https://bel.sputnik.by/20240320/lukashenka-pavnshava-prezdenta--gramadzyan-rana-z-novym-1403-godam-1084680028.html
Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта і грамадзян Ірана з новым 1403 годам
Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта і грамадзян Ірана з новым 1403 годам
Sputnik Беларусь
Паводле слоў прэзідэнта Беларусі, супрацоўніцтва паміж Мінскам і Тэгеранам заснавана на прынцыпах адкрытасці, павагі і раўнапраўнага дыялогу. 20.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-20T09:19+0300
2024-03-20T09:19+0300
2024-03-20T09:20+0300
аляксандр лукашэнка
іран
эбрахім раісі
у беларусі
беларусь
навіны
палітыка
віншаванне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/14/1084677786_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_d999431af6983fc94fb45f9e3fb10cb1.png
МІНСК, 20 сак – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад усіх беларусаў і сябе асабіста накіраваў прэзідэнту Ірана Эбрахіму Раісі і ўсім іранцам віншаванне з новым, 1 403 годам па іранскім календары, паведаміла прэс-служба беларускага лідара.У віншаванні Лукашэнка адзначыў дружалюбны характар узаемадзеяння, які ўстанавіўся паміж дзвюма краінамі. Гэтае супрацоўніцтва, паводле слоў прэзідэнта, заснавана на прынцыпах адкрытасці, павагі і раўнапраўнага дыялогу.Беларускі лідар таксама перакананы, што ў гэтым годзе Мінск і Тэгеран прадоўжаць дынамічна пашыраць гэтае супрацоўніцтва, грунтуючыся на дамоўленасцях, якія былі дасягнуты на вышэйшым узроўні падчас візіту Лукашэнкі ў Іран у сакавіку 2023-га.Візіт у ІранЛетась у сакавіку беларускі лідар наведаў з афіцыйным візітам Тэгеран.У сталіцы Ірана ў яго адбыліся перагаворы з Эбрахімам Раісі, па выніках якіх бакі падпісалі пакет дакументаў, у тым ліку дарожную карту супрацоўніцтва да 2026 года.Лукашэнка таксама сустрэўся з вярхоўным лідарам Ірана – аятала Алі Хаменеі, правёў размову з першым віцэ-прэзідэнтам Махамадам Махберамі і кіраўніком Сходу ісламскага савета Махамадам-Багерам Галібафам.Беларускі прэзідэнт па выніках візіту расказаў, што эканамічны эфект ад дасягнутых ад візіту ў Іран дамоўленасцей складзе прыблізна 100 мільёнаў долараў.Лукашэнка таксама запрасіў свайго іранскага калегу наведаць з візітам у адказ Мінск. Раісі прыняў гэтую прапанову. Плануецца, што візіт пройдзе ў 2024 годзе.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231225/putsn-pagadnenne-z-ranam-adkrye-dlya-nashykh-tavara-vyalk-rynak-1082344552.html
іран
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/14/1084677786_110:0:1121:758_1920x0_80_0_0_3e1d07355eeb86bad0fed927ba188445.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, іран, эбрахім раісі, у беларусі, беларусь, навіны , палітыка, віншаванне
аляксандр лукашэнка, іран, эбрахім раісі, у беларусі, беларусь, навіны , палітыка, віншаванне
Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта і грамадзян Ірана з новым 1403 годам
09:19 20.03.2024 (абноўлена: 09:20 20.03.2024) Паводле слоў прэзідэнта Беларусі, супрацоўніцтва паміж Мінскам і Тэгеранам заснавана на прынцыпах адкрытасці, павагі і раўнапраўнага дыялогу.
МІНСК, 20 сак – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад усіх беларусаў і сябе асабіста накіраваў прэзідэнту Ірана Эбрахіму Раісі і ўсім іранцам віншаванне з новым, 1 403 годам па іранскім календары, паведаміла прэс-служба беларускага лідара.
У віншаванні Лукашэнка адзначыў дружалюбны характар узаемадзеяння, які ўстанавіўся паміж дзвюма краінамі. Гэтае супрацоўніцтва, паводле слоў прэзідэнта, заснавана на прынцыпах адкрытасці, павагі і раўнапраўнага дыялогу.
Беларускі лідар таксама перакананы, што ў гэтым годзе Мінск і Тэгеран прадоўжаць дынамічна пашыраць гэтае супрацоўніцтва, грунтуючыся на дамоўленасцях, якія былі дасягнуты на вышэйшым узроўні падчас візіту Лукашэнкі ў Іран у сакавіку 2023-га.
"Няхай абуджэнне, якое прыносіць вясенняе свята Наўруз, садзейнічае Вашаму правасхадзіцельству ў адказнай працы", - пажадаў Лукашэнка іранскаму калегу.
Летась у сакавіку беларускі лідар наведаў з афіцыйным візітам Тэгеран.
У сталіцы Ірана ў яго адбыліся перагаворы з Эбрахімам Раісі, па выніках якіх бакі падпісалі пакет дакументаў, у тым ліку дарожную карту супрацоўніцтва да 2026 года.
Лукашэнка таксама сустрэўся з вярхоўным лідарам Ірана – аятала Алі Хаменеі, правёў размову з першым віцэ-прэзідэнтам Махамадам Махберамі і кіраўніком Сходу ісламскага савета Махамадам-Багерам Галібафам.
Беларускі прэзідэнт па выніках візіту расказаў, што эканамічны эфект ад дасягнутых ад візіту ў Іран дамоўленасцей складзе прыблізна 100 мільёнаў долараў.
Лукашэнка таксама запрасіў свайго іранскага калегу наведаць з візітам у адказ Мінск. Раісі прыняў гэтую прапанову. Плануецца, што візіт пройдзе ў 2024 годзе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"