https://bel.sputnik.by/20240321/lukashenka-sustresya-z-adykhodzyachym-skladam-parlamenta-1084717227.html
Лукашэнка сустрэўся з адыходзячым складам парламента
Лукашэнка сустрэўся з адыходзячым складам парламента
Sputnik Беларусь
Паводле слоў прэзідэнта, парламентарыям адыходзячага склікання прыйшлося працаваць у асаблівы перыяд сучаснай гісторыі Беларусі. 21.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-21T12:23+0300
2024-03-21T12:23+0300
2024-03-21T12:23+0300
аляксандр лукашэнка
парламент беларусі
нацыянальны сход рб
палітыка
грамадства
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/14/1067031720_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_4a359e6124bf0ea046cf867a2c89d124.jpg
МІНСК, 21 сак – Sputnik. Парламентарыі адыходзячага склікання паказалі сваю надзейнасць і адданасць народу, заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дэпутатамі і сенатарамі сёмага склікання.На думку прэзідэнта, парламентарыі адбыліся як палітыкі.У прыватнасці, кіраўнік дзяржавы нагадаў аб такіх выпрабаваннях апошніх гадоў, як пандэмія і палітычныя падзеі 2020 года."У тыя няпростыя дні большасць парламентарыяў адчувалі на сабе жахлівы псіхалагічны націск з боку радыкалаў рознага роду", - дадаў ён.Паводле яго слоў, дэпутатаў, сенатараў, іх родных і блізкіх спрабавалі запалохаць, а часам і наўпрост пагражалі фізічнай расправай."Разлік падбухторшчыкаў перавароту быў ясны – пасеяць смуту і раскол у дзяржаўных органах. Але іх задумы, як вядома, поўнасцю праваліліся", - падкрэсліў беларускі лідар.Геапалітычны разломЯшчэ адной праблемай апошніх гадоў, паводле меркавання прэзідэнта, з’яўляецца геапалітычны разлом. Як адзначыў Лукашэнка, сімптомы гэтага крызісу відавочны ўсім і не толькі ў ваенна-палітычнай, але і ў эканамічнай, гуманітарнай сферах.Разам з тым, паводле слоў беларускага лідара, на фоне таго, што адбываецца зараз у многіх суседніх краін, Беларусь жыве "адносна нармальным, паўнацэнным жыццём".У прыватнасці, краіна ўмацавала свае Узброеныя Сілы, а эканоміка дэманструе рост, беларусы маюць працу і атрымліваюць заробак, а дзяржава выконвае свае сацыяльныя абавязацельствы.Вынік працы парламентарыяўГалоўным вынікам дзейнасці парламента, паводле меркавання прэзідэнта, павінна з’яўляцца не колькасць прынятых законаў, а стварэнне аптымальных умоў для мірнага і дынамічнага развіцця дзяржавы і грамадства.Вынікам працы Нацсходу сёмага склікання стала прыняцце 364 законаў, 11 з іх ініцыявалі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і адзін – Савет Рэспублікі.Пры гэтым новым этапам дзяржаўна-прававога будаўніцтва стала ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у Асноўны закон краіны, дадаў прэзідэнт.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240319/lukashenka-dasto-uznagarod-senatara--deputata-1084648597.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/14/1067031720_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_d6c0d16131c0db2953b767dbaaa7d725.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, парламент беларусі, нацыянальны сход рб, палітыка, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
аляксандр лукашэнка, парламент беларусі, нацыянальны сход рб, палітыка, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
Лукашэнка сустрэўся з адыходзячым складам парламента
Паводле слоў прэзідэнта, парламентарыям адыходзячага склікання прыйшлося працаваць у асаблівы перыяд сучаснай гісторыі Беларусі.
МІНСК, 21 сак – Sputnik. Парламентарыі адыходзячага склікання паказалі сваю надзейнасць і адданасць народу, заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дэпутатамі і сенатарамі сёмага склікання.
На думку прэзідэнта, парламентарыі адбыліся як палітыкі.
"Вам прыйшлося працаваць у асаблівы перыяд сучаснай гісторыі Беларусі, калі час выпрабоўваў нас на трываласць. Як ніколі", - дадаў Лукашэнка, яго словы прыводзіць прэс-служба.
У прыватнасці, кіраўнік дзяржавы нагадаў аб такіх выпрабаваннях апошніх гадоў, як пандэмія і палітычныя падзеі 2020 года.
"У тыя няпростыя дні большасць парламентарыяў адчувалі на сабе жахлівы псіхалагічны націск з боку радыкалаў рознага роду", - дадаў ён.
Паводле яго слоў, дэпутатаў, сенатараў, іх родных і блізкіх спрабавалі запалохаць, а часам і наўпрост пагражалі фізічнай расправай.
"Разлік падбухторшчыкаў перавароту быў ясны – пасеяць смуту і раскол у дзяржаўных органах. Але іх задумы, як вядома, поўнасцю праваліліся", - падкрэсліў беларускі лідар.
Яшчэ адной праблемай апошніх гадоў, паводле меркавання прэзідэнта, з’яўляецца геапалітычны разлом. Як адзначыў Лукашэнка, сімптомы гэтага крызісу відавочны ўсім і не толькі ў ваенна-палітычнай, але і ў эканамічнай, гуманітарнай сферах.
"Нормы і прынцыпы міжнароднага права сталі падмяняцца інструментамі палітычнага і эканамічнага націску. Месца дыпламатыі ўсё больш займае палітыка санкцый. Прытым санкцый на знішчэнне", - дадаў ён.
Разам з тым, паводле слоў беларускага лідара, на фоне таго, што адбываецца зараз у многіх суседніх краін, Беларусь жыве "адносна нармальным, паўнацэнным жыццём".
У прыватнасці, краіна ўмацавала свае Узброеныя Сілы, а эканоміка дэманструе рост, беларусы маюць працу і атрымліваюць заробак, а дзяржава выконвае свае сацыяльныя абавязацельствы.
Вынік працы парламентарыяў
Галоўным вынікам дзейнасці парламента, паводле меркавання прэзідэнта, павінна з’яўляцца не колькасць прынятых законаў, а стварэнне аптымальных умоў для мірнага і дынамічнага развіцця дзяржавы і грамадства.
Вынікам працы Нацсходу сёмага склікання стала прыняцце 364 законаў, 11 з іх ініцыявалі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і адзін – Савет Рэспублікі.
"У тых рэаліях, у якіх ажыццяўлялася дзейнасць Нацыянальнага сходу сёмага склікання, ключавая мэта заканатворчасці заключалася ў тым, каб замацаваць дасягнутую якасць суверэнітэту беларускай дзяржавы", - падкрэсліў Лукашэнка.
Пры гэтым новым этапам дзяржаўна-прававога будаўніцтва стала ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у Асноўны закон краіны, дадаў прэзідэнт.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"