https://bel.sputnik.by/20240324/utylzbor-na-atamabl-pavyshayuts-u-belarus-1084771933.html
Утыльзбор на аўтамабілі павышаюць у Беларусі
Утыльзбор на аўтамабілі павышаюць у Беларусі
Sputnik Беларусь
Утылізацыйны збор аплачваецца ў абавязковым парадку пры ўвозе транспартнага сродку ў рэспубліку з-за мяжы: без гэтага немагчыма паставіць машыну на ўлік у ДАІ... 24.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-24T13:35+0300
2024-03-24T13:35+0300
2024-03-24T13:35+0300
аўто
плацяжы
грамадства
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/14/1084685217_0:0:2872:1617_1920x0_80_0_0_4b614e5c3e0a0ec03f61689198d0a4e8.jpg
МІНСК, 24 сак – Sputnik. Урад Беларусі ўнёс змяненні ў пастанову №437 ад 1 ліпеня 2019 года "Аб утылізацыі транспартных сродкаў", паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Дакументам устанаўліваюцца новыя стаўкі ўтылізацыйнага збору для дзвюх катэгорый транспартных сродкаў:Раней стаўкі вызначаліся для трох катэгорый: да трох гадоў, ад трох да сямі гадоў і ад сямі гадоў і больш.Новыя стаўкі ўтыльзборуАпошні раз стаўкі ўтылізацыйнага збору на транспартныя сродкі мяняліся ў Беларусі больш за тры гады таму – 1 студзеня 2021 года.Для электрамабіляў і гібрыдаў стаўкі застаюцца ранейшыя – 544,5 руб для машын не старэйшых за тры гады і 816,7 руб для аўто, з моманту выпуску якіх прайшло больш за тры гады.Істотна павышаюцца стаўкі ўтыльзбору для юрыдычных асоб, якія імпартуюць транспартныя сродкі:Фізічным асобам, якія набываюць за мяжой і ўвозяць у рэспубліку легкавыя аўтамабілі старэйшыя за сем гадоў для асабістага карыстання, новая пастанова згуляла на руку. З гэтага часу ім давядзецца плаціць утыльзбор на мытні ў меншай колькасці: калі раней гэта было 1 225,1 бел руб, то цяпер – 816,7 руб, паколькі катэгорыі "больш за 7 гадоў" у новым дакуменце ўжо няма.Што тычыцца ўвозу легкавушак, якія не старэйшыя за тры гады, то ў дачыненні да іх стаўкі не памяняліся – 544,5 рублёў, як і раней.Не змяніліся таксама стаўкі ўтыльзбору і для тых машын, якія ўвозяцца ў Беларусь з краін ЕАЭС (Расія, Казахстан, Арменія, Кыргызстан): 544,5 руб за аўтамабілі да трох гадоў і 816,7 руб за аўто больш за тры гады.Дакументам таксама вызначаны стаўкі ўтыльзбору для іншых катэгорый транспартных сродкаў – фур і фургонаў, аўтобусаў і мікрааўтобусаў, прычэпаў, грэйдараў, бульдозераў, экскаватараў, пагрузчыкаў, кранаў, трактароў, камбайнаў, самазвалаў і гэтак далей.Новыя стаўкі ўтыльзбору запрацуюць з 31 сакавіка 2024 года.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240303/vadztselskya-pasvedchann-na-20-gado-pachnuts-vydavats-u-belarus-z-23-sakavka-1084098578.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/14/1084685217_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_c68ec66a309aea8b84979bd673426b4f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аўто, плацяжы, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны
аўто, плацяжы, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны
Утыльзбор на аўтамабілі павышаюць у Беларусі
Утылізацыйны збор аплачваецца ў абавязковым парадку пры ўвозе транспартнага сродку ў рэспубліку з-за мяжы: без гэтага немагчыма паставіць машыну на ўлік у ДАІ і атрымаць нумары.
МІНСК, 24 сак – Sputnik. Урад Беларусі ўнёс змяненні ў пастанову №437 ад 1 ліпеня 2019 года "Аб утылізацыі транспартных сродкаў", паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Дакументам устанаўліваюцца новыя стаўкі ўтылізацыйнага збору для дзвюх катэгорый транспартных сродкаў:
з даты выпуску якіх прайшло не больш за тры гады,
з даты выпуску якіх прайшло больш за тры гады.
Раней стаўкі вызначаліся для трох катэгорый: да трох гадоў, ад трох да сямі гадоў і ад сямі гадоў і больш.
Апошні раз стаўкі ўтылізацыйнага збору на транспартныя сродкі мяняліся ў Беларусі больш за тры гады таму – 1 студзеня 2021 года.
Для электрамабіляў і гібрыдаў стаўкі застаюцца ранейшыя – 544,5 руб для машын не старэйшых за тры гады і 816,7 руб для аўто, з моманту выпуску якіх прайшло больш за тры гады.
Істотна павышаюцца стаўкі ўтыльзбору для юрыдычных асоб, якія імпартуюць транспартныя сродкі:
з аб’ёмам рухавіка не больш за 1 000 куб см – 3 145,69 руб (да трох гадоў) і 8 026,93 руб (больш за тры гады). Раней гэтыя стаўкі складалі 1 652,2 і 5 771,7 руб адпаведна,
з аб’ёмам рухавіка звыш 1 000 куб см, але не больш за 2 000 куб см – 11 645,24 руб (да трох гадоў) і 20 485,71 руб (больш за тры гады). Ранейшыя стаўкі – 6 115,2 і 8 995,1 руб адпаведна,
з аб’ёмам рухавіка звыш 2 000 куб см, але не больш за 3 000 куб см – 32 727,55 руб (да трох гадоў) і 49 548,46 руб (больш за тры гады),
з аб’ёмам рухавіка звыш 3 000 куб см, але не больш за 3 500 куб см – 37 577,8 руб (да трох гадоў) і 57 528,9 руб (больш за тры гады),
звыш 3 500 куб см – 47 851,65 руб (да трох гадоў) і 62 906,01 руб (больш за тры гады).
Фізічным асобам, якія набываюць за мяжой і ўвозяць у рэспубліку легкавыя аўтамабілі старэйшыя за сем гадоў для асабістага карыстання, новая пастанова згуляла на руку. З гэтага часу ім давядзецца плаціць утыльзбор на мытні ў меншай колькасці: калі раней гэта было 1 225,1 бел руб, то цяпер – 816,7 руб, паколькі катэгорыі "больш за 7 гадоў" у новым дакуменце ўжо няма.
Што тычыцца ўвозу легкавушак, якія не старэйшыя за тры гады, то ў дачыненні да іх стаўкі не памяняліся – 544,5 рублёў, як і раней.
Не змяніліся таксама стаўкі ўтыльзбору і для тых машын, якія ўвозяцца ў Беларусь з краін ЕАЭС (Расія, Казахстан, Арменія, Кыргызстан): 544,5 руб за аўтамабілі да трох гадоў і 816,7 руб за аўто больш за тры гады.
Дакументам таксама вызначаны стаўкі ўтыльзбору для іншых катэгорый транспартных сродкаў – фур і фургонаў, аўтобусаў і мікрааўтобусаў, прычэпаў, грэйдараў, бульдозераў, экскаватараў, пагрузчыкаў, кранаў, трактароў, камбайнаў, самазвалаў і гэтак далей.
Новыя стаўкі ўтыльзбору запрацуюць з 31 сакавіка 2024 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"