https://bel.sputnik.by/20240321/krank-zhury-konkursu-zhyvaya-klaska-u-dzyatsey-sts-tsyaga-da-ruskay-ltaratury-1084732911.html
Старшыня журы конкурсу "Жывая класіка": у дзяцей ёсць цяга да рускай літаратуры
Старшыня журы конкурсу "Жывая класіка": у дзяцей ёсць цяга да рускай літаратуры
Sputnik Беларусь
Фінал беларускага этапу міжнароднага конкурсу юных чытальнікаў праходзіць у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь у Мінску. 21.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-21T16:05+0300
2024-03-21T16:05+0300
2024-03-21T16:06+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
конкурс
літаратура
расія
рассупрацоўніцтва
дом масквы
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102523/43/1025234353_0:540:5184:3456_1920x0_80_0_0_38df0831bc0a1bd4389c8c4ca1539c11.jpg
МІНСК, 21 сак – Sputnik. Міжнародны конкурс юных чытальнікаў "Жывая класіка" паказвае, што ў дзяцей у Беларусі ёсць цяга да вялікай рускай літаратуры, заявіў карэспандэнту Sputnik Беларусь старшыня журы беларускага этапу конкурсу, рэжысёр тэатра і кіно Уладзімір Арлоў.Конкурс "Жывая класіка" праводзіцца больш як у 50 краінах. Як растлумачылі ў Рускім доме ў Мінску, лепшыя з лепшых, 20 удзельнікаў, паедуць у снежні на фінал конкурсу ў Санкт-Пецярбург.У конкурсе чытальнікаў удзельнічаюць школьнікі ва ўзросце ад 10 да 17 гадоў. Было прапанавана выбраць твор з класічнай рускай літаратуры і запісаць сваё чытанне на відэа. 18 сакавіка падвялі вынікі беларускага этапу, і 21 сакавіка на пляцоўцы мультымедыйнага прэс-цэнтра Sputnik Беларусь сабрана каля двух дзесяткаў удзельнікаў.Конкурс праходзіць пры падтрымцы Міністэрства асветы РФ, Рассупрацоўніцтва і Фонду прэзідэнцкіх грантаў.У мінулым годзе на беларускім этапе лепшым стаў Расціслаў Утробін, які чытаў урывак з твора Мікалая Носава "Приключение Незнайки и его друзей". Другое месца было ў Сафіі Крывашэевай, якая прадэкламавала ўрывак з апавядання "Мальчик у Христа на ёлке" Фёдара Дастаеўскага, трэцяе – ва Уладзіслава Саляніка (урывак з апавядання Канстанціна Паўстоўскага "Кот ворюга").>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240307/belaruskya--rasyskya-psmennk-pravyaduts-sumesny-festyval-1084295583.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102523/43/1025234353_421:0:5029:3456_1920x0_80_0_0_8d3a708d909bac681b09ce078cfb37a8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, конкурс, літаратура, расія, рассупрацоўніцтва, дом масквы, грамадства, культура, навіны , дзеці, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, конкурс, літаратура, расія, рассупрацоўніцтва, дом масквы, грамадства, культура, навіны , дзеці, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
Старшыня журы конкурсу "Жывая класіка": у дзяцей ёсць цяга да рускай літаратуры
16:05 21.03.2024 (абноўлена: 16:06 21.03.2024) Фінал беларускага этапу міжнароднага конкурсу юных чытальнікаў праходзіць у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь у Мінску.
МІНСК, 21 сак – Sputnik. Міжнародны конкурс юных чытальнікаў "Жывая класіка" паказвае, што ў дзяцей у Беларусі ёсць цяга да вялікай рускай літаратуры, заявіў карэспандэнту Sputnik Беларусь старшыня журы беларускага этапу конкурсу, рэжысёр тэатра і кіно Уладзімір Арлоў.
"Дзеці не зацыкліваюцца на нейкай там, скажам, літаратуры другога парадку ці дзіцячай літаратуры. Яны нават для мяне адкрываюць нейкіх пісьменнікаў, пра якіх я ведаў толькі па чутках. Дапусцім, гэта Панаеў, Меражкоўскі. А я з чатырох гадоў бегла чытаю. Не магу заснуць, нешта не прачытаўшы, але, паўтараю, дзеці адкрываюць для мяне нешта новае", - сказаў ён.
Конкурс "Жывая класіка" праводзіцца больш як у 50 краінах. Як растлумачылі ў Рускім доме ў Мінску, лепшыя з лепшых, 20 удзельнікаў, паедуць у снежні на фінал конкурсу ў Санкт-Пецярбург.
У конкурсе чытальнікаў удзельнічаюць школьнікі ва ўзросце ад 10 да 17 гадоў. Было прапанавана выбраць твор з класічнай рускай літаратуры і запісаць сваё чытанне на відэа. 18 сакавіка падвялі вынікі беларускага этапу, і 21 сакавіка на пляцоўцы мультымедыйнага прэс-цэнтра Sputnik Беларусь сабрана каля двух дзесяткаў удзельнікаў.
Конкурс праходзіць пры падтрымцы Міністэрства асветы РФ, Рассупрацоўніцтва і Фонду прэзідэнцкіх грантаў.
У мінулым годзе на беларускім этапе лепшым стаў Расціслаў Утробін, які чытаў урывак з твора Мікалая Носава "Приключение Незнайки и его друзей". Другое месца было ў Сафіі Крывашэевай, якая прадэкламавала ўрывак з апавядання "Мальчик у Христа на ёлке" Фёдара Дастаеўскага, трэцяе – ва Уладзіслава Саляніка (урывак з апавядання Канстанціна Паўстоўскага "Кот ворюга").
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"