https://bel.sputnik.by/20240325/karabel-soyuz-ms-25-z-vasleskay-prybudze-na-mks-25-sakavka-1084856530.html
Карабель "Союз МС-25" з Васілеўскай прыбудзе на МКС 25 сакавіка
Карабель "Союз МС-25" з Васілеўскай прыбудзе на МКС 25 сакавіка
Sputnik Беларусь
Ракета-носьбіт "Союз-2.1а" з касмічным караблём "Союз МС-25" стартавала ў суботу з касмадрома Байканур. 25.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-25T09:46+0300
2024-03-25T09:46+0300
2024-03-25T09:46+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
космас
даследаванне космаса
марына васілеўская
расія
беларусь
навіны
мкс
"роскосмос"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104291/43/1042914369_23:0:1826:1014_1920x0_80_0_0_d08cb4fcf23c3edc2bc7b66e0ce52787.jpg
МІНСК, 25 сак – Sputnik. Карабель "Союз МС-25" з першай беларускай жанчынай-касманаўтам Марынай Васілеўскай прыстыкуецца да Міжнароднай касмічнай станцыі 25 сакавіка, паведамілі ў "Роскосмосе".Ракета з караблём стартавала з Байканура 23 сакавіка ў 15:36 па мінскім часе.Беларуска ўвайшла ў міжнародны экіпаж з трох чалавек, якім кіруе герой Расіі, ураджэнец Беларусі Алег Навіцкі. У якасці бортінжынера на станцыю паляцела амерыканская астранаўт Трэйсі Дайсан.Стыкоўка карабля да модуля МКС "Причал", згодна з планамі, адбудзецца ў панядзелак у 18:10 па мінскім часе.Стартавалі з другой спробыПершапачаткова пуск карабля быў запланаваны з Байканура 21 сакавіка ў 16:21, але палёт быў адменены за 20 секунд да старту. Экіпаж у гэтым момант ужо знаходзіўся ўнутры карабля.Паводле інфармацыі кіраўніка "Роскосмоса" Юрыя Барысава, на завяршальным этапе перадпускавай падрыхтоўкі адбылася няштатная сітуацыя, з-за якой працэдуру прыйшлося спыніць. Паводле яго слоў, прычынай была прасадка напружання хімічнай крыніцы току.Пазней гендырэктар "Роскосмоса" запэўніў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку, што ўсе недахопы, з-за якіх прыйшлося адмяніць старт, ліквідаваны ў адпаведнасці з рэгламентам.У выніку ссунуўся тэрмін вяртання Васілеўскай і Навіцкага на Зямлю: яны прыляцяць не 2, а 6 красавіка.На станцыі касманаўты правядуць 12 сутак і вернуцца дадому на караблі "Союз МС-24", які зараз прыстыкаваны да МКС. Яны вернуцца разам з амерыканкай Лорал О’Харай, якая прыляцела на МКС 15 верасня 2023 года.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240323/pershaya-belaruskaya-zhanchyna-kasmanat-adpravlasya--palt-na-mks-1084728601.html
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104291/43/1042914369_300:0:1652:1014_1920x0_80_0_0_3add5c1ac3efa46ff3bed91cbc7bf178.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, космас, даследаванне космаса, марына васілеўская, расія, беларусь, навіны , мкс, "роскосмос"
саюзная дзяржава, космас, даследаванне космаса, марына васілеўская, расія, беларусь, навіны , мкс, "роскосмос"
Карабель "Союз МС-25" з Васілеўскай прыбудзе на МКС 25 сакавіка
Ракета-носьбіт "Союз-2.1а" з касмічным караблём "Союз МС-25" стартавала ў суботу з касмадрома Байканур.
МІНСК, 25 сак – Sputnik. Карабель "Союз МС-25" з першай беларускай жанчынай-касманаўтам Марынай Васілеўскай прыстыкуецца да Міжнароднай касмічнай станцыі 25 сакавіка, паведамілі ў "Роскосмосе".
Ракета з караблём стартавала з Байканура 23 сакавіка ў 15:36 па мінскім часе.
Беларуска ўвайшла ў міжнародны экіпаж з трох чалавек, якім кіруе герой Расіі, ураджэнец Беларусі Алег Навіцкі. У якасці бортінжынера на станцыю паляцела амерыканская астранаўт Трэйсі Дайсан.
Стыкоўка карабля да модуля МКС "Причал", згодна з планамі, адбудзецца ў панядзелак у 18:10 па мінскім часе.
Стартавалі з другой спробы
Першапачаткова пуск карабля быў запланаваны з Байканура 21 сакавіка ў 16:21, але палёт быў адменены за 20 секунд да старту. Экіпаж у гэтым момант ужо знаходзіўся ўнутры карабля.
Паводле інфармацыі кіраўніка "Роскосмоса" Юрыя Барысава, на завяршальным этапе перадпускавай падрыхтоўкі адбылася няштатная сітуацыя, з-за якой працэдуру прыйшлося спыніць. Паводле яго слоў, прычынай была прасадка напружання хімічнай крыніцы току.
Пазней гендырэктар "Роскосмоса" запэўніў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку, што ўсе недахопы, з-за якіх прыйшлося адмяніць старт, ліквідаваны ў адпаведнасці з рэгламентам.
У выніку ссунуўся тэрмін вяртання Васілеўскай і Навіцкага на Зямлю: яны прыляцяць не 2, а 6 красавіка.
На станцыі касманаўты правядуць 12 сутак і вернуцца дадому на караблі "Союз МС-24", які зараз прыстыкаваны да МКС. Яны вернуцца разам з амерыканкай Лорал О’Харай, якая прыляцела на МКС 15 верасня 2023 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"