https://bel.sputnik.by/20240323/putsn-my-vyyavm--pakaraem-kozhnaga-khto-stats-za-teraktam-u-krokuse-1084818806.html
Пуцін: мы выявім і пакараем кожнага, хто стаіць за тэрактам у "Крокусе"
Пуцін: мы выявім і пакараем кожнага, хто стаіць за тэрактам у "Крокусе"
Sputnik Беларусь
Супрацоўнікі спецслужбаў затрымалі 11 чалавек, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнага акта, уключаючы чацвярых стралкоў. 23.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-23T16:28+0300
2024-03-23T16:28+0300
2024-03-23T16:29+0300
тэракт у "крокус сити холл"
уладзімір пуцін
тэракт
грамадства
навіны
бяспека
расія
масква
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/17/1084798369_0:0:3208:1805_1920x0_80_0_0_ff3b98d68c65a7207269e9981d4ccc3d.jpg
МІНСК, 23 сак – Sputnik. Расія зробіць усё, каб выявіць і пакараць усіх, хто мае дачыненне да арганізацыі і здзяйснення тэракта ў канцэртнай зале "Крокус сити холл" у Падмаскоўі, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.Паводле яго слоў, усе, хто хоць неяк датычны да арганізацыі тэрарыстычнага акта ў "Крокус сити холле", будуць знойдзены і панясуць заслужанае пакаранне. Незалежна ад таго, кім былі гэтыя людзі і хто іх накіроўваў.Забойцаў, якія на думку кіраўніка дзяржавы, не могуць мець нацыянальнасці, чакае "адна незайздросная доля – адплата і забыццё". Будучыні, падкрэсліў Пуцін, у іх няма.Каменціруючы ход расследавання здарэння, прэзідэнт паведаміў, што ўсе чацвёра непасрэдных выканаўцаў, якія стралялі ў людзей, затрыманы. Яны збіраліся ўцячы на тэрыторыю Украіны, але былі затрыманы супрацоўнікамі спецслужбаў. Расследаванне працягваецца.Прэзідэнт таксама выказаў надзею на ўзаемадзеянне з іншымі краінамі ў барацьбе з міжнародным тэрарызмам.Што здарылася ў "Крокусе"?Напярэдадні вечарам людзі ў камуфляжы адкрылі агонь па наведвальніках канцэртнай залы ў "Крокус сити холле" ў падмаскоўным Краснагорску перад канцэртам гурта "Пикник".Колькасць загінулых, паводле інфармацыі следчага камітэта, перавысіла 115 чалавек і працягвае расці.У Маскве ахарактарызавалі тое, што здарылася як тэракт, па факце здарэння СК Расіі ўзбудзіў крымінальную справу. Пазней дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў паведаміў расійскаму лідару Уладзіміру Пуціну аб затрыманні 11 чалавек, у тым ліку ўсіх чатырох тэрарыстаў, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў ажыццяўленні тэракта.Таксама стала вядома, што тэрарысты мелі кантакты ва Украіне і пасля здзяйснення злачынства планавалі перасячы расійска-ўкраінскую мяжу, але былі затрыманы. Паведамлялася, што супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў садзейнічалі сваім расійскім калегам у затрыманні злачынцаў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240323/putsn-abyav-agulnanatsyyanalnuyu-zhalobu-pa-zagnulykh-u-krokuse-24-sakavka-1084816891.html
расія
масква
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/17/1084798369_679:0:3208:1897_1920x0_80_0_0_68c091351a93b0bf5edc2b12698e3c1f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, тэракт, грамадства, навіны , бяспека, расія, масква
уладзімір пуцін, тэракт, грамадства, навіны , бяспека, расія, масква
Пуцін: мы выявім і пакараем кожнага, хто стаіць за тэрактам у "Крокусе"
16:28 23.03.2024 (абноўлена: 16:29 23.03.2024) Супрацоўнікі спецслужбаў затрымалі 11 чалавек, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнага акта, уключаючы чацвярых стралкоў.
МІНСК, 23 сак – Sputnik. Расія зробіць усё, каб выявіць і пакараць усіх, хто мае дачыненне да арганізацыі і здзяйснення тэракта ў канцэртнай зале "Крокус сити холл" у Падмаскоўі, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
Паводле яго слоў, усе, хто хоць неяк датычны да арганізацыі тэрарыстычнага акта ў "Крокус сити холле", будуць знойдзены і панясуць заслужанае пакаранне. Незалежна ад таго, кім былі гэтыя людзі і хто іх накіроўваў.
"Паўтару, мы выявім і пакараем кожнага, хто стаіць за спіной тэрарыстаў, хто рыхтаваў гэтае злачынства. Гэта ўдар па Расіі, па нашым народзе", - сказаў Пуцін у звароце пасля тэракта ў "Крокус сити холле".
Забойцаў, якія на думку кіраўніка дзяржавы, не могуць мець нацыянальнасці, чакае "адна незайздросная доля – адплата і забыццё". Будучыні, падкрэсліў Пуцін, у іх няма.
Каменціруючы ход расследавання здарэння, прэзідэнт паведаміў, што ўсе чацвёра непасрэдных выканаўцаў, якія стралялі ў людзей, затрыманы. Яны збіраліся ўцячы на тэрыторыю Украіны, але былі затрыманы супрацоўнікамі спецслужбаў. Расследаванне працягваецца.
Прэзідэнт таксама выказаў надзею на ўзаемадзеянне з іншымі краінамі ў барацьбе з міжнародным тэрарызмам.
"Мы ведаем, што такое пагроза тэрарызму. Разлічваем тут на ўзаемадзеянне з усімі дзяржавамі, якія шчыра падзяляюць наш боль і гатовы на справе рэальна аб’ядноўваць намаганні ў барацьбе з агульным ворагам – міжнародным тэрарызмам. З усімі яго праявамі", - падкрэсліў ён.
Што здарылася ў "Крокусе"?
Напярэдадні вечарам людзі ў камуфляжы адкрылі агонь па наведвальніках канцэртнай залы ў "Крокус сити холле" ў падмаскоўным Краснагорску перад канцэртам гурта "Пикник".
Колькасць загінулых, паводле інфармацыі следчага камітэта, перавысіла 115 чалавек і працягвае расці.
У Маскве ахарактарызавалі тое, што здарылася як тэракт, па факце здарэння СК Расіі ўзбудзіў крымінальную справу. Пазней дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў паведаміў расійскаму лідару Уладзіміру Пуціну аб затрыманні 11 чалавек, у тым ліку ўсіх чатырох тэрарыстаў, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў ажыццяўленні тэракта.
Таксама стала вядома, што тэрарысты мелі кантакты ва Украіне і пасля здзяйснення злачынства планавалі перасячы расійска-ўкраінскую мяжу, але былі затрыманы. Паведамлялася, што супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў садзейнічалі сваім расійскім калегам у затрыманні злачынцаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"