супрацьстаяць гэтай з’яве магчыма выключна ў рамках шматузроўневай сістэмы і цеснага супрацоўніцтва краін."Мы выкарыстоўваем багаты прафесійны вопыт сваіх супрацоўнікаў па спыненні і нейтралізацыі арганізаваных злачынных груп, якія распаўсюджваюць наркотыкі ў сацыяльных сетках і на розных гандлёвых пляцоўках з дапамогай інтэрнэту. Гатовы дзяліцца сваімі напрацоўкамі і заклікаем замежных калег узяць прыклад", - падкрэсліў кіраўнік дэлегацыі.Паводле інфармацыі ведамства, падчас візіту запланаваны таксама шэраг двухбаковых сустрэч з калегамі з іншых краін і міжнародных структур.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231024/kubrako-narkazlachyntsy-sprabuyuts-vykarystovats-krany-adkb-dlya-tranztu-1080548912.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101360/10/1013601027_226:0:1822:1197_1920x0_80_0_0_08e2ca35f64694cdb4bcc5a78b9aa2d9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мус рб, наркотыкі, аан, бяспека, грамадства, у свеце, беларусь, навіны , арганізаваная злачыннасць, злачыннасць
мус рб, наркотыкі, аан, бяспека, грамадства, у свеце, беларусь, навіны , арганізаваная злачыннасць, злачыннасць
МУС Беларусі ўдзельнічае ў сесіі Камісіі ААН па наркатычных сродках
Беларускія праваахоўнікі ўпэўнены, што змагацца з распаўсюджваннем наркатычных рэчываў неабходна на міжнародным узроўні ў цесным супрацоўніцтве з ведамствамі іншых краін.
МІНСК, 16 сак – Sputnik. Дэлегацыя міністэрства ўнутраных спраў Беларусі бярэ ўдзел у 67-й сесіі Камісіі ААН па наркатычных сродках, якая праходзіць у Вене, паведамілі ў ведамстве рэспублікі.
Прадстаўнікі праваахоўных органаў, сферы аховы здароўя і арганізацый, якія рэалізуюць антынаркатычныя праграмы, з розных краін абмяркуюць шэраг ключавых пытанняў. Сярод іх запланаваны як практычны абмен вопытам, так і абмеркаванне дэталей нарматыўнага рэгулявання.
"Процідзеянне наркатрафіку з’яўляецца адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі Беларусі", - адзначыў кіраўнік беларускай дэлегацыі, начальнік галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Алег Сільвестровіч у рамках свайго выступлення ў Сегменце высокага ўзроўню.
Сільвестровіч звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі назіраецца праблема сінтэтычных наркотыкаў новага пакалення. Асноўны канал інфармавання патэнцыяльных спажыўцоў – інтэрнэт. Праз сетку таксама да наркаспажывання могуць прыцягвацца непаўналетнія.
Праваахоўнікі ўпэўнены, што супрацьстаяць гэтай з’яве магчыма выключна ў рамках шматузроўневай сістэмы і цеснага супрацоўніцтва краін.
"Мы выкарыстоўваем багаты прафесійны вопыт сваіх супрацоўнікаў па спыненні і нейтралізацыі арганізаваных злачынных груп, якія распаўсюджваюць наркотыкі ў сацыяльных сетках і на розных гандлёвых пляцоўках з дапамогай інтэрнэту. Гатовы дзяліцца сваімі напрацоўкамі і заклікаем замежных калег узяць прыклад", - падкрэсліў кіраўнік дэлегацыі.
Паводле інфармацыі ведамства, падчас візіту запланаваны таксама шэраг двухбаковых сустрэч з калегамі з іншых краін і міжнародных структур.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" 24 кастрычніка 2023, 11:36