https://bel.sputnik.by/20240320/nerastavaya-zabarona-pachynaetstsa--belarus-shto-treba-vedats-1084682122.html
Нераставая забарона пачынаецца ў Беларусі: што трэба ведаць
Нераставая забарона пачынаецца ў Беларусі: што трэба ведаць
Sputnik Беларусь
У Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Беларусі расказалі, як можна рыбачыць у гэты перыяд і не мець праблем з законам. 20.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-20T10:23+0300
2024-03-20T10:23+0300
2024-03-20T10:23+0300
дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце рб
рыба
рыбалка
забарона
прырода
грамадства
меркаванне
у беларусі
беларусь
sputnik беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101442/20/1014422048_0:214:3001:1902_1920x0_80_0_0_d1d6abc7915232c417834d93c7293de5.jpg
МІНСК, 20 сак – Sputnik. Нераставая забарона набыла моц с сённяшняга дня ў Беларусі. Рыбачыць можна толькі з берага і толькі ў светлы час сутак, але прытрымліваючыся цэлага шэрага правіл. Аб падрабязнасцях супрацоўнікі Дзяржінспекцыі расказалі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.Іхтыяфауна Беларусі складае больш за 60 відаў рыб. Большасць з іх нерастуе вясной. Мэта абмежаванняў – даць рыбе пакінуць патомства, павялічыць папуляцыю. Але і ў гэты перыяд аматарам рыбалкі не абавязкова ўстрымлівацца ад лоўлі. Займацца любімым хобі можна, але строга ў рамках устаноўленых правіл. Як расказала старшы дзяржінспектар аддзела кантролю за аховай і выкарыстаннем аб’ектаў жывёльнага свету Дзяржаўнай інспекцыі Вольга Лушчыцкая, у паўднёвых і паўночных рэгіёнах рэспублікі тэрміны нераставай забароны пачынаюцца ў розны час.Рыбачыць можна толькі з берага на адну вуду з адным кручком. Карыстацца плавальнымі сродкамі таксама забаронена. Але можна выкарыстоўваць падхватнік, каб падняць вылаўленую рыбу з вады. А таксама можна ў некаторых выпадках заходзіць у ваду, напрыклад, каб адчапіць снасць.Таксама старшы дзяржінспектар нагадала, што ў гэты перыяд нельга выкарыстоўваць адносна новую дазволеную ў арсенале беларускіх рыбаловаў снасць – экран-тэлевізар. Нават калі ён будзе дазволеных памераў – 1 на 1,5 метра з крокам ячэйкі 30 мм – гэта будзе лічыцца браканьерствам.Сеткі лепш здацьЯна прывяла лічбы. Напрыклад, за незаконны вылаў аднаго шчупака прадугледжаны штраф у памеры 3 базавых велічынь. У перыяд забароны ён складзе ўжо 9 БВ, гэта значыць у пераліку 360 беларускіх рублёў. За адну з самых распаўсюджаных і масавых ва ўловах рыбакоў рыб у перыяд забароны давядзецца заплаціць 3 БВ або 120 рублёў.Начальнік аддзела кантролю за аховай і выкарыстаннем аб’ектаў жывёльнага свету Дзяржаўнай інспекцыі Уладзімір Дамбоўскі нагадаў, што выкарыстанне сетак на вадаёмах рэспублікі забаронена ў любы час. Ён заклікаў здаваць незаконныя прылады лоўлі. Тым больш, што калі гэта зроблена добраахвотна, чалавек вызваляецца ад адказнасці. Ён прывёў лічбы статыстыкі, паводле якіх з 2019 года грамадзянамі здадзена сетак агульнай працягласцю амаль 450 км.Інспектары расказалі яшчэ пра адно важнае правіла. Калі на кручок выпадкова трапілася рыба, занесеная ў Чырвоную кнігу Беларусі, – вясёлкавая стронга або вусач, то яе абавязкова трэба вярнуць у асяроддзе пасялення незалежна ад нанесеных траўм.Інспектары праз агенцтва Sputnik Беларусь звярнуліся да грамадзян рэспублікі з просьбай у выпадку выяўлення фактаў браканьерства паведамляць інфармацыю на тэлефон гарачай лініі Дзяржінспекцыі (8-017) 390 00 00.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231220/nyakhay-z-ryby-budze-rak-abo-plpask-selyadzets-sa-smakam-karpa-1082215770.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101442/20/1014422048_35:0:2698:1997_1920x0_80_0_0_a8fe8f228db6c67f4d4ffaf31839b792.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце рб, рыба, рыбалка, забарона, прырода, грамадства, меркаванне, у беларусі, беларусь, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце рб, рыба, рыбалка, забарона, прырода, грамадства, меркаванне, у беларусі, беларусь, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
Нераставая забарона пачынаецца ў Беларусі: што трэба ведаць
У Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Беларусі расказалі, як можна рыбачыць у гэты перыяд і не мець праблем з законам.
МІНСК, 20 сак – Sputnik. Нераставая забарона набыла моц с сённяшняга дня ў Беларусі. Рыбачыць можна толькі з берага і толькі ў светлы час сутак, але прытрымліваючыся цэлага шэрага правіл. Аб падрабязнасцях супрацоўнікі Дзяржінспекцыі
расказалі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Іхтыяфауна Беларусі складае больш за 60 відаў рыб. Большасць з іх нерастуе вясной. Мэта абмежаванняў – даць рыбе пакінуць патомства, павялічыць папуляцыю. Але і ў гэты перыяд аматарам рыбалкі не абавязкова ўстрымлівацца ад лоўлі. Займацца любімым хобі можна, але строга ў рамках устаноўленых правіл. Як расказала старшы дзяржінспектар аддзела кантролю за аховай і выкарыстаннем аб’ектаў жывёльнага свету Дзяржаўнай інспекцыі Вольга Лушчыцкая, у паўднёвых і паўночных рэгіёнах рэспублікі тэрміны нераставай забароны пачынаюцца ў розны час.
"З 20 сакавіка ён пачнецца ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях і прадоўжыцца да 18 мая ўключна. Затым, з 1 красавіка па 30 мая, рыбалоўства будзе абмежавана ў Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцях. І пазней за ўсё нераставая забарона наступіць у Віцебскай вобласці – самым паўночным нашым рэгіёне. Яна пачнецца 10 красавіка і працягнецца па 8 чэрвеня. Але ў цэлым агульная забарона па ўсіх абласцях не перавышае шэсцьдзесят дзён", - распавяла Лушчыцкая.
Рыбачыць можна толькі з берага на адну вуду з адным кручком. Карыстацца плавальнымі сродкамі таксама забаронена. Але можна выкарыстоўваць падхватнік, каб падняць вылаўленую рыбу з вады. А таксама можна ў некаторых выпадках заходзіць у ваду, напрыклад, каб адчапіць снасць.
Таксама старшы дзяржінспектар нагадала, што ў гэты перыяд нельга выкарыстоўваць адносна новую дазволеную ў арсенале беларускіх рыбаловаў снасць – экран-тэлевізар. Нават калі ён будзе дазволеных памераў – 1 на 1,5 метра з крокам ячэйкі 30 мм – гэта будзе лічыцца браканьерствам.
"У выпадку парушэння пагражае накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь. Таксама трэба памятаць, што ў перыяд забароны штраф за кожную незаконную вылаўленую асобіну рыбы будзе разлічвацца ў трайным памеры", - адзначыла Лушчыцкая.
Яна прывяла лічбы. Напрыклад, за незаконны вылаў аднаго шчупака прадугледжаны штраф у памеры 3 базавых велічынь. У перыяд забароны ён складзе ўжо 9 БВ, гэта значыць у пераліку 360 беларускіх рублёў. За адну з самых распаўсюджаных і масавых ва ўловах рыбакоў рыб у перыяд забароны давядзецца заплаціць 3 БВ або 120 рублёў.
Начальнік аддзела кантролю за аховай і выкарыстаннем аб’ектаў жывёльнага свету Дзяржаўнай інспекцыі Уладзімір Дамбоўскі нагадаў, што выкарыстанне сетак на вадаёмах рэспублікі забаронена ў любы час. Ён заклікаў здаваць незаконныя прылады лоўлі. Тым больш, што калі гэта зроблена добраахвотна, чалавек вызваляецца ад адказнасці. Ён прывёў лічбы статыстыкі, паводле якіх з 2019 года грамадзянамі здадзена сетак агульнай працягласцю амаль 450 км.
Інспектары расказалі яшчэ пра адно важнае правіла. Калі на кручок выпадкова трапілася рыба, занесеная ў Чырвоную кнігу Беларусі, – вясёлкавая стронга або вусач, то яе абавязкова трэба вярнуць у асяроддзе пасялення незалежна ад нанесеных траўм.
Інспектары праз агенцтва Sputnik Беларусь звярнуліся да грамадзян рэспублікі з просьбай у выпадку выяўлення фактаў браканьерства паведамляць інфармацыю на тэлефон гарачай лініі Дзяржінспекцыі (8-017) 390 00 00.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"