https://bel.sputnik.by/20240325/grupa-piknik-prysvetsts-kantsert-u-petsyarburgu-akhvyaram-terakta--krokuse-1084867979.html
Група "Пикник" прысвеціць канцэрт у Пецярбургу ахвярам тэракта ў "Крокусе"
Група "Пикник" прысвеціць канцэрт у Пецярбургу ахвярам тэракта ў "Крокусе"
Sputnik Беларусь
Пры нападзенні на канцэртную залу ў Падмаскоўі загінула памочніца дырэктара групы. 25.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-25T12:39+0300
2024-03-25T12:39+0300
2024-03-25T12:39+0300
тэракт у "крокус сити холл"
тэракт
група "пикник"
музыка
культура
навіны
санкт-пецярбург
бяспека
грамадства
масква
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103424/69/1034246959_0:0:3076:1731_1920x0_80_0_0_b2bcd9a90f9ca4391ae04ff707b156d1.jpg
МІНСК, 25 сак – Sputnik. Канцэрт рок-групы "Пикник" у Санкт-Пецярбургу адбудзецца ў сераду, 27 сакавіка, і будзе прысвечаны ахвярам тэракта ў "Крокус Сити Холл", паведамляецца на афіцыйнай старонцы калектыву ў сацыяльнай сетцы "ВКонтакте".Музыканты таксама заявілі, што падзяляюць словы салідарнасці з сем’ямі пацярпелых і спачуваюць загінулым у выніку тэрарыстычнага акта.У нядзелю, 24 сакавіка, удзельнікі "Пикника" ўсклалі кветкі ў памяць аб загінулых. Раней стала вядома, што пры нападзенні на "Крокус Сити Холл" загінула памочніца дырэктара групы Кацярына Кушнер.Тэракт у "Крокусе"Па апошніх даных СК, у выніку тэракта загінулі 137 чалавек, працэдура апазнання цел вядзецца кругласутачна з учарашняга дня. Больш за 100 чалавек застаюцца ў бальніцах, многія ў цяжкім стане.Вядома аб загінулай у тэракце грамадзянцы Беларусі і аб сур’ёзна пацярпелым ахоўніку – беларус Алім Кашавараў працаваў у забаўляльным цэнтры і дзяжурыў у дзень трагедыі, на дадзены момант ён у бальніцы ў крытычным стане. Яго калега, таксама беларускі грамадзянін Вадзім Кулік, пакуль што лічыцца зніклым, пра яго лёс няма ніякай інфармацыі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240324/afshy-kulturnykh-ustano-peragledzel--belarus--suvyaz-z-teraktam-u-rf-1084829367.html
санкт-пецярбург
масква
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103424/69/1034246959_340:0:3071:2048_1920x0_80_0_0_3f16cf8504e3afebfb966e17448d97df.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
тэракт, група "пикник", музыка, культура, навіны , санкт-пецярбург, бяспека, грамадства, масква, расія
тэракт, група "пикник", музыка, культура, навіны , санкт-пецярбург, бяспека, грамадства, масква, расія
Група "Пикник" прысвеціць канцэрт у Пецярбургу ахвярам тэракта ў "Крокусе"
Пры нападзенні на канцэртную залу ў Падмаскоўі загінула памочніца дырэктара групы.
МІНСК, 25 сак – Sputnik. Канцэрт рок-групы "Пикник" у Санкт-Пецярбургу адбудзецца ў сераду, 27 сакавіка, і будзе прысвечаны ахвярам тэракта ў "Крокус Сити Холл", паведамляецца на афіцыйнай старонцы калектыву ў сацыяльнай сетцы "ВКонтакте".
"У нашым графіку выступленняў наступны канцэрт заяўлены ў Санкт-Пецярбургу, 27 сакавіка. У дадзены момант група "Пикник", міжнародны сімфанічны аркестр "Таврический" і арганізатар, фонд "Ева", шукаюць магчымасць правядзення вечара памяці. Канцэрт будзе прысвечаны памяці ахвяр тэракта ў "Крокус сити холле", - адзначаецца ў паведамленні.
Музыканты таксама заявілі, што падзяляюць словы салідарнасці з сем’ямі пацярпелых і спачуваюць загінулым у выніку тэрарыстычнага акта.
У нядзелю, 24 сакавіка, удзельнікі "Пикника" ўсклалі кветкі ў памяць аб загінулых. Раней стала вядома, што пры нападзенні на "Крокус Сити Холл" загінула памочніца дырэктара групы Кацярына Кушнер.
Па апошніх даных СК, у выніку тэракта загінулі 137 чалавек, працэдура апазнання цел вядзецца кругласутачна з учарашняга дня. Больш за 100 чалавек застаюцца ў бальніцах, многія ў цяжкім стане.
Вядома аб загінулай у тэракце грамадзянцы Беларусі і аб сур’ёзна пацярпелым ахоўніку – беларус Алім Кашавараў працаваў у забаўляльным цэнтры і дзяжурыў у дзень трагедыі, на дадзены момант ён у бальніцы ў крытычным стане. Яго калега, таксама беларускі грамадзянін Вадзім Кулік, пакуль што лічыцца зніклым, пра яго лёс няма ніякай інфармацыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"