https://bel.sputnik.by/20240317/shor-zayav-shto-stane-premeram-maldovy--adnovts-adnosny-z-rf-1084564277.html
Шор заявіў, што стане прэм’ерам Малдовы і адновіць адносіны з РФ
Шор заявіў, што стане прэм’ерам Малдовы і адновіць адносіны з РФ
Sputnik Беларусь
Малдаўскі палітык перакананы, што грамадзянам яго краіны трэба арыентавацца на ЕАЭС, а не на Еўрасаюз – гэта значна больш выгадна. 17.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-17T08:38+0300
2024-03-17T08:38+0300
2024-03-17T08:38+0300
малдова
ілан шор
еўрасаюз
еаэс
палітыка
грамадства
расія
у свеце
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/10/1084562526_0:183:2994:1867_1920x0_80_0_0_7b79b59aad7b4c1658d11afaa2ececa4.jpg
МІНСК, 17 сак – Sputnik. Апазіцыйны малдаўскі палітык Ілан Шор заявіў, што пасля парламенцкіх выбараў у Малдове зойме крэсла кіраўніка ўрада і адновіць адносіны з Расіяй."Пасля парламенцкіх выбараў я планую заняць пасаду прэм’ер-міністра… Я буду прэм’ер-міністрам – гэта факт", - сказаў Шор у эфіры тэлеканала RTVi.Ён запэўніў, што калі прыйдзе да ўлады, то зробіць усё, каб аднавіць адносіны з РФ.Не Еўрасаюз, а ЕАЭСПалітык упэўнен, што грамадзянам яго краіны трэба арыентавацца на ўступленне ў ЕАЭС, а не на еўраінтэграцыю, бо гэта значна больш выгадна.Ён нагадаў, што цяперашнія малдаўскія ўлады, якія кіруюць ужо чатыры гады, выступаюць за апошняе, а "Еўропа, якая падтрымлівае такі рэжым, мне не патрэбна".У сувязі з гэтым Шор падкрэсліў, што "Еўропа ні разу не абарвала сваіх халопаў, якімі яны кіруюць". Таксама, на яго думку, уступленне Малдовы ў ЕС для малдаван "у разы горш, чым неўступленне".Палітык перакананы, што ў геапалітычнай сітуацыі, якая ёсць сёння, рух у бок Еўрасаюза прывядзе да вымушанага ахаладжэння адносін з Масквой.Праблема ПрыднястроўяЗакранаючы пытанні, звязаныя з Прыднястроўем, ён выказаў меркаванне, што іх можна вырашыць шляхам федэралізацыі Малдовы.Ён падкрэсліў, што ў кожнага павінны быць свае правы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240228/mzs-ras-abarona-ntaresa-zhykharo-prydnyastroya-zyalyaetstsa-pryyarytetam-1084063462.html
малдова
еўрасаюз
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/10/1084562526_132:0:2863:2048_1920x0_80_0_0_62122f5538ae1452a5eb2bd8e4f8684a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
малдова, ілан шор, еўрасаюз, еаэс, палітыка, грамадства, расія, у свеце, навіны
малдова, ілан шор, еўрасаюз, еаэс, палітыка, грамадства, расія, у свеце, навіны
Шор заявіў, што стане прэм’ерам Малдовы і адновіць адносіны з РФ
Малдаўскі палітык перакананы, што грамадзянам яго краіны трэба арыентавацца на ЕАЭС, а не на Еўрасаюз – гэта значна больш выгадна.
МІНСК, 17 сак – Sputnik. Апазіцыйны малдаўскі палітык Ілан Шор заявіў, што пасля парламенцкіх выбараў у Малдове зойме крэсла кіраўніка ўрада і адновіць адносіны з Расіяй.
"Пасля парламенцкіх выбараў я планую заняць пасаду прэм’ер-міністра… Я буду прэм’ер-міністрам – гэта факт", - сказаў Шор у эфіры тэлеканала RTVi.
Ён запэўніў, што калі прыйдзе да ўлады, то зробіць усё, каб аднавіць адносіны з РФ.
"Я аднаўлю адносіны, я зраблю ўсё, каб Расія была блізкім сябрам Малдовы, а малдаўскія грамадзяне ад гэтага атрымлівалі бенефіты. І расійскія грамадзяне таксама", - заявіў Шор.
Палітык упэўнен, што грамадзянам яго краіны трэба арыентавацца на ўступленне ў ЕАЭС, а не на еўраінтэграцыю, бо гэта значна больш выгадна.
Ён нагадаў, што цяперашнія малдаўскія ўлады, якія кіруюць ужо чатыры гады, выступаюць за апошняе, а "Еўропа, якая падтрымлівае такі рэжым, мне не патрэбна".
У сувязі з гэтым Шор падкрэсліў, што "Еўропа ні разу не абарвала сваіх халопаў, якімі яны кіруюць". Таксама, на яго думку, уступленне Малдовы ў ЕС для малдаван "у разы горш, чым неўступленне".
Палітык перакананы, што ў геапалітычнай сітуацыі, якая ёсць сёння, рух у бок Еўрасаюза прывядзе да вымушанага ахаладжэння адносін з Масквой.
"На будучым рэферэндуме я буду заклікаць галасаваць супраць уступлення ў ЕС і за ўступленне ў ЕАЭС. Пры ўступленні ў ЕАЭС Малдова атрымлівае прэферэнцыі пры пастаўках сельскагаспадарчай прадукцыі", - растлумачыў Шор сваю пазіцыю.
Закранаючы пытанні, звязаныя з Прыднястроўем, ён выказаў меркаванне, што іх можна вырашыць шляхам федэралізацыі Малдовы.
"Я перакананы, што павінна быць федэралізацыя ў Малдове, у нас краіна вельмі розных поглядаў. Чаму адны павінны жыць па асновах іншых або гэтыя павінны жыць па асновах трэціх?" - задаўся пытаннем Шор.
Ён падкрэсліў, што ў кожнага павінны быць свае правы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"